Вход/Регистрация
Хвоi гавораць
вернуться

Чорный Кузьма

Шрифт:

– А мне пара iсцi.

I яна пайшла... А я, едучы дадому, раздумваў:

"Добра, што яна не едзе са мною - у мяне гразкiя босыя ногi, запэцканыя палатняныя порткi i палатаная сарочка. Нядаўна яна вазiла гной i была адзета яшчэ горш, але ж усё роўна я не хачу быць такiм каля яе".

V

Цяпер часам, у хвiлiны бур i вострых пакут духу, я думаю так: калi шукаць цi ствараць апраўданнi ўсяму, то смутак, напрыклад, можа мець апраўданне, што для таго ён, каб пасля яго больш ацанiць радасць. Тым больш гэта можна гаварыць аб рэчах меншых - розных непрыемнасцях, журбе... Тады нiякага апраўдання нiчаму я не шукаў цi не ствараў i думаў толькi аб самых рэчах.

Без жадных разваг я ў той вечар напоўнiўся злосцю да Досi - хадзiў я каля iхняе хаты, а яна раптам выйшла з папоўскага саду разам з тым практыкантам. Я прайшоў мiма, каб бачыла яна, пасля павярнуўся i заставiў сябе плюнуць i пайсцi закурыць да дзядзькi Язэпа.

Дастаючы мне з-за комiна табаку, ён стала, з лёгкiмi адценнямi нявiнна-простага гумарызму, сказаў:

– Што гэта яна, лiха яе ведае, з гэтым каморнiкам злыгалася; колькi яе ёсць, гэтай дзяўчыны... Не падабаецца ён мне страшэнна.

Стараючыся схаваць сваю радасць, я пачаў левай рукою круцiць на галаве валасы i падаў цiхi голас:

– А вы як яго ведаеце?

– Я яго сам сюды з горада вёз.

– То чаму вы раней нiчога аб гэтым не думалi?

– А што?
– устрывожыўся ён.

– Нiчога, я так.

– Як я мог раней аб гэтым думаць? Што ты, сам не ведаеш? У мяне, апроч Мiхала, нiчога тады ў думках не было. Жыць мне нямiла было - я не думаў, што выжыву. Цяпер неяк трохi палягчэла гэта ўсё... А яшчэ Дося неяк як бы другая для мяне стала. Здаецца, не можна ўжо больш нiкога моцна любiць, апроч Мiхала...

Ён гаварыў, а я капаўся ў сваей душы з грозным загадам сабе:

"Маўчы, дзейнiчай перад Досяю, а не перад iм, бо нават ён не мае права ў гэтай справе большага, чым бацькоўская парада... I якое ты маеш права злаваць на яе? Хто цябе паставiў на гэтую пасаду? I хто мае права ставiць каго над кiм-небудзь?"

– Гляджу я на цябе - падабаешся ты мне, - гаворыць дзядзька Язэп, закурваючы ад газоўкi.

Але цяпер ужо гэтыя словы яго нiчога глыбокага не кранулi ў мяне: тут усё ў Досi.

Але гавары, родны мой, блiзкi дзядзька Язэп.

– Як твае справы?

Мае справы такiя: канчаю разам з бацькам на полi ворыва, малачу i чакаю з горада паведамленне - цi залiчаны я студэнтам. Чакаю ўжо доўга i думаю, што нiчога з гэтага не будзе.

Аб гэтым я гавару дзядзьку Язэпу.

– А ведаеш што, - гаворыць ён мне, - здаецца мне, што няма ў табе нейкага спакою, мусiць, нешта мучыць цябе. От перажыў бы ты такое, як у мяне, смерць Мiхала - у мяне ўжо мала гэтага будзе, у цябе многа яшчэ. А можа гэта ад таго ў цябе ўсё, што з такiх маладых год пачалося ў цябе ўсякае, падобнае да мае смерцi Мiхала? Ходзiш ты адзiн, хто цябе ведае... Неспакойны ты...

Што мне адказаць яму?

Падумаўшы, я гавару, стараючыся, каб гэта выйшла жартаўлiва:

– Сёння дык неспакойны я затым, што ў вас ёсць дзяўчына i завецца яна Дося.

– Што яна табе спабачылася, гэтая дзяўчына, - з адценнямi жарту сказаў ён, - дык я гэта даўно ведаю, адразу ўбачыў тады, як глянуў на цябе. А што ў цябе ад яе неспакой, дык хто ж табе вiнават - зараз жа iдзi на вулiцу, бi па храпе каморнiка, асадзi яго к чорту - i справе канец.

I ён зарагатаў, але, мусiць, лепш у яго выйшла б, каб ён толькi цiха засмяяўся.

У хаце чуць свяцiла газоўка, старая спала каля печы на шырокай пасцелi. Пахла цыбуля з печы i табака...

Слаўны, пагодлiвы дзень заўтра будзе...

Я пайшоў у папоўскi сад. Стары Гiрш, як i заўсёды, спаў сабе цiха ў саламянай будцы, па садзе таксама хадзiлi, абняўшыся, хлопцы з дзяўчатамi, праз адчыненыя вокны вiдаць было, як iдзе рэпетыцыя да спектакля. Каля стала стаяў настаўнiк у ролi рэжысёра, махаў рукою i нешта расказваў. Дзяўчына ў чырвонай хустачцы няўмела прысядала, стараючыся зрабiць рэверанс. Ад гэтага ўсе рагаталi, а настаўнiк злаваў.

За плотам па двары, фантастычна-смешны ў змроку, кацiў поп па няроўнай зямлi пустую бочку...

I вакол кусты слухалi шэпты i былi маўклiвымi сведкамi некаторых спраў.

Стары Гiрш спаў сабе спакойна, а я, не могшы апанаваць разважаннямi, напоўнiўся раптам злосцю да Досi... Прыйшлося пайсцi ў чытальню i выказаць мае некаторыя тэатральныя веды...

Слаўныя вечары!

Гэта восень дыхае вясною.

Падморгвалi зоры зямлi, i зямля маўчала - як бы адчувала яна дзяцiнства ў маладосцi i маладосць у старасцi.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: