Вход/Регистрация
Беларусы, вас чакае Зямля
вернуться

Акула Кастусь

Шрифт:

Антось падняў сваю правую нагу, паставiў чаравiк на Лявонаву шыю.

— Во так, ня стыдайся, басяк! Ты-ж — народная ўлада. Дык ты народу гэтаму, на чыей сьпiне ты, паразiт, сядзеў, цалуй цяпер ногi!

Чаравiк нацiскаў. Лявонавы вусны прыцiснулiся цяпер да карэлае правае ступнi. Гэтага было зашмат. Янук iрвануўся i ў той час, як Антосеў чаравiк нацiскаў на Лявона, раптоўна скочыў, вызваляючы ногi зь мядзьвежых Шпунтовых абдымкаў. Бахмач адбегся ў кут. Зьдзiўлены раптоўным Януковым скокам, Дзяркач адыйшоўся ад Лявона.

— Устань! — крыкнуў. — Адыйдзiся назад, да сьцяны!

А тады зачарпнуўшы паветра, не сьпяшаючыся, пачаў лагодным бацькоўскiм тонам да Янука: — От вiдзiш, Янучок, якая гэта скацiна. Я нi дзiўлюся, што ты адскочыў, бо так брыдка. Ну алi што скажаш? Выбачыш яму, цi не?

Пытаньне павiсла ў паветры. Зьбянтэжаны Янук пазiраў на Дзеркача й адно зь вялiкiм намаганьнем зiрнуў на абрыдзелага Шпунта.

— Ты сабе падумай, цi, каб ён быў на тваiм месцы, што тады было-б? Выбачыў-бы ён табе, цi што?

I запраўды, сьвет абкруцiўся й зiрнуў на Янука зусiм iншым, жахлiвым, бязьлiтасным бокам. Гэны зьненавiджаны дзяцюк у куце, цяпер зусiм стаптаны, панiжаны, гэта тойсамы, якi ў iншым часе й месцы вынырнуў бязьлiтаснай пачварай, што зь ягонага бацькi зьдзеквалася. I дрыжыкi жаху мурашкамi прабеглi па Януковым целе.

— Гэты басяк, калi ён верх над людзьмi дзяржаў, саўсiм нi зь кiм ня лiчыўся. Ён быў проста што скацiна. Для яго нi Бога нi было, i нiякай увагi, нiякай спагады да свайго брата-сермяжнiка. Алi Бог усё вiдзiць. От прыйшоў i ягоны час за грахi расплачвацца. Ну але, Янук, ты сабе падумай: от цяперака наш над iм верх. А каб так сталася, што гэты галаварэз зноў над табой верх узяў, дык ён бы цябе памiлаваў? От ён цяпер, хоць, праўда, i пад прымусам, але-ж табе ногi цалаваў ды прабачэньня прасiў. Вiдзiш, што гэты паўзун робiць, абы толькi сваё нягоднае, паскуднае жыцьцё ўратаваць. Сам вiдзiш. Дый што тут вiдзiць? Ён i быдлам станецца, абы сваю прадажную, нягодную скуру выратаваць. А посьля, нi дай Божа, каб да цябе дабраўся, тады нi жывацей, ён табе спуску на ногаць нi дасьць. Гэта, Янучок, басяк гэты iз сама найгоршых падонкаў у нашым народзе. Лавiць iх трэба й душыць, як клапоў, каб i заваду ня было. Мы iз табой от судзiм гэтага клапа й я думаю, што табе ня трэба казаць якi ў нас будзiць прыгавор. Сам падумай.

Антось устаў, пiльна зiрнуў на Лявона, што стаяў ля сьцяны, выняў зь кiшэнi патроны, адкiнуў у рэвальвэры барабанчык i, уважна трымаючы Шпунт на воку, ладаваў зброю. Лявон паварушыўся.

— I ня думай, басяк! Нi ўдасца!

Гатовы да стрэлу наган iзноў нацэлiўся ў Шпунтову галаву.

— Зьдзявай боцiкi! — гаркнуў Дзяркач.

Шпунт лыпаў вачмi, пазiраў то на Янука, то на Антося.

— Ты чуў, цi не? Зь мёртвага-ж сьцягваць ня буду!

I зноў грымнуў стрэл. Янук чхнуў ад смуроду пораху.

— Сядзь i зьдзявай, клоп!

Больш Лявона спанукаць не давялося.

— Дык от, Янучок, ты будзь судзьдзя. Ты зробiш гэтаму чалавеку прыгавор. Добра?

Януку здавалася, што навокал яго адбываецца нейкая недарэчнасьць Ды няпраўда. Нiкчэмнiк у куце, — тойсамы, што пад Антосевым прымусам ногi ягоныя цалаваў, - гэта-ж ня хто iншы, як калiшнi «драгомiшч-акцiвiст», той, пра каторага некалi вясковыя дзяўчаты казалi, што «не сваей сям'i вывадак». Вунь ён, нiкчэмненькi ў голасьцi сваей, жывёлiна з жывёл…

— Ну дык як? Што скажаш?

У Антосевым голасе гучэла нотка лагоднае нецярплiвасьцi.

— Прыгавор? Як, якi гэта прыгавор? — з поўнай няўцямнасьцю спытаў Янук.

Антось устаў, узяў з кута стрэльбу, хутка адчынiў замок i выкiнуў адтуль патрон. Ён нанава ляпнуў замком, увесь час ня зводзячы вачэй са Шпунта.

— Прыгавор? Гэта значыць, што маем зрабiць з гэтым басяком, от што. Калi скажаш, што ён на сьмерць заслужыў, дык тут-жа яго й застрэлiш. А калi не… Ну дык як?

Янук апусьцiў галаву. Антось сунуў яму ў рукi стрэльбу.

— На, дзяржы.

Янук аблапiў кодаўб стрэльбы, пазiраў перад сабой й нiчога ня бачыў. А думкi хаосам, адна другой наперагон, роiлiся ў галаве. «Як гэта от так забiць чалавека? Калi я скажу забiць дык i заб'ём…»

Ён зiрнуў на Лявона. Няўжо лёс гэтага чалавека ў ягоных руках?

— Я… Я нi знаю… — сказаў дрыжачым голасам.

— Калi нi знаеш, дык прыпомнi колька гэты пацук, гэта камунiстычная ханжа нашых добрых людцаў у бальшавiцкiя крывавыя лапы выдаў, от як. Кумекаеш? Як цябе вош цi клоп грызець, дык ты што, яго можа шкадаваць будзеш? Так i гэтага во… Ён-жа ў народнае цела ўпiўся, кроў нашу ссаў…

Янук навет ня бачыў, як няўклюдна, быццам гнаявыя вiлы, стрэльбу трымаў.

— Стой, чаго ты стрэльбу так дзяржыш? Гэта-ж нi качарга табе! Во так, глядзi!

Антось палажыў наган на стол, маланкавым рухам выхапiў ад Янука стрэльбу й нацэлiўся ў Лявона.

— Во так, прыцiсьнi гэту качаргу да пляча, левай рукой падпiрай зьнiзу, а правай, значыцца ўказальным пальцам нацiскай на курок. Вiдзiш? — тлумачыў Дзяркач. — Цяпер тутака правым вокам глядзi на мушку й цаляй яму проста ў грудзi цi ў галаву. А як страляць дык толька правым пальцам курок нацiсьнеш i шлёп. Кумекаiш? Толька крэпка прыцiскай прыклад да правага пляча й левай рукой дзяржы моцна зьнiзу, бо як нацiсьнеш курок то можыць яна цябе моцна ў плячо таўхануць. Ну й каб куля пайшла куды цаляiш то трэба, каб стрэльба саўсiм нi здрыганулася. Вiдзiш? На.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: