Вход/Регистрация
Беларусы, вас чакае Зямля
вернуться

Акула Кастусь

Шрифт:

Антось спынiўся, зноў вельмi ўважна пачаў разглядаць свой рэвальвэр, цэлiцца ў Лявона. Шпунт, зьбялеўшы, заварушыў вуснамi, каб нешта сказаць, але Антось яго папярэдзiў:

— Жыць хочаш, Лявон?

Шпунт маўчаў. Жахлiва перапалоханы, паказелiў вочы на Дзеркача.

— Пытаюся яшчо раз, цi хочаш жыць?

— Хачу, Антось, браток…

Яхiдная ўсьмешка шмыгнула па Антосевым твары. Ён адняў ад вока наган.

— Чуеш, Янук, што ён сказаў? Ён хоча жыць. Ты чуў гэта?

Антось падскочыў да Лявона.

— Я табе, гадзюка ты бальшавiцкая, нiякi нi браток! — сыкнуў Дзяркач. Табе братамi начысьцiкi-паразiты, што на народнай сьпiне сядзелi, нашу кроў пiлi, з нашага поту жылi, во хто табе браток, жмiнда ты чырвоная!

Правай рукой наводмаш ён сiльна ўдарыў Лявона па твары. Той пахiснуўся, але ўтрымаўся на нагах i засланiўся левай рукой, спадзяючыся, вiдаць, новага ўдару. Але Дзяркач плюнуў на Лявона.

— Братам мяне называiць, басяк гэты, бальшавiцкая хлюндра. Я табе пабратаюся!

Сеўшы, Дзяркач з пагардай пазiраў на Шпунта й прадаўжаў спакойна, быццам перад хвiлiнай ня было нiякага выбуху: — Ну што табе далей расказваць… Сам знаеш, як вось гэта нячыстая тройка, бальшавiцкiя гарлапаны, значыцца Сабакевiч Косьцiк, Павалiцкi Хвёдар i гэта вош пачалi людзей аграбаць, а тады бальшавiком памагалi людцаў у Сiбiр вывозiць, у цюрму садзiць. Гэта-ж яны даносiлi на ўсiх так званых «ворагаў народу». Гэта нячыстая ханжа лiчыла сябе «народнай уладай», нi абы чым. Кумекаiш? Улада ды яшчэ народная! Гэта iх нiбы народ выбраў, гэту хлюндру нядошлую, каб народу на сьпiну ўзьлезьлi й кроў ягоную пiлi. Ну а што табе расказваць, як гэта «народная ўлада» гаспадарыла? Ты-ж помнiш як у гумно да твайго бацькi прыйшлi ды зьдзеквалiся, а пасьля што, напiўшыся, у хаце выраблялi! А пасьля, нячысьцiкi, у бальшавiцкi калгас, значыцца ў прыгон гналi. I цi ты думаеш, што яны мала нашых добрых людзей у лапы бальшавiцкага энкавудэ аддалi, цi думаеш мала за iх на Сiбiры цi на Салаўках церпiць? Гэта-ж яны, нячыстая сiла, галадранцы, па ўсiм сельсавеце цi раёне гаспадарылi. Дык ты знаеш колька маглi нявiнных людзей загубiць?

Янук запраўды толькi цяпер, прыслухоўваючыся да быццам спакойнага, але нацягнутага, як тугая струна, Антосева голасу, усьведамiў вялiчыню злачынаў Шпунта.

— Станавiся на каленi! — гаркнуў збоку Антось. — Не, не перада мной, а перад Януком. Цялуй яму ногi, прасi, каб дараваў табе за сябе й за бацьку!

Лявон зьбянтэжана пазiраў на юнака й дзяцюка.

Голасны стрэл страсануў хату, напоўнiў пакой смуродам. Лявон прыгнуўся, ухвацiўся за левую нагу. Але, як i раней, Антось стрэлiў побач у падлогу. Вiдаць, што добра валодаў зброяй. Шпунт, зьбялеўшы, упаў на падлогу. Янук устаў.

— Паўзi да Янука, цялуй яму ногi, прасi, каб прабачыў за сябе й за бацьку!

Зьбянтэжаны Янука пазiраў то на Антося, то на Лявона. Перастаўляючы каленi, з жахам у вачох скоса пазiраючы на Дзеркача, Шпунт прыблiжаўся да юнака. Хлапец зiрнуў на свае карэлыя ногi й чакаў, што Антось загадае Лявону ўстаць. Але Дзяркач стаяў i маўчаў. Твар, якога Янук раней ня бачыў; зусiм ня той чалавек, якога ведаў даўно, як суседа; ня той гарэза, што дзяўчат забаўляў-сьмяшыў i ня той шчыры сябра, зь якiм яшчэ ўчора так паважна на мяжы ля крушнi каменьня гаварыў. Не. У гэтым твары пасялiлася пагардлiвая нянавiсьць, што сьцiснула вусны, звузiла вочы й самога Дзеркача ў гатовую да скоку пантэру замянiла.

— Цалуй Януку ногi!

Гаркнуў адрывiста. Не магло быць найменшага сумлеву, што зараз-жа бухне наступны стрэла, але гэтым разам, магчыма, не ў падлогу.

— Калi ён табе даруiць то можа жывым пойдзiш. Калi не, застрэлю, баньдзюга!

I тады Янук зусiм блiзка адчуў жар няроўнага дыханьня, пабачыў разiнутыя засьмяглыя вусны, закрываўлены нос, тупыя, жаху поўныя вочы, раськiнутыя блёнд валосы. Галава сьхiлялася перад iм. Хлапца страсло агiдай.

— Цялуй Януку ногi! Прасi, каб дараваў!

Няўцямны Янук дрыжэў, а дзьве Лявонавы рукi, як мядзьведзёвы лапы, агарнулi ягоныя ногi. Адчуў унiзе, пад раскiнутымi валосамi, няроўную хрыпату.

— Янук, д-д-даруй… акхi, акхi. Гэта-ж нi я над тваiм бацькам зьдзекваўся, а Косьцiк…

— Ты, сукiн сын, яшчо апрўдавацца будзеш?

З гэтымi словамi Антось падскочыў да стоячага на каленях перад Януком Лявона й чаравiком з усяе сiлы заехаў яму ў жывот. Шпунт застагнаў, левай рукой схапiў жывот i круком сагнуўся перад Януком.

— Кажу, брыда, апраўдавацца яшчо будзеш?

— Янук, прашу, прасьцi мяне.

Голас, як на дзiва, быў чысты й выразны.

— Чуў, Янук?

Бахмач зь няўцямнасьцю стаяў i пазiраў то на Антося, то на Шпунта, ашчаперыўшага ягоныя карэлыя ногi.

— Цяпер цалуй яму ногi! — крыкнуў Дзяркач.

Нашто ўжо перапалоханы выглядаў Лявон, як быццам у трасцы дрыжэў, але нейкая непераможная сiла, магчыма апошняя макулiнка чалавечае годнасьцi, не дазваляла яму нагнуцца колькi сантымэтраў i прылажыць вусны да карэлых юнаковых ног. Павярнуў спацелы твар набок i зiрнуў на Антося. У позiрку гнязьдзiлася роспач зьмешаная зь вялiкай нянавiсьцю.

Антось нацэлiў рэвальвэр проста ў скроню.

— Кажу астатнi раз: цалуй Януку ногi, абедзьве нагi! Болi паўтараць ня буду!

У хаце запанавала поўная цiшыня. Янук, потам аблiты зь вялiкага паднечаньня й зьбянтэжаньня, чуў, як з грудной клеткi на волю рвалася сэрца. Млоснасьць гнула каленi. А збоку — сухi, шорткi Антосеў твар i нейкi джгучы голас.

Перш на правай, а пасьля на левай ступнi адчуў гарачае, перарыванае дыханьне й мокрую мяккасьць. I гэта апошняя, як маладая жгучка, апякла юнака; ён хацеў iрвануцца, ўцячы, але ўчэпiстыя рукi трымалi ягоныя ногi. У той час агiда й нейкi жывёльны нясмак, навытлумачальная брыдота агарнула ўсю яго iстоту. Было-ж некалi, што Тапсiк яму ногi лiзаў i ён з гэтага цешыўся. Але гэтта, мусiць, ня сам фызычны стык так агiдна дзейнiчаў, як можа сьвядомасьць нiкчэмнасьцi й нiзкасьцi гэтага чалавека. Дый наагул, цi мог у той час Янук усьвядомiць, што запраўды дзеiцца? Цi не занадта раптоўна гэта ўсё прыйшло? Яшчо ўчора нiчога падобнага ня мог-бы ў сваей галаве ўявiць.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: