Вход/Регистрация
Да мiс Люсi прыходзiць каханне
вернуться

Патрик Кэт

Шрифт:

Марыа, як ён растлумачыў, быў студэнтам i ў час вакацый спрабаваў зарабiць крыху грошай. Ён хацеў пабыць у сеньёр гiдам i, так як мiс Люсi не магла хадзiць, прапанаваў наняць машыну i самому сесцi за руль. Ганарар, якi папрасiў Марыа, быў надзiва малы, i ён упарта адмаўляўся пагадзiцца на большую суму.

На другi дзень ён наняў машыну за нiзкую цану, якая больш чым задаволiла ашчадную мiс Элен, i з гэтага дня пачаў вазiць жанчын па цiкавых мясцiнах, аказваючы iм такiя клопат i ўвагу, быццам яны былi ягоныя тры "madre".

Штодзённыя прыходы Марыа, якi заўсёды быў апрануты ў бездакорна чыстае адзенне, кожны раз выклiкалi пачуццё радасцi ў мiс Люсi i, па праўдзе кажучы, ва ўсiх астатнiх. У яго заўсёды было мноства планаў, як правесцi час. Аднойчы ён правёз iх вакол падножжа гары Папакатэпетль, i некалькi гадзiн яны маглi захапляцца, вiдаць, адной з самых прыгожых i таямнiчых гор у свеце. I на нейкi момант, калi так здарылася, што яны засталiся ўдваiх з Марыа, любуючыся асляпляльнай белiзной велiчнай вяршынi гары, мiс Люсi адчула, як Марыа ўзяў яе руку ў сваю цвёрдую карычневую далонь i асцярожна яе пацiснуў.

Вiдаць, так ён хацеў даць ёй зразумець, што, нягледзячы на моўныя складанасцi, яны назiраюць вялiкую славутасць Мексiкi i ён рады, што яны назiраюць яе разам. Ад поцiску вялiкi сапфiр балюча ўеўся ў палец, але мiс Люсi адчула недзе ўнутры яшчэ адно пачуццё, iншае чым боль.

Пасля наведвання Папакатэпетля мiс Люсi вырашыла, што час ехаць з Таска i пасялiцца ў Мехiка. Яна даручыла Элен адмовiцца ад паслуг Марыа - заплацiць яму дадатковую сотню песа i ветлiва, але цвёрда даць яму зразумець, што ў яго паслугах няма больш патрэбы. Але Элен магла з такiм жа поспехам зрабiць спробу развеяць у дым гару Папакатэпетль або дамагчыся, каб яна перанеслася ў мора. Марыа проста рассмяяўся ў адказ, адмахнуўся ад прапанаваных грошай i звярнуўся непасрэдна да мiс Люсi.

– У Мехiка шмат дрэнных мексiканцаў.
– Марыа працягнуў у яе бок свае моцныя рукi колеру залацiстага мёду. Ён будзе iх апекаваць. Не, для яго не маюць нiякага значэння грошы сеньёры Элен (дзве другiя жанчыны былi для яго заўсёды сеньёрамi, i толькi мiс Люсi была сеньярытай). Важна тое, што ён павiнен iм усё паказаць. Тут Марыа ўскiнуў свае моцныя рукi, нiбыта ахiнаючы сонца, неба, горы, усю Мексiку. А чорныя вочы з занадта густымi вейкамi абдымалi таксама i мiс Люсi.

I тая, дзейнiчаючы насуперак глыбока ўкаранелага iнстынкту, саступiла. Марыа паехаў з iмi ў Мехiка.

Пайшоў другi тыдзень iх знаходжання ў Мехiка, калi яны вырашылi паехаць да пiрамiды Тэатыўакан. Як заўсёды, мiс Люсi села побач з Марыа, спераду. Кiраваў машынай ён выдатна, i мiс Люсi падабаўся яго профiль, калi ён уважлiва сачыў за дарогай, яго мармытанне ў знак задаволенасцi альбо незадаволенасцi чымсьцi. Менш ёй падабалася, калi Марыа паварочваўся да яе, праводзячы, нiбы лашчачы, вачыма яе твар, апускаючы iх да грудзей.

Яго позiркi бянтэжылi мiс Люсi, i аднойчы нешта прымусiла яе сказаць, смеючыся, па-ангельску:

– Марыа, такiх, як ты, мы называем у Амерыцы flirt. Уяўляю, якiм поспехам ты карыстаешся ў дзяўчат тут, у Мехiка.

Нейкi момант, здавалася, ён не мог зразумець яе заўвагi. Потым пачаў смяяцца.

– Дзяўчаты - muchachas. Para me, no*.
– Марыа сунуў руку ў нагрудную кiшэню i выцягнуў адтуль маленькую пашматаную фотакартку.
– Mi michacha. Мая дзяўчына. Mi unica michacha... Una sola**.

* Дзяўчаты. Для мяне, не (гiшп.).

** Мая дзяўчына... мая адзiная жанчына... Адна адзiная (гiшп.).

Мiс Люсi ўзяла фотакартку. Гэта быў здымак жанчыны, старэйшай за яе, з сiвымi валасамi i вялiкiмi сумнымi вачыма. На твары - маршчыны - сляды трывог i хвароб.

– Твая мацi?
– цiха спытала мiс Люсi.
– Раскажы мне пра яе.

Марыа залапатаў са старанным вымаўленнем на гiшпанскай мове, на якой ён, звычайна, гаварыў з дамамi, - гэта быў таропкi маналог, якi мiс Люсi разумела толькi часткова. Яна высветлiла, што мацi Марыа вельмi бедная, што гэта жанчына прысвяцiла сваё жыццё выхаванню сiрот у маленькай вёсачцы ў Герэрас i была святой на зямлi. Вiдавочна, для Марыа мацi была амаль што iдалам - такая гарачая любоў да мацi ўласцiва многiм мексiканскiм юнакам.

Слухаючы ўсхваляваную гаворку Марыа, мiс Люсi прыйшла да рашэння. Неяк да канца адпачынку яна даведаецца ў Марыа адрас мацi, напiша ёй пiсьмо i перашле грошы для таго, каб Марыа змог закончыць каледж. Мацi, безумоўна, прыме iх, нават калi яе сын акажацца занадта гордым, каб саступiць угаворам.

– Гэта i ёсць тая пiрамiда?
– Думкi мiс Люсi перабiў расчараваны голас Элен.
– Ну, яна не iдзе нi ў якое параўнанне з эгiпецкiмi пiрамiдамi!

Што ж датычыцца мiс Люсi, дык яе ўразiлi пiрамiды Сонца i Месяца. I калi яна ўглядалася ў iх суровую старажытную велiч, адчувала тое самае дзiўнае пачуццё ўзнёсласцi, якое ахапiла яе той ранiцай, калi яна ўкленчыла i перажагналася ў царкве ў Таска.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: