Вход/Регистрация
Хвоi гавораць
вернуться

Чорный Кузьма

Шрифт:

VI

Каржакаватыя хвоi, чырвона-агнявыя асiны i жоўтыя бярозы, i пад iмi шумяць кусты.

Шумяць... Шумяць!..

I ядлоўцам пахне над полем.

Густа паўсходзiла жыта, i ўсё таксама смяюцца яму ясныя днi.

Праляцелi ўжо гусi i жураўлi, чорныя дзiкiя птушкi клююць сакаўную рабiну, i журацца днi над свежай раллёю i над балотнай сухой асакою...

Мы выбiраем познюю бульбу.

З пахучых зямной вiльгаццю загонаў мне вiдно, як за шыпшынавымi межамi клапоцiцца дзядзька Язэп - нешта там камандуе моцна, а бабы са смехам сыплюць кашамi на воз бульбу... У мяне не падмазаны калёсы, i яны заскрыпелi так, што пачуў i азiрнуўся дзядзька Язэп.

– Пачакай!
– крычыць ён мне.

Я чакаю i гляджу, як ён грузна i шырока ступае вялiзнымi ботамi i тузае лейцы. Пхае плячом у аглабiну, нейкая дзяўчына выводзiць каня на дарогу, другая паганяе пугаю, i дзядзька Язэп весела камандуе:

– Па хвасце, па хвасце!..

Там паднiмаецца рогат, а дзядзька Язэп выкiроўвас воз на дарогу...

I вось мы поплеч iдзем каля вазоў па вузенькай, каляiнiстай дарозе. Дзядзька Язэп пагаварыў трохi аб восенi i жураўлях, пасля расказаў, як некаторага года адбiўся быў ад сваёй чарады малады бусел, не ведаў, куды ляцець, i зазiмаваў адзiн на мёрзлых паплавах. I як пасля кончыўся з холаду за гумнамi.

– Ты думаеш, ён не сумаваў, гэты бусел?

I, сказаўшы гэта, дзядзька Язэп змоўк, а я стаў думаць:

"Што ў яго цяпер у галаве i на душы?"

Твар яго стаў раптам каменна-спакойным, як бы гэта ён сперш доўга раздумваў, для чаго i нашто ўсё на свеце, а пасля дадумаўся: "Дык гэта ж я сам усё ўстанавiў..."

Дома мы ссыпалi бульбу - сперш яму, пасля мне.

Аднекуль з'явiлася Дося, i, як бацька пайшоў у сенцы, яна сказала мне:

– Хадзем, я памагу табе.

Я паглядзеў на сваю палатаную сарочку i сказаў:

– Ды ў мяне там няма чаго рабiць.

– Дзе ты сёння вечарам будзеш?
– запытала тады яна.

У мяне зноў, як i тады, застукала ў галаве кроў... Я ж ёй раней гаварыў... Яна не думала аб гэтым, а гэта або ў яе ад мяне застукала кроў, або ад таго практыканта пакiнула стукаць. Тады якая тут мая роля?

Гэта былi разважаннi, i з'явiлiся яны трохi пасля, тады ж я сказаў:

– Вечарам я буду сядзець каля твае хаты.

– Якi ты слаўны i дагадлiвы...

I яна пабегла ў сенцы.

"Слаўна жыць на свеце, - думаў я, едучы на поле.
– Няхай усё плыве, куды хоча, няхай рушыцца, падае, раскiдаецца, а мне на нейкi час адкiнуць усё гэтае, разам з усякiмi разважаннямi..."

Так я адчуваў i вечарам.

Чорненькая, маленькая i гарачая сядзела Дося, прыцiснуўшыся рукой да мяне. Мы не гаварылi, i я не думаў нiчога... Дзядзька Язэп выйшаў на вулiцу, пыхнуў папяросаю i хацеў сесцi на прызбу, пасля ўбачыў нас, пазнаў i запытаў мяне:

– Бацька твой дома?

– Дома.

– Пайду да яго, пакуру.

I пайшоў. А я падумаў:

"Стары Гiрш спiць недзе ў сваёй саламянай будцы - нудная i дрэнная работа. Страшна мець сiвую бараду i думаць толькi аб яблыках ды аб саламянай будцы..."

Дзядзька Язэп бараду голiць i саламяных будак не любiць. Курыць, соўваючыся па двары вечарам...

"Мiхал, братка мой дарагi, Мiхал!"

Зоры свецяць, залатыя асiны шумяць, зямля вее размахам i воляй. Недзе людзi спяваюць, недзе зыкi бягуць...

"Братка Мiхал, родны мой!"

Мне хацелася плакаць i расказаць аб гэтым усiм - i далёкiм, i блiзкiм.

I я з страшэнным смуткам адчуў, што Дося мяне не зразумее...

Дзядзька Язэп, з блiзкiх маiх, адзiн можа слухаць мяне...

VII

Назаўтра, як у тумане, хадзiў я цэлы дзень. Я прыпомнiў, як тады, вечарам, два разы праходзiў мiма нас той практыкант, я адчуваў у змроку на сабе яго калючыя вочы. Ён нiчога не гаварыў i праходзiў. Сягоння ж, як змеркла, выйшаў я на вулiцу i ўбачыў: Дося i практыкант iшлi, цесна прыцiснуўшыся адно к аднаму. Я залажыў рукi ў кiшэнi, свiснуў, настроiўся на гумарыстычны лад i заспяваў:

Не хадзiла, не гуляла,

Рана спаць лажылася!

I тут жа раптам падышоў да сябе з грозным загадам: адкуль ты дастаў сабе права корпацца ў душы другога чапавека?

"Ну, а што?
– сказала маё другое "я", - пытанне гэтае трэба пусцiць па дзвюх лiнiях. Тут магло быць так: яна магла за што-небудзь зазлаваць на свайго практыканта i, каб укалоць яго, пасядзець вечарам з табою, тады ты, значыцца, зброя барацьбы, стаў машынаю, будучы чалавекам. То чаго ж ты так катуеш сябе за тое, што паспяваў трохi? Паспявай яшчэ. Залажы рукi ў кiшэнi ды пасвiшчы..."

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: