Вход/Регистрация
Беларусы, вас чакае Зямля
вернуться

Акула Кастусь

Шрифт:

— А табе? — спытаў. Ледзь зварухнуўся перасохлы язык.

— I мне таксама, — кiўнула галавой дзяўчына.

Янук моцна ўздыхнуў. Недзе ззаду хтосьцi глумiў самасейку, бо нос едкi смурод трывожыў.

— Што табе! — хмыкнуў Янук. — Прачытаеш напiсанае, а ты-ж выдатна чытаеш. Абы адвага. От мне… Гэта-ж трэба свой верш казаць. А калi забудуся? Абсьмяюць.

Дуня мела вельмi ўрачыста прачытаць тэкст Акту 25-га Сакавiка. Яе выбралi, як найлепшую, пасьля чытаньня ў школе. А выступiць яна мае калi дабярэцца да таго ў сваiм дакладзе дырэктар.

Як гэта адважыцца? Дух займала. Нiколi-ж раней перад людзьмi, апроч вучняў у клясе, ня выступаў. А там на залi ў гэнай гушчы нагамi на падлозе шоргаючых i насамi сморгаючых сялян сядзеў недзе ззаду ягоны бацька, а ў iншым месцы й смаркуль Стась i ўжо дзяцюк Уладзiк, i брат Мiкола. Няхай адно запнецца, цi ня так добра скажа, дык ужо хто як хто, а Стась на ўсю глотку зарагоча.

Дзесьцi ў куце чулiся вясёлыя дзявочыя галасы, i агульна ледзь прыцiшаны гоман, якi не нагадваў таго, што некалi чуў на калгасных сходах. Гэтта — весялосьць i вольнасьць, там прыдушаная асьцярожнасьць, адсутнасьць сьмеху. Перад тымi сходамi зьнеахвочаных i працай змучаных людзей навiнчывалi розныя цiвуны, наводля Сабакевiча цi Лявона Шпунта, а сюды людзi прыйшлi з добрай волi й зь вялiкiм зацiкаўленьнем. Як-нiяк, маюць сьвяткаваць сваiм-жа народам, такiмi, як яны, цёткамi й дзядзькамi, створанае нацыянальнае сьвята, вялiкi гiстарычны дзень. А праграму сьвята таго стварылi, пад кiраўнiцтвам дырэктара Сабалеўскага, вучнi гацкай сямiгодкi. Тут маюць быць i сьпевы, i вершы, i даклад. I ўсё гэта ў роднай, усiм зразумелай мове, бяз прымусусу зьненавiджаных чужых палiтрукоў.

— Янучок, ня бойся. Табе трэба ганарыцца, што ты паэта. Iз цэлай школы цябе сам дырэктар выбраў. Ты саўсiм сабе не пашкодзiш, калi якую слабасьць пакажаш…

Дзяўчына ў чулае месца трапiла. «Слабасьць пакажаш…» I запраўды, жах падумаць, каб такое сталася. Паказаць слабасьць перад кiм? Дзякуючы сваiм здольнасьцям, пiльнасьцi й працавiтасьцi, ён выбiўся ў школе на перадавое месца. А гэтыя руплiвыя, простыя, жыцьцёва падбiтыя, у Бога веруючыя людзi прыйшлi сюды бяз прынукi сьвяткаваць дзень уваскрошаньня сваей бацькаўшчыны. Бальшыня зь iх, пэўне-ж, пра акт абвешчаньня незалежнасьцi Беларусi ня чула. Сяньня ў гэтым, вайной абшарпаным, вялiкiм будынку калiшняга клюбу чыгуначнiкаў найлепшыя сiлы гацкай сямiгодкi маюць гэтым суродзiчам у свой спосаб адтварыць той адлеглы дзень народнага ўваскрошаньня. Песьнi з вуснаў школьнага хору, даклад дырэктара, дэклямацыi, прачытаньне самога Акту 25-га Сакавiка, — усё гэта мела перанесьцi прысутных у iншае месца й час, ды ня толькi паiнфармаваць iх, а як мага найлепш паказаць, што сталася, каб сэрцам маглi адчуць, уяўленьнем злавiць дух часу, спалучыць iзь сяньняшнiм днём. Неабходна, каб перажылi i ўгледзiлi, як вялiкi й магутны, а пасьля пакораны й зганьбаваны народ, дзякуючы ахвярнасьцi й празорлiвасьцi сыноў i дачок сваiх, падняўся на ногi, стануў на поўны рост, заявiў сьвету, што ад гэнага часусам на нiвах сваiх будзе гаспадарыць, бязь нiякiх апякуноў-паразiтаў сваю долю возьмецца будаваць, сваiх правоў зброяй будзе баранiць.

I ў працэсе пераносу гэтых людзей у iншую эпоху Янук заняў адно з ключавых месцаў. Значыцца, як гэта «слабасьць паказаць»? Важна й тое, што ягоны верш, паводля пляну, апынуўся тут-жа пасьля галоўнага дакладу самога дырэктара школы, значыцца, як-нiяк, мусiць прадоўжыць тон цэлае ўрачыстасьцi. Вучань Бахмач надзвычайна добра ведаў прыгожую мову дырэктара. Увага людзей будзе на высокiм узроўнi, трэба не падкачаць. Вось што…

— Адно памятай, — навучаў яго кагадзе Сабалеўскi, — што калi навет i памылiшся, якое слова цi радок забудзешся, глядзi, каб ня дрыжэў голас. Гавары бадзёра, бойка, упэўнена, калi-ж памылiшся, ня чырванейся, як сасунок нейкi. Гавары голасна, каб цябе кажны глухаваты дзядзька й цётка пачулi. Разумееш?

Вялiкая сцэна сваёй голасьцю запярэчвала ўрачыстаму настрою залi. У будынку гэтым першы раз давялося Януку быць тады, калi ў нябыт адыйшоў вусаты, iз надта ваяўнiчым тварам, «маршалак». У юнацкую памяць добра ўлёгся вобраз: разьдзялiлася пасярэдзiне й паволi папаўзлаў два бакi сiняя бархатная занавеса. На задняй сьцяне, пад крыжам i дзярлiвай птушкай, абрамаваны чорным крэпам, вiсеў партрэт праслаўленага «маршалка». На сцэну выйшла нафуфыраная цацанька, вучанiца шостае клясы Гэлька Сьвёндруўна i заiнтанавала нейкi, прыдворным паэтам згарушчаны верш:

Marszalku!То nieprawda zе Ciеbiе juz niеmа,То nieprawda zе juz jеstеs w grоbiе.Chоciаz cаlа Pоlskа jеst w zаlоbiе…

Калi зьмянiлася ўлада, на задняй сьцяне сцэны павесiлi лысуна з жулiкаватым выглядам, а ля яго «важдзя» зь ледзянымi вачмi й васпаватым тварам. А на сьценах залi, на чырвоных палотнiшчах, белымi лiтарамi, паразьвешвалi цi ня вытрымкi iз самае «сьветлае сталiнскае канстытуцыi», тае, што сонцам звалi:

В СССР женщины, наравне с мужчинами, имеют права…

Граждане СССР имеют право на отдых…

Калi прапала занавеса? Пры бальшавiкох яшчэ была. Пасьля «будаўнiкi новай Эўропы» на некаторы час тут войска разьмясьцiлi. Добра, што крэслы й лавы не папалiлi.

Сяньня сьпераду, на машце перад галоўнымi дзьвярмi лунаў бел-чырвона-белы сьцяг, а вышыты белым колерам на чырвоным палатне рыцар пагонi аздабляў цэнтральнае месца сьцяны за сцэнаю. Гэта-ж цi не настаўнiца ручных работ паклапацiлася. Трэба й пэўне нялёгка было знайсьцi палатно, чырвоныя й белыя нiткi. А пад пагоняй, чырвоным на белым напiс:

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
1918–1942

Адно кантрастам, з малымi чорнымi вусiкамi, насупленым тварам вiсеў над пагоняй партрэт новага гаспадара. Як-жа безь яго? Паспрабуй. I цi гэты чым розьнiўся ад ад тых з пэйсамi карлаў, жулiкаў-iльiчоў цi iншых ёсiпаў?

Пагоня й «жыве Беларусь» на месцы. Яна тут жыла, цяпер жыве й усiх перажыве. Але што пра гэтых, найнавейшых? Калi адкоцяцца iхныя колы? Сьпераду сцэны, над рампай Янук прачытаў:

Rader mussеn rollen fur dеn Siеg!

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: