Вход/Регистрация
Ноч пры дарозе
вернуться

Чорный Кузьма

Шрифт:

Улас стаў i прыгледзеўся.

Там, на жоўта-зялёным беразе, дзе пачыналiся нiзенькiя кусты ядлоўцу, сядзеў, прытулiўшыся к караваму пню крывое, голае вярбы, рыжы мужык у жоўтым, доўгiм кажусе. Ззаду за iм цягалася чорная кабыла, пашчыпваючы нiзенькую мёрзлую траву, а вецер падмахваў пасмамi яго доўгае, чырвонае барады, ад чаго падобнымi яны былi да языкоў полымя на вогнiшчы ўночы.

– Што гэта яму прыйшло ў галаву пасвiць каня гэтакаю парою?

– Не, гэта ён там так нешта робiць другое.

– Можа i гэтак... Давай сядзем на мосце - аддыхнём i закурым. Ды папытаем, дзе тут вёскi якiя ёсць.

Яны селi на халодным мосце, глядзелi ў адно месца, i здавалася iм, што сонца як бы грэць трохi стала.

Рыжы мужык падышоў к пiльшчыкам. Высокаю i лёгкаю фiгураю сваёю стаяў ён проста пры самым мосце ўнiзе, улажыўшы рукi ў рукавы кажуха i ад холаду чмыхаючы тонкiм гарбатым носам.

– Аддыхаеце?

– Але.

– Далёка iдзiцё?

– I далёка i блiзка. Дзе работа будзе з пiлою - нiдзе не брышкуем. А сёлы далёка тут?

– Блiзка.

– А ты гэта, чалавеча, што каня пасеш гэтакаю парою?

– Пасу, - усмiхнуўся крыва рыжы.

– Такi праўда пасеш?

Рыжы скрывiў рот i шырока ўсмiхнуўся.

– Ну?
– дапытваўся Кузьма. Яму хацелася ведаць, чаго гэта такою парою сядзiць мужык на поплаве. Усiмi сваiмi пачуццямi i думкамi ён сам быў селянiн, i гэта цiкавiла яго.

– Ёсць, браце, прычына сядзець мне тут, - загаварыў рыжы.
– Вартаўнiком сяджу, вось што. Унадзiлi ездзiць поплавам - блiжэй, а дарогай - кружней. Па чарзе выходзiм кожны дзень, аж абрыдзела. Я сяджу тут i прашу Бога, каб каго чорт нагнаў - не памiлую, дубiнаю голаў растаўку сукiнаму сыну. Проста хочацца, каб хто праехаў. Вось слаўна было б.

– Э-э-э... дык табе, як я бачу, пра поплаў мала клопату, а пра чужую голаў!

– Да гэтага давялi.

– Вось штука... Што бывае з чалавекам часам, гы-гы-гы-гы!..

– Чаго рагочаш, - агрызнуўся рыжы на Кузьму.

– Ды так. Я не з цябе, а з таго, што з чалавекам часам бывае.

– Эх, каб ты згарэла, - гаварыў рыжы, - нiхто, як на злосць, не едзе, як бы ведаюць, што я вартую.

Рыжы цiха, як бы сам над сабою, усмiхнуўся. I ўсе яны ўсмiхнулiся, потым закурылi. Рыжы ўжо ўсадзiў нос у жменю Кузьмы, дзе тлела запалка, але, не прыкурыўшы, раптоўна ўскiнуў галаву ўгору, прыслухаўся i азiрнуўся. Там, дзе ён нядаўна сядзеў, грукалi калясьмi драбiны. Рыжы кiнуў папяросу ў рэчку i сам пабег па беразе. Драбiны ўехалi ў кусты, ён узаскочыў на каня i кiнуўся ўслед.

– От брат, - зарагатаў Кузьма, - што робiцца, каб на яго агнi. Гы-гы-гы-гы!..

Ён усiмi сваiмi пачуццямi i думкамi ўвайшоў у справу рыжага мужыка; хацелася яму скiнуць з плеч пiльнiцкую торбу з манаткамi i напiльнiкамi i гнацца разам з рыжым за возам па кустах. I ў тую хвiлiну, нават няведама для яго самога, у глыбiнi яго мазгоў пачала фармавацца думка адцурацца пiлы i ўзяцца за плуг. Дзе i як - усё роўна. Так захапiла яго гэтая сялянская справа на пустым поплаве.

А Ўлас паглядзеў, як рыжы схаваўся ў кустах, паправiў на спiне пiлу i, тузянуўшы за рукаў Кузьму, пайшоў далей.

– А я гляджу, - сказаў ён iдучы, - сядзiць чалавек на беразе, падпёршы плячыма пень, i думаю - нешта тут робiцца. А разабраўся блiжэй - самая пусцячына. Ды гэта яшчэ нiчога. Але часам даводзiлася, бывала, бачыць, як чалавек што-небудзь i сапраўды задумае як бы важнае, а як прыгледзiшся гэтаксама.

Кузьма iшоў i думаў аб тым, як добра было б быць на месцы рыжага мужыка. Чысцiць дома каня, правiць плугi, малацiць, хадзiць па мёрзлым iржышчы к рэчцы, глядзець на паплавы.

I ён ад наплыву думак загаварыў, стараючыся выказаць iх, але блытаючыся ў словах:

– Гэта ж, брат, каб на яго паляруш... От бо, брат, неяк, лiха на яго...

I раптоўна змоўкшы, махнуў рукою i маўчаў ужо ўсю дарогу.

II

У вёсцы вецер уздзiраў салому на стрэхах, шамятаў ёю, гнаў разам з сухiм i халодным пылам па вулiцы. За вугламi, на сухiм картаплянiку, валялiся сабакi, падымаючы галовы на халоднае сонца. Па зацярушаных саломаю дварах галасiлi пеўнi, дзецi плакалi, ушушканыя ў старыя кажухi i халаты. Дзе-нiдзе стукалi па гумнах цапы, бабы i мужыкi абтыкалi мохам хаты каля вокан, падвалiны пяском абсыпалi, сцены кастрыцай абкладвалi.

Ад хаты да хаты паволi хадзiў кульгавы жабрак i малiўся за "душы змарлых". З каждае хаты яму выносiлi кавалак хлеба або невялiчкую скварку, i ён, схаваўшы ўсё гэта ў торбу, зразу пакiдаў спяваць, абрываючы сваю "малiтву" на паўслове. У iншай жа хаце яму доўга нiчога не выносiлi. Ён канчаў сваю песню, зазубраную за добрую жыццёвую практыку, а з хаты яшчэ нiхто не выходзiў. I тады ён, каб не маўчаць, пачынаў спяваць усё, што прыйдзе ў голаў, абы яно было так цi iначай звязана з "душамi змарлых".

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: