Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Проза
  3. Книга "Маё дзела цялячае"
Маё дзела цялячае
Читать

Маё дзела цялячае

Чорный Кузьма

Проза

:

классическая проза

.
Аннотация

Кузьма Чорны

Маё дзела цялячае

I

Плюхаючы па лужах босымi нагамi, член сельскага Савета Юлiк Карнавух шпарка бегаў ад хаты да хаты i "зганяў сход".

Ткнуўшыся тварам у аконца Мацвеевай хаты, ён ахрыпшым голасам крычаў:

– Мацвей, дзе ты там?..

Мацвей, спалохаўшыся, што Юлiк гонiць у фурманку, кiдаўся ў хваробу браўся на печ i казаў адтуль жонцы:

– Тэклечка, скажы, што хворы.

– Мацвей хворы, - крычала Тэкля, - захаладзiўся, цягаючы картоплю... Усе вунь грудзi залажыла.

Ведаючы гэтую хваробу, Юлiк з усмешкаю крычаў:

– Што там за трасца: куды нi кiнься - усюды хворыя. На сход трэба iсцi, сельсавет новы выбiраць!

– Вось мо як узвалакуся, - казаў павесялеўшы Мацвей i ўжо спускаў ногi з печы, але бачачы, што Юлiк ужо прапаў з-пад акна, усцягаў ногi назад i пытаў у жонкi:

– Як ты, Тэкля, думаеш, iсцi цi не?

– Як хочаш, - цiха адказала Тэкля.

Мацвей як след укладаўся на печы i мармытаў сабе пад нос:

– Чорт яго пойдзе. Пакуль зацягнешся па гэтай гразiшчы, блiзкi свет. Ускiнь мне, Тэклечка, кажух на ногi...

– Янка, на сход!
– крычаў тым часам Юлiк каля другое хаты.

Янка, не спяшаючы, падыходзiў к акну i пытаўся:

– Кажаш, на сход?!

– Але, сельсавет выбiраць.

– Ну, добра, - адказаў Янка, - як людзi будуць iсцi, то i я пайду.

– Што вам за трасца, - сярдзiта крычаў Юлiк, - усякi, лiха яму, спадзяецца на людзей. Ты iдзi, дык i людзi пойдуць! Трэба ж каму першаму iсцi.

– А чаго мне канешне iсцi першаму, - у сваю чаргу злаваў Янка.
– Я ж кажу - як людзi, так i я.

– А няхай вас агонь папалiць, гэтакi народ. Тфу!
– пляваў Юлiк i плюхаўся далей.

А Янка пазiраў праз акно, цi скора будуць iсцi "людзi".

– Хвёдар, - крычаў Юлiк каля трэцяе хаты, - скарэй адзявайся на сход!

– На сход?
– таксама, як i Янка, дапытваўся Хвёдар.

– Але, скарэй!..

– А чаго?

– Сельсавет выбiраць. Скарэй!

– Хай ты сам скарэй, - агрызаўся Хвёдар.
– Чаго ў карк гонiш, яшчэ нiхто не iшоў.

– Дык ты iдзi.

– Як усе будуць iсцi, то i я. Чаго ты гэтак баiшся, як бы там без мяне сходу нельга зрабiць!

– А бадай на вас трасца, - лаяўся Юлiк, лезучы па гразi на другi бок вулiцы к хаце Тараса.
– Папалi дурня з сабачымi нагамi.

– Тарас, дзе ты там?

– Чаго!
– абзываўся перапалоханы Тарас, выбягаючы з хлевушка. "Пэўна ў фурманку", - думаў ён.

– На сход!

– А, на сход, - гаварыў Тарас i ўжо весела падыходзiў к Юлiку, з выглядам чалавека, якi нейкiм цудам толькi што ўсцярогся вялiкае бяды.
– Мо закурыш, Юлiк?
– даставаў ён капшук.

Юлiк закурваў, а Тарас тлумачыў яму:

– Гэта я, браце, тут у хлевушку корпаюся. Думаю сабе, адгараджу павольным часам катух парсюку, а то ўчора, каб на яго ўпадкi, абярнуў жонку з ражкаю. А тут якраз свiння на парасеннi...

– Дык, браце, на сход, - перабiваў яго Юлiк.

– Добра, калi кончу зарання, то падыду там, паслухаю...

"А каб ты па свеце не хадзiў, - сярдзiта думаў Юлiк, iдучы далей. Ён быў сярдзiты на ўсю вёску, на ўсiх гэтых людзей, якiя корпаюцца па сваiх хатах i хлевушках i якiх так трудна выгнаць адтуль на сход. Яму хацелася скарэй скiнуць з сябе гэты непрыемны абавязак, якi прымушае яго лазiць па каленi ў гразi вось ужо трэцi раз дзеля аднаго i таго ж дзела.
– Вось жа жыў не буду, а зганю вас, чарцей, - думаў ён, - выбiрайце другога, хай ён запрабуе па дзесяць разоў брахаць каля кожнага акна". I яшчэ з большым поспехам палез ён пад акно канцовае хаты.

– На сход, дзядзька!

– Ат, канечне ўсякаму цягнуцца па гэтай гразi.

– Што "ат", трэба ж як-небудзь сельсавет выбраць.

– Ну, выбiрайце, што я там вам адзiн памагу. Маё дзела цялячае - пад'еў ды ў хлеў.

– Тваё цялячае, а маё дык сабачае?! Што, я павiнен тут каля кожнага акна агыркавацца? Але што з гавядаю гаварыць, - дадаў ён цiшэй i прыйшоў к школе, дзе павiнен быў сабрацца сход.

Там ужо чулiся галасы.

"Што за лiха, - думаў Юлiк, падыходзячы блiжэй, - хто там можа быць? Здэцца ж, нiхто яшчэ не iшоў з вёскi - усякi ўсё "чакае", а тут якраз нейкiя людзi. Няўжо гэта шляхта-хутаранцы? Напэўна яны - iм яшчэ ўчора заказалi".

Юлiк падышоў к лужы, пабоўтаў у ёй нагамi, каб хоць трохi абмыць з iх гразь, i палез на ганак.

I думаў - няўжо гэта хутаранскiя "ягомасцi" сталi гэткiмi шчырымi да сходаў i мiтынгаў. Вось дзiва, калi яны.

– Яны i ёсць, - сказаў ён сабе пад нос, адчынiўшы дзверы.
– Стараюцца, лiха iм, каб больш сваiх членаў уперцi ў сельсавет. А нашы дурнi сядзяць сабе па хатах. Усякi, падла, баiцца першым выбрацца з хаты, як бы тут з яго скуру збiраюцца дзерцi.

– Ого, начальства прыйшло, - гукнулi ў грамадзе, убачыўшы Юлiка.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Без серии

Маленькая жанчына
Пачуццi
Мяшчане ў густой пары
Быльнiкавы межы
Мураваны скляпок
Маё дзела цялячае
Лiст Якуба Малькевiча
Начлег у вёсцы Сiнегах
На папялiшчы
На беразе
Па дарозе

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: