Вход/Регистрация
Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)
вернуться

Бах Ричард Дэвис

Шрифт:

У наступныя днi Джонатан зразумеў, што тут яму давядзецца даведацца пра палёты не менш новага, чым ён даведаўся за ўсё сваё ранейшае жыццё. Але тут была i рознiца. Побач з iм тут былi чайкi-аднадумцы. Сама галоўным у жыццi кожнай з iх было дасягнуць дасканаласцi ў палёце, бо палёт - гэта якраз тое, што яны любiлi больш за ўсё на свеце. Усе яны, дзiвосныя птахi, дзень пры днi, гадзiна за гадзiнай трэнiравалiся ў палётах, выконваючы складаныя фiгуры найвышэйшага пiлатажу.

Джонатан нiбыта забыўся пра той свет, адкуль ён прыйшоў, пра зямлю, на якой жыла Чарада, што моцна зажмурвала вочы перад радасцю палёту i карысталася крыламi толькi дзеля таго, каб здабываць ежу i бiцца за яе. Але час ад часу да яго на iмгненне вярталася памяць, i ён успамiнаў.

Аднойчы ранiцай, калi разам са сваiм настаўнiкам яны адпачывалi на беразе пасля некалькiх iмклiвых бочак, зробленых са складзенымi крыламi, ён спытаўся:

– Салiван, а дзе ўсе астатнiя?
– спытаўся ён бязгучна, бо к гэтаму часу ён цалкам авалодаў не дужа складанымi прыёмамi тэлепатыi, якой карысталiся тут чайкi замест крыку i ляманту.
– Чаму нас тут гэтак мала? Там жа, адкуль я прыляцеў, жылi...

– ...тысячы i тысячы чаек. Я ведаю.
– Салiван пакiваў галавой.
– Адно магу сказаць, Джонатан. Ты - птушка адна на мiльён. Большасць з нас iшла сюды куды марудней. Мы пераходзiлi з аднаго свету ў другi, амаль гэтакi ж, як i колiшнi, i адразу забывалiся, адкуль прыйшлi, не думалi, куды iдзём далей, i жылi жыццём толькi гэтай хвiлiны. Уяўляеш, праз колькi жыццяў трэба было нам прайсцi, каб зразумець, што iснуём мы не толькi дзеля яды i бойкi за ўладу ў Чарадзе? Праз тысячу жыццяў, Джон, праз дзесяць тысяч! А потым яшчэ сто жыццяў, перш чым мы пачалi спасцiгаць, што ёсць дасканаласць, i яшчэ сто, каб нарадзiлася думка: мэта жыцця - знайсцi гэтую дасканаласць i паказаць яе ўсiм. Ну i, вядома, гэтага ж правiла мы прытрымлiваемся i цяпер: выбiраем сабе наступны свет, зыходзячы з таго, што даведваемся ў гэтым. А калi нiчога не даведваемся, дык наступны свет будзе такi самы, як i гэты, з тым самым свiнцовым цяжарам абмежаванняў, якiя трэба пераадолець.

Ён распасцёр крылы i павярнуўся тварам супроць ветру.

– Але ты, Джон, - сказаў ён, - адразу даведаўся так многа, што табе не спатрэбiлася праходзiць праз тысячу жыццяў, каб дасягнуць гэтага жыцця.

Праз хвiлiну яны зноў трэнiравалiся ў паветры. Шматвiтковыя бочкi ў шыхце давалiся цяжка: у становiшчы дагары нагамi Джонатану трэба было думаць "наадварот", у процiлеглы бок паварочваць крылы, каб iх рух супадаў з рухам крылаў свайго настаўнiка.

– Паспрабуем яшчэ раз, - зноў i зноў гаварыў Салiван.
– Паспрабуем яшчэ раз.
– I нарэшце: - Добра.

I яны пачалi адпрацоўваць знешнiя петлi.

Аднойчы ўвечары свабодныя ад начных палётаў чайкi сабралiся разам i ў задуменнi стаялi на пяску. Джонатан сабраў усю сваю мужнасць i падышоў да Старэйшыны, якi, як казалi, неўзабаве павiнен быў пакiнуць гэты свет.

– Чыанг, - з хваляваннем загаварыў ён.

Стары лагодна паглядзеў на яго.

– Што, сын мой?

З гадамi Старэйшына не аслабеў, а, наадварот, стаў яшчэ дужэйшы. Ён мог выперадзiць у палёце любую чайку з Чарады i навучыўся такому, да чаго астатнiя толькi спакваля наблiжалiся.

– Чыанг, гэты свет - гэта ж яшчэ не неба?

Месяц асвятлiў усмешку Старэйшыны.

– Ты зноў вучышся, Джонатан-Чайка, - сказаў ён.

– Ну але. А што будзе пасля? Куды мы iдзём? I цi ёсць наогул такое месца неба?

– Не, Джонатан, такога месца няма. Неба - гэта не месца i не час. Неба гэта адчуванне дасканаласцi.
– Ён памаўчаў з хвiлiнку.
– Ты ж умееш хутка лятаць, праўда?

– Хуткасць... яна дае мне шчасце i асалоду, - сказаў Джонатан. Ён i засаромеўся i ў той жа час ганарыўся тым, што Старэйшына прыкмецiў яго.

– Ты дакранешся да неба, Джонатан, у той момант, калi дасягнеш дасканалай хуткасцi. Гэта не азначае ляцець з хуткасцю тысяча мiляў у гадзiну, або мiльён мiляў, або ляцець з хуткасцю святла. Бо любая лiчба - гэта мяжа, а ў дасканаласцi няма межаў. Лятаць з дасканалай хуткасцю - гэта апынуцца вунь там.

I тут жа Чыанг знiк i з'явiўся каля самай вады на адлегласцi пяцiдзесяцi футаў, адбылося гэта за долю iмгнення. Пасля ён зноў знiк i з'явiўся побач з Джонатанам усё за тую самую тысячную долю секунды.

– Гэта толькi жарт, - сказаў ён.

Джонатан стаяў агаломшаны. Пра неба ён i пытацца забыўся.

– Як гэта ў цябе выходзiць? I што ты адчуваеш? Як далёка можна вось гэтак трапiць?

– Куды хочаш i ў якi хочаш час, - адказаў Старэйшына.
– Я пабываў ва ўсiх пунктах прасторы i часу, якiя толькi задумваў.
– Ён паглядзеў на мора.
– I вось што дзiўна: чайкi, якiя пагарджаюць дасканаласцю дзеля далёкiх палётаў, нiкуды не ляцяць i лятаюць павольна. А тыя, хто дзеля дасканаласцi забывае пра далёкiя падарожжы, могуць як згледзець вокам апынуцца дзе хочуць. Запомнi, Джонатан, неба - гэта не нейкае пэўнае месца або час, бо нi месца, нi час не маюць значэння. Неба - гэта...

– Ты можаш навучыць мяне гэтак лятаць?
– Ад прадчування, што ён авалодае яшчэ чымсьцi нязведаным, Джонатан ажно дрыжаў.

– Вядома, калi ты хочаш навучыцца.

– Хачу. Калi мы пачнём?

– Можам адразу ж цяпер, калi ў цябе ёсць жаданне.

– Я хачу навучыцца гэтак лятаць, - сказаў Джонатан, i ў вачах яго з'явiўся дзiўны бляск.
– Скажы, што я павiнен рабiць.

Чыанг загаварыў павольна, пiльна ўглядаючыся ў свайго малодшага сябра:

– Каб ляцець з хуткасцю думкi ў любое месца, трэба перш за ўсё ўсвядомiць, што ты ўжо туды прыляцеў...

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: