Вход/Регистрация
Ноч пры дарозе
вернуться

Чорный Кузьма

Шрифт:

Разгледзеўшы ўсё гэта, жабрак павярнуўся вачыма к сцяне, падцягнуў каленi к самай барадзе, увесь сагнуўся, скорчыўся, стараючыся нiчога не чуць, нiчога не бачыць, як можна менш займаць месца, нiкому не замiнаць i быць нi для каго незаметным.

Але заснуць ужо яму не ўдалося.

Прачнулiся пiльшчыкi. Мiкiтка ўсё кiваўся... стараўся да нечага дадумацца. Аж скура на лбе ў яго сабралася ў тры глыбокiя маршчыны.

Першым падняўся Кузьма, каб паглядзець, хто гэта i чаго стогне. Ён угледзеў кiваючагася Мiкiтку.

"Нешта некае тут ёсць", - падумаў ён i штурхануў пад бок соннага Ўласа. Той падняў голаў, з маўчлiвым запытаннем у вачах. Кузьма стаяў ужо, нагнуўшыся, над хворай.

Тое, што бачыў у яе вачах i ў рысах твару рыжы, а потым i цыганы i што навяло на першага страх, а другiх прымусiла пакiнуць сярод ночы карчму, прыняло цяпер больш выразны характар, вочы яшчэ больш падвярнулiся пад сябе.

– Зараза страшная, былi такiя здарэннi, - сказаў Мiкiтка.

Кузьма раптоўна выпрастаўся, замаргаў вачыма i цiха сказаў:

– А братачка ж... Уласка...

Улас усхвацiўся з пасцелi i падбег к Кузьме. Потым прайшоў па хаце, апусцiўшы рукi, i па выразу твару падобным стаў да рыжага. Ён яшчэ некалькi разоў прайшоў па хаце, зморшчыў лоб i тут раптам стаў на адным месцы, задзёр твар угору, падняў палец i застукаў iм сабе па носе.

– Ага, - сказаў ён нi то сумлiва, нi то весела, - ага!..

Усяго яго, як маланка, пранiзала думка, пакрыўшая сабою ўсё. I ён падышоў к Кузьме, хлопнуў яго па плячы i шапнуў:

– Бярэм манаткi i марш!

Яны стукалi ботамi, абуваючыся, званiлi пiлою, бразгалi напiльнiкамi.

– Куды вы, браткi, чаго?!
– крыкнуў Мiкiтка, стаўшы на сваiм кажуху.

Было нешта такое ў яго голасе, што вызвала ў жабрака думку, што тут робiцца нешта надзвычайнае - стогнуць, бразгаюць сярод ночы, крычаць не па-людску... Ён зноў абярнуўся на хату вачыма i глянуў на вiсячую сярод хаты лямпу. Можа ён зноў лёг бы драмаць, але ўбачыў пiльшчыкаў, з клункамi за плячыма, гатовых у дарогу.

– А дзе ж цыганы?
– запытаў ён нясмела.

– Уга-а-а, - адказаў Мiкiтка, - тыя ўжо чорт ведае дзе, - першымi за ўсiх уцяклi.

Жабрак узняўся з пасцелi, а Мiкiтка загрукаў кулаком у дзверы, за якiмi спалi прыехаўшыя з iм.

"Тыя ўцяклi, гэтыя збiраюцца ўцякаць; усе ўцякаюць, - падумаў жабрак, нешта нейкае ёсць. А калi ўсе ўцякаюць, то значыць, i мне трэба ўцякаць".

I ён стаў паволi адзявацца.

"Выйду я апошнiм, - думаў ён далей, - калi часам i абвiнавацяць, дык не я першы".

А ў чым яго цi каго другога з начлежнiкаў маглi абвiнавацiць, ён не знаў, ды i не стараўся высветлiць сабе. Таксама не знаў ён, чаго ён збiраецца ўцякаць - усе ўцякаюць нечага, значыць, i мне трэба. I адчуваў ён сябе так, як бы быў у чым вiнават. Але i заўсёды ён сябе так адчуваў.

З адным вялiкiм жаданнем як можна скарэй выбрацца адгэтуль пiльшчыкi рушылi з хаты. На дварэ было ўсё звычайна, так як i ва ўсякую другую ноч. Свяцiлi зоры, было холадна, у вёсцы не было нiякiх зыкаў.

I пасля таго суму i жаху, якi найшоў быў на iх у хаце, яны зразу адчулi ў сабе прылiў вясёласцi.

"Усё тое" асталося там, у хаце, гаварылi ў iх усе пачуццi, а тут "нiчога гэтага" няма, усё звычайна.

Угледзеўшы, што малодшы нешта падкладае жанчыне пад галаву, Кузьма ў нейкiм дзiкiм захапленнi закрычаў весела i моцна:

– Эй, ты там, камсамол, давай там якую-небудзь раду!

I потым, засаромеўшыся гэтае свае выхадкi, вiнавата выскачыў за вароты. Там стаяў Улас i ўсё тупаў нагамi на адным месцы.

Скрыпнулi вароты, i на вулiцу выйшаў жабрак, шэры i незаметны ў змроку.

– Слухай, ты, - сказаў яму Кузьма, - чаго ўцякаеш, спаў бы сабе там.

Жабрак нiчога не адказаў, а крута павярнуўся i пайшоў хутка ў другi бок, не аглядаючыся.

I ўсё думаў: "Скарэй бы далей адысцi, а то яшчэ дагоняць ды абвiнавацяць.. Нешта нейкае робiцца - уцякаюць, крычаць, стогнуць... Добра, што хоць выбраўся адтуль".

I нейкая буйная радасць саўсiм ахвацiла iх. Яны на хвiлiну аж прыпынiлiся сярод двара, як бы разбiраючы, дзе яны i што з iмi робiцца. I захацелася iм абодвум тады крычаць моцна або спяваць. I яны хутка пайшлi к варотам. Каля крайняга ад варот акна Кузьма прыпынiўся i глянуў скрозь асвечаную шыбу ў сярэдзiну хаты. Там, нагнуўшыся над жанчынай, стаялi ўжо ўсе трое - Мiкiтка i яго два спадарожвiкi.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: