Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Проза
  3. Книга "Вечар (на белорусском языке)"
Вечар (на белорусском языке)
Читать

Вечар (на белорусском языке)

де Мопассан Ги

Проза

:

проза прочее

.
Аннотация

Гi дэ Мапасан

Вечар

Пераклад: Сяргей Шупа

Сяржант Варажу атрымаў тыдзень звальнення i паехаў да сваёй сястры панi Падуа. Варажу служыў у Рэне. Ён прамантачыў усе свае грошы i, пасварыўшыся з сям'ёй, напiсаў сястры, што можа ахвяраваць дзеля яе вольным тыднем. Не сказаць, каб ён надта любiў панi Падуа, гэтую нiзенькую, нудлiвую, пабожную i заўсёды сярдзiтую жанчыну, але яму былi вельмi патрэбныя грошы, i таму ён згадаў, што з усёй яго раднi Падуа была адзiная, у каго ён яшчэ нiколi не вымагаў грошай.

Бацька Варажу, былы садоўнiк у Анжэ, якi цяпер ужо пакiнуў працу, зачынiў свой кашалёк перад сынам-шыбенiкам i таму не бачыў яго ўжо два гады. Яго дачка ўзяла шлюб з Падуа, былым служачым-фiнансiстам, калi той атрымаў пасаду збiральнiка падаткаў у Ване.

I вось Варажу выйшаў з цягнiка i, распытаўшы пра дарогу, накiраваўся да дома свайго швагра. Калi Варажу ўвайшоў у дом, пан Падуа быў якраз у сваiм кабiнеце i спрачаўся з брэтонскiмi сялянамi. Убачыўшы Варажу, Падуа падняўся з крэсла, падаў яму руку над сталом, заваленым паперамi, i прамармытаў: "Сядайце, я праз хвiлiну буду вольны". Ён сеў i прадоўжыў спрэчку.

Сяляне не разумелi нiчога з яго тлумачэнняў, збiральнiк падаткаў не разумеў iх доказаў. Ён гаварыў па-французску, яны - па-брэтонску, а клерк, што быў за перакладчыка, не разумеў, здаецца, нi яго, нi iх.

Гэта цягнулася вельмi доўга. Варажу паглядаў на свайго швагра i думаў: "Але ж ён i дурань!" Падуа было недзе каля пяцiдзесяцi, ён быў высокi, худы, кашчавы, павольны, аброслы валасамi. Яго калматыя выгнутыя бровы шапкамi вiселi над вачыма. На галаве ў яго быў машастовы каўпак з залатым фэстонам. У яго позiрку адбiвалася млявасць, як i ва ўсiм, што ён рабiў. Яго гаворка, рухi, думкi - усё было нейкае млявае. Варажу зноў падумаў: "Дурань!"

Сам жа ён быў гарласты скандалiст, якому найвялiкшымi ўцехамi ў жыццi былi карчма i публiчная дзеўка. Усё, што знаходзiлася па-за межамi гэтых полюсаў iснавання, было яму невядомае. Тлумлiвы пустабрэх, поўны пагарды да ўсiх, ён пляваў на ўвесь сусвет з вышынi сваёй некультурнасцi. Калi ён гаварыў: "Во гэта гулянка, каб яе халера!" - ён выказваў тым самым найвышэйшую ступень захаплення, на якую быў здатны яго розум.

Падуа нарэшце адправiў сваiх сялян i спытаўся:

– Як вы маецеся?

– Нiчога, як бачыце. А вы?

– Няблага, дзякую. Добра, што вы вырашылi да нас завiтаць.

– О, я ўжо даўно пра гэта марыў, але ж вы ведаеце, што ў войску не надта маеш свабоду.

– О, вядома, вядома, але ўсё адно вельмi добра.

– А ў Жазэфiны ўсё ў парадку?

– О, дзякую, у парадку, хутка вы яе ўбачыце.

– А дзе ж яна?

– Яна пайшла праведаць некаторых знаёмых. Тут у нас шмат знаёмых, i ўвогуле гэта вельмi прыстойны горад.

– Не сумняваюся.

Тым часам расчынiлiся дзверы i з'явiлася панi Падуа. Яна не спяшаючыся падышла да брата, падставiла яму шчаку i спыталася:

– Ты доўга тут чакаў?

– Не, недзе з паўгадзiны.

– А... а я думала, што цягнiк спознiцца. Хадзем у салон.

Яны прайшлi ў суседнi пакой, пакiнуўшы Падуа сам-насам з яго лiчбамi i падаткоўцамi.

Як толькi яны засталiся адны, панi Падуа сказала брату:

– Я тут шмат рознага чула пра цябе.

– I што ж ты, цiкава, чула?

– Кажуць, што ты распусцiўся, п'еш, улазiш у даўгi.

Ён састроiў здзiўленую мiну:

– Я? Нiколi ў жыццi!

– Ну, не кажы, я ўсё роўна ведаю.

Ён яшчэ спрабаваў абараняцца, але яна заткнула яму рот такой суровай праборкай, што ён змоўк. Тады яна сказала:

– Мы вячэраем а шостай, i да гэтага часу ты вольны. Я не магу пабыць з табой, бо маю шмат працы.

Застаўшыся адзiн, ён яшчэ вагаўся, не ведаючы, што выбраць - цi паспаць, цi пайсцi прагуляцца. Ён паглядзеў на дзверы ў спальню, пасля на дзверы, што вялi на двор, i выбраў двор.

Ён выйшаў i пачаў бадзяцца з шабляй на баку па сумным брэтонскiм мястэчку, такiм сонным, такiм цiхiм, такiм мёртвым на беразе затокi, што завецца Марб'ян. Ён пазiраў на шэрыя дамы, на рэдкiх прахожых, на пустыя вiтрыны i казаў цiха сам сабе: "Не надта вясёлая мясцiна. Чорт мяне сюды прынёс!"

Ён дайшоў да змрочнага порта, вярнуўся назад бязлюдным i пустым бульварам i калi ўвайшоў у дом, не было яшчэ пятае гадзiны. Ён кiнуўся ў ложак, каб паваляцца да вячэры.

Яго пабудзiла пакаёўка. Яна пагрукала ў дзверы i сказала:

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Без серии

Признание (2)
Менуэт (на белорусском языке)
Жабрак (на белорусском языке)
Каханне (на белорусском языке)
Прыгода Вальтэра Шнафса (на белорусском языке)
Вечар (на белорусском языке)
Тамтэй (на белорусском языке)
Мошчы (на белорусском языке)
Бесполезная красота
Сторож
Вязнi (на белорусском языке)

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: