Вход/Регистрация
Ноч пры дарозе
вернуться

Чорный Кузьма

Шрифт:

Кузьма Чорны

Ноч пры дарозе

I

Абодва яны шэрыя i тоўстыя ад сваiх суконных вопратак, з цяжкiмi, грузнымi крокамi ад вялiзарных ботаў.

Буянiўшы па жоўтым iржышчы палявы вецер абвяяў iх каравыя твары, мяў густыя борады, дарэмна стараючыся збiць iх з тропу. А яны ўсё iшлi сухою дарогаю, мала азiралiся назад, як бы не думаючы больш варочацца туды, адкуль выйшлi.

I ўсе iх прылады былi пры iх.

У старшага - Уласа - гладка прыставала к плячам падоўжаная вялiкая пiла ў дзеравянай раме зубамi; у малодшага - Кузьмы - разам з клункамi хлеба горбiлася на спiне торба з малаткамi, напiльнiкамi, грунтвагамi.

Так i хадзiлi яны.

Ад сяла да сяла, з мястэчка ў мястэчка. Праходзiлi праз гарады i чыгуначныя станцыi. Прыпынялiся там, дзе была работа. Цягнулася яна, гэтая работа, год - не пакiдалi яны яе; цягнулася два днi - былi там два днi. А канчалася работа - iшлi далей.

I цягнула iх к рабоце, а значыць, i к людзям, бо дзе работа, там заўсёды людзей спаткаеш.

– Сам ты адкуль, Улас?
– запыталi раз у адной вёсцы, дзе яны пiлавалi дошкi.

– Не ведаю, - адказаў Улас.

– Як так не ведаеш?

– Не ведаю. З усяго свету, мусiць. Радзiўся каля Вiльнi, дзе бацька пасля будынкi ў маёнтку будаваў, i што паўгода, то новае месца было. А потым, як сам узняўся на ногi, пайшоў з пiлою па белым свеце. Так i жыву.

– I нiчога?

– Хоць бы што... Прывычка.

А Кузьма - трохi iначай. Не любiў ён жыцця вечнага валацугi. Была ў яго недзе за Нясвiжам гаспадарка невялiкая, жыў на ёй брат яго малодшы; а з братам ён заўсёды быў душа ў душу. Быў у войску, а потым, як звольнiўся, гранiца дзяржаўная ляжыць мiж iм i братам. Яно то пастараўшыся i можна было б перабрацца туды, але нялiшне квапiў на гэта Кузьма: пасля Чырвонай Армii паны; так i чакаў ён усё перамены.

З Уласам спаткалiся яны ў Жлобiне на станцыi. Гурт пiльшчыкаў там дошкi пiлаваў - мост там нейкi правiлi. А тут якраз таварыш Уласаў пакiнуў яго. I прыстаў Кузьма к Уласу. Так i пiлавалi яны там, пакуль работа не скончылася; а потым, па старой прывычцы, пацягнуў Улас Кузьму за сабою па свеце: дзе чутна работа - туды i пайшлi...

Убiлiся ў глуш. Усе вёскi ды хутары ў палёх i мiж лясоў. У гарачую летнюю пару, калi вёскi пуставалi цэлымi днямi, выправiўшы жывых усiх у поле, мала было работы. Часта тады i не заходзiлi Кузьма з Уласам у вёску, а начавалi i днявалi нават часам каля рэчкi дзе-небудзь, у кустах. Пяклi вечарам сала на ражэнчыках, ранiцаю ўмывалiся ў рэчцы, вымалi з торбы сарочкi чорныя, якiя даўно ўжо мыць трэба было, i, уцёршыся, iшлi далей.

Тады Кузьма, гледзячы на Ўласа, i густую бараду сабе запусцiў.

А ўвосень работы стала многа, хоць нядоўга прыходзiлася прыпыняцца на адным месцы - тыдзень, два - не больш, але затое далей ужо пэўная праца чакала.

Любiў Улас працаваць у глушы восенню. Сытыя вёскi тады. А ў здаровыя ясныя днi "баб'яга лета", калi белае павуцiнне блытаецца ў iржышчы за гумнамi, плавае ў чыстым сiнiм паветры, звон пiлы гучна аддаецца ў прасторы.

Весела робiцца за працаю тады...

У пору, калi восень гатавалася ўжо ўступiць месца зiме, работы па вёсках больш яшчэ стала...

Было хоць ясна ад сонца, але холадна.

Начамi былi першыя марозы, але ў палях мала было iм што замарожваць восень была сухая.

Па аўсяным iржышчы, каля хутароў, цягалiся крыклiвыя гусi, а ў чыстым полi i на паплавах панавалi вясёлыя вароны.

Буян-вецер радасна гайсаў па полi, пераскакваў цераз кусты, з песняй забягаў наперад, зазiраў холадам у вочы, трапятаўся за каўняром, блытаўся ў вусах i бародах. Чуць-чуць ад яго пазвоньвала за плячыма пiла; боты стукалi размерана, паважна.

– От каб дзе, здаецца, на адным месцы засесцi, не люблю цягацца. Каб дзе гаспадарку якую завесцi, - сказаў Кузьма.

– Па мне, - адказаў Улас, - можна засесцi, можна i хадзiць. Мне ўсё роўна. А пакуль што добра было б прыпынiцца дзе сягоння на работу, цягнуцца далёка ахвоты няма ветрам такiм - у вочы сыпле i з ног збiвае.

– I ўсяго табе?

– Усяго. Табе другое дзела. Прывык ты к аднаму месцу з малых дзён. А мне ўсё роўна.

– Трэба будзе ў вёсцы якой паклапацiцца, каб на вясну зямлi кавалак адвялi - там i засяду, калi гранiца дадому не адкрыецца. Зiмою падумаю.

– Падумай сабе... А сяла не вiдаць нiдзе... Заварочваецца як бы вецер з другога боку...

Потым змоўклi i цiха iшлi далей, аддаўшыся глухой дарозе - куды прывядзе... Як дарога крута спусцiлася ўнiз, узышлi на мосцiк над вузкаю рэчкаю. Чыстая вада, сцiснутая абкошанымi берагамi, баялася некуды спазнiцца i ўсё плыла-плыла, падганяючы сама сябе. Вецер шараваў рэдкiмi калiвамi пакалечанага быдлам плюшнiку аб берагавыя карчы.

– Што гэта ён там робiць, - сказаў Кузьма, ткнуўшы пальцам налева.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: