Вход/Регистрация
Не пi густога чаю
вернуться

Чорный Кузьма

Шрифт:

– Не бачылi?
– устрывожыўся Павал Крамiнадавiч.
– Няўжо каля яго куфляў няма; значыць, гатова быць непрыемнасць па службе. От увагнаў чорт мяне сягоння сюды!

– А мяне?!

– Ну i вас?

– А ў яго такi, здаецца, вiдаць два куфлi, - радасна шапнуў Павал Крамiнадавiч, прыгледзеўшыся.

– Ну?!
– крыкнуў Ферапонт Пятровiч голасам, у якiм было надзвычайна многа i радасцi i надзеi.

– Верна. Вунь нешта блiшчыць, здаецца, вуха ад куфля.

I яны ўдвух трохi прыпаднялiся i пачалi прыглядацца на столiк Цэнтразыхера.

"Прыглядаюцца, каб яны папруцянелi, - падумаў Барыс Iванавiч Цэнтразыхер, - от табе i прыйшоў, чорнага пiва папрабаваў. Цяпер, сволачы, разнясуць языкамi па ўсiм свеце, што я вечарам па пiўных цягаюся. Гэта ж мяшчане чыстакроўнай крывi. Прападзе, лiха на яго, погляд на мяне як на чалавека з сучаснымi поглядамi на жыццё. Горка жыць на свеце! Папрашу я, адно, чаю, - з'явiлася ў яго думка, - ды так папрашу, нiбы я цяпер гэта пiў не пiва, а чай такi густы".

– Гражданiн, - гукнуў Цэнтразыхер, - дайце мне яшчэ чаю, ды не такога густога i ў шклянцы!

Гражданiн абцёр рукi аб свой белы фартух i прынёс чай.

– Чуеце вы, - загаварыў Ферапонт Пятровiч, - гэта ж ён чай з куфля, мусiць, пiў; i чаму гэта з куфля, чорт яго ведае. Няўжо гэта шклянак не хвацiла? Давайце i мы сабе закажам чаю ў шклянках i закруцiм яму галаву за мiлую душу.

– Давайце!

– Эй, гражданiн, нам таксама чаю ў шклянках, але густога.

Гражданiн прынёс чай, i трое людзей за двума столiкамi пiлi яго, радасна паглядаючы адзiн на аднаго i адсунуўшы ад сябе куфлi з астаткамi чорнага пiва.

Праз паўгадзiны яны ўсе ўтрох па-прыяцельску выходзiлi з пiўной.

– А я, ведаеце, чаго трохi сягоння тут сцебануў, - гаварыў, выходзячы, Барыс Iванавiч, - маю прывычку хадзiць у пiўную вечарамi чай пiць.

– Гэтаксама i мы, - адказаў Ферапонт Пятровiч, - iшлi гэта мы з Паўлам Крамiнадавiчам мiма дый рашылi зайсцi ў пiўную чаю выпiць... Ну, выпiлi гэта мы па куфлi чаю, а пасля задумалi яшчэ па шклянцы выпiць... Ну, выпiлi яшчэ па шклянцы, дый гэтае...

– Я таксама, - падаў голас Цэнтразыхер, - выпiў два куфлi чаю, а пасля яшчэ шклянку... Але вельмi нейкi чай тут густы падаюць, проста чорны, як дзёгаць. Цi то гэта, можа, ён ад таго такiм здаецца, што ў куфлях?!.

– А мне, каб вы ведалi, - сказаў Ферапонт Пятровiч, - прафесар забаранiў густы чай пiць, паколькi ў мяне, значыць, бiццё сэрца i плеўрыт мазгоў. Так мне выразна i сказаў: не пi ты, кажа, браце, густога чаю (мы з iм на ты). Але потым п'ю - не магу ўстрымацца, нутро прымае. Ну, бывайце здаровы, Барыс Iванавiч, i вы, Павал Крамiнадавiч. Сягоння яшчэ не позна пайду пачытаю трохi. Я, ведаеце, Барыс Iванавiч, цяпер палiтычныя кнiгi чытаю вечарамi - светагляд пашырыць трэба... Паколькi цяпер асоба ў гiсторыi ролi не грае, пастолькi, значыць, адным словам, i гэтае... Бывайце здаровы.

1925

  • 1
  • 2
  • 3

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: