Вход/Регистрация
Залаты ключык, або Прыгоды Бурацiны (на белорусском языке)
вернуться

Толстой Алексей Николаевич

Шрифт:

– Я гатова адкупiцца ад цябе, Дурамар, каб ты пакiнуў у спакоi нашу сажалку i больш нiколi не прыходзiў.

Тады я пачаў здзекавацца з чарапахi:

– Ах ты, стары плывучы чамадан, дурная цётка Тарцiла, чым ты можаш ад мяне адкупiцца? Хiба сваёй касцяной чарапашынай, куды хаваеш лапы i галаву... Я прадаў бы тваю чарапашыну на грабеньчыкi...

Чарапаха пазелянела ад злосцi i сказала мне:

– На дне сажалкi ляжыць чароўны ключык... Я ведаю аднаго чалавека, - ён гатовы зрабiць усё на свеце, каб атрымаць гэты ключык..."

Не паспеў Дурамар вымавiць гэтыя словы, як Карабас Барабас залямантаваў з усяе сiлы:

– Гэты чалавек - я! я! я! Паважанейшы Дурамар, дык чаму ж ты не ўзяў у чарапахi ключык?

– Вось яшчэ!
– адказаў Дурамар i сабраў у маршчыны ўвесь твар, так што ён зрабiўся падобны на вараны смарчок.
– Вось яшчэ! Прамяняць найцудоўнейшых п'явак на нейкi ключык... Карацей кажучы, мы пасварылiся з чарапахай, i яна, узняўшы з вады лапу, сказала:

"- Прысягаю - нi ты i нiхто iншы не атрымае чароўнага ключыка. Яго атрымае толькi той чалавек, хто прымусiць усё насельнiцтва сажалкi прасiць мяне аб гэтым...

З узнятай лапай чарапаха апусцiлася ў ваду".

– Не трацячы нi хвiлiны, бегчы ў Краiну Дурняў!
– закрычаў Карабас Барабас, паспешлiва засоўваючы канец барады ў кiшэню, хапаючы шапку i лiхтар.
– Я сяду на беразе сажалкi. Я буду ласкава ўсмiхацца. Я буду прасiць i малiць жаб, апалонiкаў, вадзяных жукоў, каб яны прасiлi чарапаху... Я абяцаю iм паўтара мiльёна самых тлустых мух... Я буду рыдаць, як адзiнокая карова, стагнаць, як хворая курыца, плакаць, як кракадзiл. Я стану на каленi перад самым маленькiм жабянём... Ключык павiнен быць у мяне! Я пайду ў горад, я зайду ў адзiн дом, я прабяруся ў пакой пад лесвiцай... Я адшукаю маленькiя дзверцы, - мiма iх усе ходзяць, i нiхто не заўважае iх. Усаджу ключык у замочную шчылiну...

– У гэты час, разумееш, Бурацiна, - расказваў П'еро, седзячы пад мiмозай на прэлых лiстах, - мне так стала цiкава, што я ўвесь высунуўся з-за фiранкi.

Сiньёр Карабас Барабас убачыў мяне.

– Ты падслухоўваеш, нягоднiк!
– i ён рынуўся, каб схапiць мяне i кiнуць у агонь, але зноў заблытаўся ў сваёй барадзе i са страшэнным грукатам, перакульваючы крэслы, расцягнуўся на падлозе.

Не памятаю, як я апынуўся за акном, як пералез цераз плот. У цемры шумеў вецер i хвастаў дождж.

Над маёй галавой чорная хмара асвятлiлася маланкай, i за дзесяць крокаў ззаду я ўбачыў Карабаса Барабаса i прадаўца п'явак, якiя беглi за мною. Я падумаў: "Загiнуў", - спатыкнуўся, упаў на нешта мяккае i цёплае, схапiўся за чыесьцi вушы...

Гэта быў шэры заяц. Ён са страху заверашчаў, высока падскочыў, але я моцна трымаў яго за вушы, i мы памчалiся ў цемры цераз палi, вiнаграднiкi, агароды.

Калi заяц стамляўся i садзiўся, пакрыўджана жуючы раздвоенай губой, я цалаваў яго ў лобiк.

– Ну, калi ласка, ну яшчэ трошкi праскачам, шэранькi...

Заяц уздыхаў, i зноў мы iмчалiся невядома куды - то ўправа, то ўлева...

Калi хмары разагнала i ўзышоў месяц, я ўбачыў пад гарою гарадок з пахiленымi ў розныя бакi званiцамi.

Па дарозе да горада беглi Карабас Барабас i прадавец п'явак.

Заяц сказаў: "Эхе-хе, вось яно, заечае шчасце! Яны iдуць у Горад Дурняў, каб наняць палiцэйскiх сабак. Гатова, мы прапалi".

Заяц зусiм абвяў. Уткнуўся носам у лапкi i апусцiў вушы. Я прасiў, я плакаў, я нават кланяўся яму ў ногi. Заяц не варушыўся.

Але калi з горада выскачылi галопам два курносыя бульдогi з чорнымi павязкамi на правых лапах, заяц дробна задрыжаў усёй скурай, - я ледзь паспеў ускочыць на яго верхам, i ён даў шалёнага драла па лесе...

Астатняе ты сам бачыў, Бурацiна.

П'еро скончыў расказ, i Бурацiна спытаў яго асцярожна:

– А ў якiм доме, у якiм пакоi пад лесвiцай знаходзяцца дзверцы, што адмыкае ключык?

– Карабас Барабас не паспеў расказаць пра гэта... Ах, цi не ўсё роўна нам, - ключык на дне возера... Мы нiколi не ўбачым шчасця...

– А гэта ты бачыў?
– крыкнуў яму ў вуха Бурацiна. I, выцягнуўшы з кiшэнi ключык, пакруцiў iм перад носам П'еро.
– Вось ён!

Бурацiна i П'еро прыходзяць да Мальвiны, але iм адразу ж прыходзiцца ўцякаць разам з Мальвiнай i пудзелем Артамонам

Калi сонца ўзнялося над скалiстай горнай вяршыняй, Бурацiна i П'еро вылезлi з-пад куста i пабеглi цераз поле, па якiм учора ўночы кажан звёў Бурацiна з дома дзяўчынкi з блакiтнымi валасамi ў Краiну Дурняў.

На П'еро смешна было глядзець, - так ён спяшаўся хутчэй убачыць Мальвiну.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: