Вход/Регистрация
Вечар (на белорусском языке)
вернуться

де Мопассан Ги

Шрифт:

– Вячэра пададзена, пане...

Ён спусцiўся ў салон.

У сырым пакоi, шпалеры ў якiм паадклейвалiся ўнiзе каля падлогi, на круглым стале без абруса стаяла мiса i тры талеркi.

Панi i пан Падуа ўвайшлi разам з Варажу.

Усе селi, муж i жонка перажагналi свае чэравы, i Падуа налiў усiм тлустай полiўкi.

Пасля полiўкi падалi ялавiчыну, такую тлустую, такую развараную, што яна распаўзалася. Сяржант жаваў яе павольна, стомлена, з агiдай i злосцю.

Панi Падуа спыталася ў мужа:

– Ты пойдзеш сёння да пана Першага прэзiдэнта?

– Пайду, дарагая.

– Не баўся доўга. Ты так кожны раз стамляешся, калi да некага iдзеш. Ты з тваiм благiм здароўем не створаны для свецкага жыцця.

I яна пачала гаварыць пра местачковае таварыства, пра цудоўнае таварыства, у якiм з павагай прымалi пана i панi Падуа дзеля iх рэлiгiйных пачуццяў.

Пасля прынеслi яблычнае пюрэ i кiлбасы, каб ушанаваць госця.

Потым быў сыр. На iм усё скончылася. Кавы не было.

Калi Варажу зразумеў, што будзе вымушаны гэты вечар заставацца з сястрою, выслухоўваць яе папрокi i вымовы, не маючы нават магчымасцi прапусцiць чарачку, ён адчуў, што не вытрымае гэткае пакуты, i заявiў, што яму трэба зайсцi ў жандармерыю, каб уладзiць нейкiя праблемы са звальненнем.

I як толькi прабiла сем гадзiн, ён уцёк з дому.

Выскачыўшы на вулiцу, ён перш за ўсё абтросся, як сабака, што вылазiць з вады, буркочучы пад нос: "Але ж я i ўлiп, чорт мяне бяры!"

I ён пачаў шукаць кавярню, найлепшую кавярню ў мястэчку. Ён знайшоў яе на плошчы, пад двума лiхтарамi. Увайшоўшы, ён убачыў пяць-шэсць чалавек, якiя цiха пiлi i размаўлялi за маленькiмi столiкамi. Два гульцы ў бiльярд хадзiлi вакол стала з зялёным сукном, дзе качалiся i бiлiся адзiн аб адзiн шары.

Чулiся iх галасы: "Васемнаццаць, - дзевятнаццаць.
– Не шанцуе.
– О, добры ўдар! Выдатна!
– Адзiнаццаць.
– Трэба было бiць чырвоным.
– Дваццаць.
– Дванаццаць. А, што? Праўду казаў?"

Варажу папрасiў:

– Паўкубачка кавы i графiн каньяку, найлепшага.

Ён сеў i стаў чакаць.

Варажу прызвычаiўся бавiць вольныя вечары з сябрамi, сярод гоману, у тытунёвым дыме, i таму гэтае зацiшша, гэты спакой злавалi яго. Ён выпiў спачатку каву, пасля графiн каньяку, пасля яшчэ адзiн. I цяпер яму ўжо хацелася смяяцца, крычаць, спяваць, набiць каго-небудзь.

Ён сказаў сабе: "Чорт, быццам бы трохi падняўся настрой. Каб яшчэ дзе добра пагуляць!" I яму адразу ж прыйшла думка пайсцi пазабаўляцца да дзевак.

Ён паклiкаў гарсона:

– Гэй, афiцыянт!

– Слухаю пана.

– Скажыце, афiцыянт, дзе тут можна пазабаўляцца?

Гарсон здзiўлена паглядзеў на Варажу.

– Не ведаю, пане. Тут жа ж i можна!

– Як, тут? Што ж такое па-твойму "пазабаўляцца"?

– Не ведаю, пане, напэўна, выпiць добрага пiва цi добрага вiна.

– Дурань ты, а як жа паненкi?

– Паненкi? А...

– Ага, паненкi. Дзе iх можна тут знайсцi?

– Паненак?

– Ды паненак, паненак!

Гарсон падышоў блiжэй i цiха спытаўся:

– Вы маеце на ўвазе, дзе знаходзiцца завядзенне?

– Ну але, каб ты ляснуўся!

– Пойдзеце проста, пасля павернеце ў другую вулiцу ўлева, а пасля ў першую ўправа. Нумар пятнаццаць.

– Дзякуй, стары. Гэта табе.

– Дзякую пану.

I Варажу выйшаў, паўтараючы: "Другая вулiца ўлева, першая ўправа, нумар пятнаццаць". Але праз хвiлiну ён падумаў: "Другая ўлева, ну так, але калi я выйшаў з кавярнi, трэба было iсцi налева цi направа? А, халера з iм, там паглядзiм".

Ён пайшоў, павярнуў у другую вулiцу направа, пасля ў першую налева i стаў шукаць нумар пятнаццаць. Дом нумар пятнаццаць з выгляду быў даволi прыстойны, праз зачыненыя аканiцы з вокнаў другога паверха прабiвалася святло. Уваходныя дзверы былi адчыненыя, у калiдоры гарэла лямпа. Сяржант падумаў: "Ну, гэта напэўна тут".

Ён увайшоў, але нiхто не сустракаў, i таму ён пачаў гукаць: "Гэй! Гэй!"

З'явiлася маленькая пакаёўка. Заўважыўшы вайскоўца, яна спынiлася здзiўленая. Ён сказаў ёй:

– Здароў, дзетка. Дамы наверсе?

– Наверсе, пане.

– У салоне?

– У салоне, пане.

– Мне застаецца толькi падняцца?

– Падняцца, пане.

– Дзверы насупраць?

– Насупраць, пане.

Ён падняўся, адчынiў дзверы i ўбачыў у пакоi, ярка асветленым дзвюма лямпамi, люстрай i дзвюма свечкамi ў кандэлябрах, чатырох дам у дэкальтэ, якiя, як здавалася, некага чакалi.

Тры з iх, маладзейшыя, сядзелi з трохi напышлiвым выглядам на накрытых барвовым аксамiтам крэслах, а чацвёртая, якой было гадоў сорак пяць, папраўляла кветкi ў вазе. Яна была вельмi тоўстая, з-пад сукенкi з зялёнага шоўку тырчалi яе вялiзныя рукi i таўшчэзная, абсыпаная пудрай шыя.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: