Шрифт:
Ён ведаў, што ў гэты ж самы час канвой вядзе да бакавых прыступак траiх са звязанымi рукамi, каб выводзiць iх на дарогу, якая iдзе на захад, за горад, да Лысае Гары. I толь-кi тады, калi зайшоў за памост, Пiлат расплюшчыў вочы, ведаючы, што цяпер ён у бяспечным месцы - адсюль нельга ўбачыць асуджаных.
Да стогну пачаўшага зацiхаць натоўпу прымешвалiся i былi чуваць цяпер ужо i крыкi глашатаяў, якiя паўтаралi на арамейскай, на грэцкай мовах тое, што пракрычаў з памоста пракуратар. Акрамя ўсяго гэтага,да яго слыху даляцеў дробны роўны строкат капытоў i гук трубы, якая пратрубiла нешта коратка i весела. На гэтыя гукi адказаў хлапчукоўскi свiст з дахаў дамоў на вулiцы, што вяла з базару на гiпадромную плошчу i крыкi "сцеражыся!".
Салдат, якi адзiнока стаяў на вызваленай ад людзей плошчы са значком у руцэ, трывожна ўзмахнуў iм, i тады пракуратар, легат легiёна, сакратар i канвой спынiлiся.
Конная ала, забiраючы ўсё шырэй, вылецела на плошчу, каб перасекчы яе збоч, абмiнуўшы збоiшча людзей, i за-вулкам пад каменнаю сцяною, па якой слаўся вiнаград, карацейшай дарогаю праiмчаць да Лысае Гары.
Пралятаючы рыссю, маленькi, як хлопчык, цёмны, як мулат, камандзiр алы сiрыец, - калi параўняўся з Пiлатам, нешта тонка крыкнуў i выхапiў з похваў меч. Злосны мокры вараны конь шарахнуўся, устаў на дыбы. Камандзiр укiнуў меч у ножны, ударыў нагайкаю каня па шыi, выраўняў яго i паiмчаў у завулак, пераходзячы ў галоп. За iм па тры ў рад паляцелi коннiкi ў хмарах пылу, падскоквалi кончыкi тонкiх бамбукавых пiк. Паўз пракуратара паiмчалiся, здавалася, надзiва смуглыя пад белымi цюрбанамi твары з весела аскаленымi белымi зубамi.
Ала ўварвалася ў завулак, падняла да неба пыл, i паўз Пiлата апошнiм пранёсся салдат з блiскучай на сонцы трубою за плячыма.
Пiлат рушыў далей. Ён закрываў ад пылу твар рукою i незадаволена моршчыўся. За iм да варотаў у сад пры палацы рушылi легат, сакратар i канвой.
Было каля дзесяцi гадзiн ранiцы.
Раздзел 3
СЁМЫ ДОКАЗ
– Ага, было каля дзесяцi гадзiн ранiцы, глыбокапаважаны Iван Мiкалаевiч, сказаў прафесар.
Паэт правёў рукою па твары, як чалавек, якi толькi што прачнуўся i ўбачыў, што на Патрыярхавых сажалках вечар.
Вада ў сажалцы пачарнела, i лёгкая лодачка плыла ўжо па ёй, i чуўся плёскат вясла i смяшок нейкае гараджаначкi ў лодачцы. На алеях на лавачках з'явiлася публiка, але на ўсiх трох баках квадрата, акрамя таго боку, дзе былi нашы субяседнiкi.
Неба над Масквою быццам вылiняла, i зусiм выразна была вiдаць увышынi поўня, яшчэ не залатая, а толькi белая. Дыхаць стала намнога лягчэй, i галасы пад лiпамi цяпер гучалi мякчэй, па-вечароваму.
"Як жа гэта я не заўважыў, калi ён паспеў сплесцi цэлы расказ?
– падумаў Бяздомны здзiўлена, - вось ужо i вечар! А можа, гэта i не ён мне расказваў, а я заснуў i ўсё мне саснiлася?"
Але трэба думаць, што ўсё ж расказваў прафесар, бо тое ж самае саснiлася i Берлiёзу, i той сказаў, уважлiва ўглядаючыся ў твар незнаёмца.
– Расказанае вамi надзвычай цiкава, прафесар, хаця гэта зусiм не супадае з евангельскiмi апавяданнямi.
– Злiтуйцеся, - паблажлiва адазваўся з усмешкаю прафесар, - каму-каму, а вам трэба ведаць, што нiчога з таго, што напiсана ў Евангеллi, не было на самай справе нiколi, i калi мы пачнём спасылацца на Евангелле як на гiстарычную крынiцу...
– ён яшчэ раз усмiхнуўся, i Берлiёз асекся, таму што лiтаральна тое ж самае ён гаварыў Бяздомнаму, калi iшоў з iм па Броннай да Патрыярхавых сажалак.
– Гэта правiльна, - заўважыў Берлiёз, - але баюся, што нiхто не можа пацвердзiць, што i тое, пра што вы нам расказалi, адбывалася на самай справе.
– Э, не! Гэта можа хто пацвердзiць!
– на ломанай мове надзвычай упэўнена адказаў прафесар i нечакана таямнiча паклiкаў абодвух сябрукоў блiжэй да сябе.
Тыя нахiлiлiся да яго з абодвух бакоў, i ён сказаў, але ўжо без усякага акцэнту, якi ў яго бог ведае чаму то з'яўляўся, то знiкаў:
– Справа ў тым...
– тут прафесар спалохана азiрнуўся i загаварыў шэптам, што я сам прысутнiчаў пры ўсiм гэтым. I на балконе быў у Понцiя Пiлата, i ў садзе, калi ён з Каiфам размаўляў, i на памосце, але таемна, iнкогнiта, як гаворыцца, таму прашу вас - нiкому нi слова i поўны сакрэт!.. Цiха!..
Запанавала маўчанне, i Берлiёз пабялеў.
– Вы... вы колькi ў Маскве?
– спытаўся, i голас у яго задрыжаў.
– А я толькi што, хвiлiну назад у Маскву прыехаў, - разгублена адказаў прафесар, i толькi тут сябры змаглi як след разгледзець яго вочы i пераканацца ў тым, што левае, зялёнае, зусiм вар'яцкае, а правае - пустое, чорнае i мёртвае.
"Вось усё i стала зразумела!
– падумаў Берлiёз спалохана.
– Прыехаў вар'ят немец цi толькi што звар'яцеў тут, на Патрыярхавых сажалках. Вось якая гiсторыя!"
Сапраўды, усё тлумачылася вельмi проста: i дзiўны сняданак у прафесара Канта, i дзiвацкiя прароцтвы наконт алею i Анечкi, i прароцтва пра тое, што галава будзе адрэзана, i ўсё астатняе - прафесар быў вар'ят.
Берлiёз адразу ж зразумеў, што трэба зрабiць. Ён адкiнуўся на спiнку, за плячыма ў прафесара замiргаў Бяздомнаму - не спрачайся, маўляў, - але разгублены паэт гэтых сiгналаў не зразумеў.
– Так, так, так, - узбуджана гаварыў Берлiёз, - мiж iншым, усё гэта магчыма! Вельмi нават магчыма, i Понцiй Пiлат, i балкон, i ўсё астатняе. А вы адзiн прыехалi цi з жонкаю?