Вход/Регистрация
Вечар
вернуться

Чорный Кузьма

Шрифт:

– Плача, лiха ёй, - рашуча сказаў ён, хiтра падмаргнуўшы гнiлому слупу, што падпiраў сталярову сцяну.

I тут жа, адскочыўшы на сярэдзiну двара, ён задзёр голаў угору i закрычаў, наколькi хапала дзiцячых сiл:

– Тараны смажаныя, па капейцы штука.

I раптам драпануў назад у цёмныя сенi i ўжо адтуль, з неабдымнай радасцю свайго маладога жыцця глядзеў на сярэдзiну двара. Хутка з свае кватэры выбегла сталярыха i, забыўшы свае глыбокiя трагiзмы, памчала сваё дзябёлае цела ў вароты. На вулiцы было пуста, толькi барабаншчык вайсковага аркестра плiшчыў некуды на жываце барабан. З вялiкiм расчараваннем, агледзеўшы пустую вулiцу, сталярыха паволi ўжо пайшла назад. На момант яна стала процi акна Вiктара Зенiча, каб запытаць у яго:

– Не чулi? Здаецца, смажаныя тараны прадавалi. Хацела купiць - якраз нешта галава балiць.

– Не, не чуў, - з лёгкай усмешкай адказаў Вiктар Зенiч.

– Што гэта за кавалер, калi ён не чуў, як смажаныя тараны прадавалi, тонам мудрай настаўнiцы абазвалася сталярыха i, зноў гатовая заплакаць ад глыбокай крыўды, пайшла да сваiх дзвярэй; але заплакаць ёй ужо не ўдалося перад самымi дзвярыма спаткалася яна з газетчыкаваю дачкою, i пачалi яны гаварыць аб тым, якая фальбона харашэй у спаднiцы - шырокая цi вузкая...

Зусiм ужо лажыўся вечар.

II

Цiха было на зямлi. I можа ад таго i радасна, што было цiха, бо трэба было адпачываць усёю iстотаю. Густы змрок ляжаў у пакоi, i ўжо неба праз акно здавалася зялёна-цёмным бяздоннем, а зямля не так звала ўжо ў свае нязмерныя абшары. Далёка на ёй ужо злiлiся цёмныя абрысы з небам. Зышоў дзень, i рос вечар.

У напружанай цiшы раптам пачала расцi вастрата пачуццяў i думак. Але думкi былi вельмi ўтомлены цяжкай работай за дзень, i не мяшалi яны яшчэ больш вырастаць пачуццям. Пачалi праходзiць ва ўсёй iстоце пражытыя днi. З'яўляўся ўвушшу гром горада i гаворкi людзей, то раптам тонкасцю выбухалi недзе з сэрца адносiны з людзьмi, а то ўсё калi-небудзь чуванае, бачанае, перажытае на момант знiкала i пасля зноў раптам з'яўлялася, як усё разам адно цэлае, скамбiнаванае ў нешта гарманiчнае i як бы вельмi патрэбнае для чалавека. I ўяўлялася, што гэта ўвесь свет вiдзён перад чалавекам, што адчуванне яго як бы сваволiць у душы, бо не гэтак трэба; а можа яно i iначай трэба, i каб стала iначай, то таксама не парушыла б гармонii душы, бо ў той дзень так здарылася, што не выплывала наверх у Вiктара Зенiча мяжа радасцi i смутку, а была ўвесь дзень цяжкая работа, што забрала пад сваю ўладу ўсе думкi, i цяпер быў адпачынак.

От так, сядзець i адчуваць.

Многа бачылася свету, а колькi яшчэ бачыцца будзе. Можа зямлi i мала за жыццё было пройдзена, ды многа было пройдзена чалавечых душ. А чалавек гэта ж свет, адна iстота - неабхватны прастор, i разглядай яго, калi ўмееш.

Бо быў дзень спакойны, дык такi вечар...

I раптам за сцяной, ужо за другою, не там, дзе плакала сталярова жонка, упала ўсё, i з'явiлася бяздонне. Нешта пачало гаварыць аб нечым усяму свету, i на першых хвiлiнах не ўявiлася, аб чым гэта яно гаворыць. Яно раптам раскiдала ўжо цвёрда сфармаваны парадак настрояў i пачало iх збiраць нанава, ачышчаючы новыя глыбiнi i ўзнiмаючы новыя жаданнi i iмкненнi.

Мiльганула на момант думка, што гэта за сцяной грае сястра Баляслава Гельца, што кожны дзень з тоненькiм партфелем ходзiць некуды служыць. Завуць яе Антанiна; яна высокая, з белым тварам, заўсёды маўклiвая i адзiнокая. Жывуць яны ўтраiх - брат, яна i старая матка; жывуць з гэтага дома, дзе жыве ён - Вiктар Зенiч, ды яшчэ з таго, што брат недзе служыць. Некалькi разоў на дзень i вельмi доўга кожны вечар Антанiна грае на пiянiна нешта, чаму Вiктар Зенiч назвы не ведае i многа не разумее, але ёсць часткi, асобныя, гэтай музыкi, якiя як бы тое самае, што ў жыццi адчувалася i будзе адчувацца.

Яна вечна сумная, гэтая дзяўчына, увайшла ў сябе i ўжо, далёкая ад людзей, жыве толькi, мусiць, аднымi гэтымi зыкамi.

Вiктар Зенiч ведае з гаворак, што некалi гэтыя людзi жылi думкамi, цяпер засталiся ў iх, i вельмi ж у гэтай дзяўчыны, адны пачуццi такiя, якiя здольны лавiць у жыццi толькi журбу ды смутак. I апрача гэтага, у iх застаўся ад мiнулых часоў, з вялiкага багацця, вось адзiн толькi гэты дом, а ў яе пiянiна - асалода цёмных для яе дзён...

Музыка сцiхла, а пасля зноў з'явiлася. Яна выявiла скаргу чалавека, якi заставiў гэтыя зыкi бегчы ў свет. Скаргу на тое, што не бачыць ён у свеце таго, чаго бачаць у той жа час другiя, i што мiнулае не варочаецца. Жыць жа гэтым мiнулым, калi яно толькi мiнулае, - цяжка. Зыкi перайшлi пасля ў глыбокую журбу. Яна адчувалася, што глыбокая, але не была зусiм ясна зразумелаю.

Зыкi не парушалi цiшы - былi яны, была i яна.

Вiктар Зенiч сядзеў усё нерухома. Ужо не было адпачынку, а ўзнiмалася вялiкая работа iстоты. Думкi нарыхтавалiся нешта выкiнуць наверх, што самi захавалi недзе ў глыбiнi, ды яшчэ ўсё нечага чакалi.

I гэта, мусiць, запатрабавалi настроi адзiнокай дзяўчыны, бо раптам музыка перайшла ў цiхi плач, на момант як бы зацiхла, а пасля выбухнула вялiкiм лiўнем - мусiць, не мог саўладаць з драмаўшымi дагэтуль зыкамi чалавек.

I тады ўжо думкi ў чалавека, што цiха сядзеў у цёмным пакоi за сталом, вызвалi смерць брата ад сухот. Ляжаў ён у больнiцы i вельмi ж баяўся ўмiраць, а як падышла гэтая хвiлiна, нiкiм i нiколi не выказаная, было ў яго вачах, побач з нейкаю цiхаю просьбаю, i нешта такое, што хлынула раптам у тых зыках, некi вялiкi бунт, можа процi таго, што радзiўся ён некалi на свет.

Вiктар Зенiч мацней прыцiснуўся да стала i стаў глыбей думаць.

Слалiся зыкi, i ляжаў вечар. Непакойна ўяўлялася зямля i людзi. Зямля для людзей вялiкая, ды ад людзей цесная. А людзi, не могучы цанiць нi цеснаты, нi шырынi, робяць жыццё сваё цесным. Вось адчувала нядаўна вялiкiя трагiзмы сталярова жонка за сцяною i глыбакадумна i ўпэўнена лiчыла, што жыццё для яе пакута, а бачыла ўсяго на адзiн крок перад сабою. Вось дзяўчына за другою сцяною можа i нiяк не лiчыць i лiчыць нiчым не хоча свайго, цi наогул, жыцця, ды само неяк адчуваецца яно - цёмнаю пустатою ляжыць яно перад ёю. А вось сам сталяр, вечна вясёлы i жартаўлiвы, недзе ў майстэрнi робiць ён днём, пад вечар прыходзiць дадому. Ад скептычных адносiн да жончыных трагiзмаў заўсёды нявiннымi, па-дзiцячаму простымi жартамi цвялiцца з ёю, а пасля вясёлы iдзе на цэлы вечар у клуб. Выступае з прамовамi, з вострымi словамi... А вось збоку стаiць Юзiкаў Юзiк, маленькi хлапчына, што ўжо пачаў праходзiць з вялiкае ахвоты, употай ад бацькi, жыццёвую школу. I ён вясёлы.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: