Вход/Регистрация
Часовы прыпынак
вернуться

Моруа Андре

Шрифт:

– Нiколi не бачылiся? Чаму? Хiба вы не пакiнулi яму адраса?

– Пакiнула, але ён мне нiколi не пiсаў. Вiдаць, яму падабалася ўвайсцi вось гэтак у жыццё людзей, паказаць iм дарогу i знiкнуць.

– А прыязджаючы ў Лондан, вы не прабавалi яго знайсцi?

– Навошта? Ён сам прызнаўся, што аддаў мне сваё самае лепшае. Натхнёнага настрою тае ночы мы б не вярнулi нiколi. Не, тады нам было вельмi добра... Шчаслiвыя моманты мiнулага не аднаўляюцца... Цяпер скажыце, мела я прычыну сцвярджаць, што гэта прыгода была самай дзiўнай у маiм жыццi? Цi ж не цуд, што чалавек, якi перайначыў мой лёс, прымусiў жыць у Францыi, а не ў Амерыцы, якi зрабiў на мяне такi моцны ўплыў, быў незнаёмы ангелец, выпадковы сусед у лонданскiм аэрапорце?

– Гэта нагадвае, - заўважыў я, - антычныя мiфы, калi бог у вобразе жабрака альбо чужаземца размаўляе са смяротнымi... Але, сказаць па праўдзе, Марцэла, гэты незнаёмы не надта перавыхаваў вас, паколькi ўсё скончылася тым, што вы выйшлi замуж за Рэно, якi, хоць i носiць iншае iмя, але па сутнасцi той самы Джэк.

Падумаўшы, яна сказала:

– Ну так... Чалавечую прыроду змянiць нельга, яе можна толькi падправiць.

Пераклад: Юрка Гаўрук

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: