Вход/Регистрация
Не пi густога чаю
вернуться

Чорный Кузьма

Шрифт:

Барыс Iванавiч адсунуў ад сябе куфлi, падпёр твар рукамi i пачаў супакойвацца.

"Добра, што хоць тут нейкi цемнаваты куток", - з'явiлася ў яго радасная думка, i ўжо зусiм прапала ў яго цiкавасць да той асобы, якая "ў нашы часы ў гiсторыi ролi не грае".

– ...Але скажэце вы мне, Павал Крамiнадавiч, нашто для нашага брата гэтыя гурткi ўведзены?
– гарачыўся Ферапонт Пятровiч за куфлем пiва, як бы здаволены тым, што гаворка перайшла ў спрэчку.
– Ну для чаго, скажам, вы на гэтым самым гуртку вывучаеце, што ў нашы часы асоба ў гiсторыi ролi не грае?!. Ды я каму хочаце скажу, што для нас гэта не мае жаднае маралi... I я зараз вам цвёрдым агрумантам перагэтае думкi свае: ну, скажэце вы, Павал Крамiнадавiч, на мiласць - ад таго, што асоба ў гiсторыi пакiнула ролю граць, вы паперы запiсваеце ў журнал зверху ўнiз цi знiзу ўверх? Парадак той самы, а загэтым для нас, скажам, рэгiстратараў, гэтыя гурткi, з такiмi пытаннямi, маюць такую цану, як асоба ў гiсторыi цi гiсторыя ў асобе... Я гавару пра сябе, скажам...

Ад пiва галава ў Ферапонта Пятровiча звесiлася ўнiз, намокшыя вусы пераблыталiся з барадою, а вочы зрабiлiся як мокры попел. Павал жа Крамiнадавiч яшчэ не паддаваўся - усё абцiраў хустачкаю пад носам ды падпiраў леваю рукою бок.

– Што вы тут, Ферапонт Пятровiч, панiку наводзiце, - накiнуўся ён на Чарнiлюка, - з вас крытык усё роўна, як з нашага кур'ера марксiст. Нашто вам гаварыць аб тым, аб чым вы нiчога не ведаеце. Гурток патрэбен i должан быць!

– Але нашто?

– Аб гэтым можна i не пытаць. Брыдка пытаць аб гэтым у нашы часы. Патрэбен, дый усё тут!..

– Даўней, аднак, нiякiх гурткоў гэтых не было, а паперы ў журнал яшчэ больш акуратна запiсвалiся, чым цяпер!..

– Што вы даўнейшае памiнаеце?! Даўней гiсторыя ў асобе, значыць, гэтае, а цяпер зусiм iншае... Вам яшчэ, як бачу, трэба павучыцца!..

– А вы б, Ферапонт Пятровiч, чым вучыць сталых людзей, адвучылi б сваю жонку ад несучасных мяшчанскiх прывычак...

Ферапонт Пятровiч раптоўна падняўся, растапырыў рукi i, трагiчна пакiваўшы галавою, уставiў свае вочы ў твар Паўла Крамiнадавiча.

– Калi ўжо справа дайшла да жонкi, - закрычаў Чарнiлюк, - то я вам павiнен сказаць, што як вы сабе нi перагэтае!..

I раптам змоўк Ферапонт Пятровiч Чарнiлюк. Змоўк, а твар яго сабраўся ў змаршчакi, яшчэ больш пачырванеў, губы папрабавалi выявiць ухмылку, ды не маглi. I сеў Ферапонт Пятровiч, уткнуўшыся носам у стол.

– Што вы там такое ўгледзелi?
– запытаў шэптам Павал Крамiнадавiч.

Запытаў i падняўся, паглядзеў туды, куды глядзеў Ферапонт Пятровiч, i таксама сеў, прыцiхшы.

Там, у цемнаватым кутку, угледзелi яны нешта такое, што пачало зварачаць iм цвярозасць.

I Ферапонт Пятровiч Чарнiлюк, i Павал Крамiнадавiч Чыстапiс у кутку за столiкам убачылi ўскудлачаную галаву i вастраносы твар Барыса Iванавiча Цэнтразыхера. Абодва яны зараз жа селi i, забыўшы асобу ў гiсторыi i мяшчанскiя погляды на жыццё жонкi аднаго з iх, зрабiлiся вялiкiмi прыяцелямi адзiн аднаму.

– От, каб яго агнi спяклi!
– загаварыў цiхенька Ферапонт Пятровiч, прыгнуўшыся да Паўла Крамiнадавiча, - да таго шкода патрачанага часу i энергii, проста крыўднае дзела... Збiраўся, збiраўся, хадзiў-хадзiў на гэтыя сходы, i раптам усе дуды аб землю.

– Чаму, што?
– прашаптаў зусiм ужо спалоханы Павал Крамiнадавiч.

– Гэта ж такая справа ў мяне выходзiць. Значыць, пачаў прыглядацца да людзей, уваходзiць думкамi i смякалкай у жыццё, ды адзiн раз i гавару дома вечарам жонцы: "Так i так, кажу, а цi не пачаць мне паступаць, кажу, у партыю. Дзякуй Богу, пара, час спакойны, цяпер самы раз паступаць; абы толькi як Бог памог убiцца туды". "А што ты думаеш, - адказвае мне жонка, выгаднае дзела, тады зусiм iнакшы вiд будзем мець". "Вагу тады я буду ў сабе мець", - падумаў я. А тут якраз мой добры знаёмы канторшчык на жалезнай дарозе Гiцмаржовiнскi гэтае самае задумаў, мне ва ўсiм прызнаўся i паехаў у Екацярынаслаў паступаць у партыю; дык мяне калi возьме яшчэ большая ахвота! "Ну, думаю, калi Бог дасць здароўе - неўзабаве буду ў партыi састаяць". Зараз пачаў зарэкамендоўваць сябе - сходы там усякiя, скромнасць, пашана да старшых, бiлеты сабе i жонцы на спектакль, калi ён ставiцца на карысць прафсаюзаў, ды цi мала чаго. "Абы, адно, Бог даў здароўе", - думаю сабе... А гэта якраз сягонняшнi вечар, каб ён згарэў, каб ён, усё сапсаваў - гэта ж Барыс Iванавiч Цэнтразыхер сам таксама ў партыю хоча, i здаецца мне, што скарэй за мяне паступiць, а, паступiўшы, мне ходу не дасць, бачыўшы мяне за куфлямi...

– Смякнеце вы i радуйцеся, - перабiў цiха i ў захапленнi Павал Крамiнадавiч, - раскiньце розумам направа, раскiньце налева i ўразумейце, што ён будзе маўчаць, як вады ў рот набраўшы.

– Чаму?!.

– Чаму?!. Ды папытайце вы ў яго, чаго гэта ён тут сядзiць, у цёмны кут забраўшыся?..

– Як я бачу, - загаварыў вялым голасам Ферапонт Пятровiч, - дык вы, Павал Крамiнадавiч, хоць яшчэ трыццаць тры гады з палавiнаю запiсвайце пад нумар паперы ў журнал, усё роўна будзеце тым, кiм вы ёсць. I перад тым, як пачынаць выказваць думку сваю, заўсёды падумайце. А то заўсёды ўзрадуеце гаворкаю, а пасля гэтай радасцi горш яшчэ на душы робiцца, бо вашы словы на ўзвей вецер.

– Чаму?

– А таму, што вы не падумалi аб тым, што тут не толькi пiва, а чаго хочаш дастанеш. I, можа, ён зусiм не для пiва сюды прыйшоў.

– Вы думаеце?
– узрадаваўся Павал Крамiнадавiч.
– Калi так, дык тым пачай: калi ён, скажам, настаяшчы напiтак п'е, дык уручаю галавой, што слова нiдзе не скажа, бо сам гэткi самы.

– Эх, Чыстапiс, Чыстапiс, - патрос галавою Чарнiлюк, - служыце вы разам з iм у ваднэй установе, а не можаце дадумацца, што ён можа тут калi-небудзь чай пiць. Ну хто яму можа забаранiць прыйсцi сюды шклянку, скажам, чаю выпiць? Паколькi я яшчэ не згубiў розум, пастолькi бачыў яго толькi голаў, нiякiх жа куфляў, нi шмуфляў каля яго не бачыў.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: