Вход/Регистрация
Ваўкалак (на белорусском языке)
вернуться

Виан Борис

Шрифт:

Шафёр не спяшаўся. Дэнi спадабаўся яму сваёй элегантнасцю, i ваўкалак, ямчэй уладкаваўшыся на сядзеннi, пачаў смела разглядваць прадстаўнiка невядомага свету. Праз дваццаць хвiлiн няхуткай язды Дэнi выйшаў на плошчы Оперы. Дзень быў ясны i лагодны, а вулiчны рух даволi мерны. Ваўкалак рашуча выйшаў на пешаходную дарожку i пайшоў па бульвары да гатэля "Скрыб", дзе заплацiў за двухпакаёвы нумар з ваннай. Пакiнуўшы валiзу парцье, ён пайшоў у краму купляць ровар.

Ранiца прайшла нiбыта ў сне: разгублены, Дэнi нiяк не мог справiцца з роварам. Ён адчуваў у глыбiнi душы вялiкае жаданне пакусаць якога-небудзь ваўка, ды, ведаючы, што знайсцi тут сабе ахвяру не так ужо i лёгка, трымаў сябе ў руках i стараўся менш успамiнаць парады чарнакнiжнiкаў. Дэнi, безумоўна, мог спадзявацца, што калi яму крыху пашэнцiць, то ён здолее дабрацца да заапарка, але разлiчваў пайсцi на такое хiба што ў крайнiм выпадку. Усю сваю ўвагу ён накiраваў на ровар i хутка адчуў вартасцi гэтай нiкелiраванай машыны, якая магла стаць вельмi карыснай па дарозе назад у пячору.

Апоўднi Дэнi паставiў ровар каля гатэля. Гледзячы на тое, як ён гэта рабiў, парцье дзiвiўся, i толькi, але, мусiць, элегантнасць ваўкалака i яго рубiнавыя вочы адбiвалi ў людзей ахвоту рабiць яму заўвагi. З лёгкай душою Дэнi выправiўся шукаць рэстаран i з многiх выбраў неблагi на выгляд, але сцiплы i нешматлюдны: у другi магло падысцi пазней занадта многа народу, а Дэнi трохi баяўся, што манерам яго, нягледзячы на высокую агульную культуру, яшчэ ўласцiвы лёгкi правiнцыялiзм. Ён выбраў столiк у далёкiм кутку i сказаў афiцыянту, каб той паспяшаўся.

Ды цi ж мог ён ведаць, што ў гэты такi цiхi на першы погляд рэстаранчык хутка пачнуць збiрацца на штомесячнае пасяджэнне гурманы з клуба аматараў галаўня па-рамбалiтанску? Толькi яму прынеслi абед, як у залу адзiн за адным пацягнулiся ружовашчокiя мужчыны. Яны ўмомант занялi сем столiкаў на чатырох чалавек кожны. Гэты раптоўны наплыў вымусiў Дэнi нахмурыцца, а неўзабаве, як i трэба было чакаць, да яго столiка падышоў ветлiвы метрдатэль.

– Выбачайце, мсье, калi ласка, - сказаў гэты гладка паголены франт Дэнi, цi не маглi б вы дазволiць нам пасадзiць побач з вамi мадэмуазель?

Дэнi паглядзеў на дзяўчыну i зноў нахмурыўся.

– Мне было б вельмi прыемна, - адказаў ён, прыўзняўшыся.

– Дзякую, мсье, - праспявала дзяўчына музычным голасам. Голасам музычнае пiлы, калi ўжо быць дакладным.

– Калi ўжо дзякуеце вы, - адказаў ёй Дэнi, - то што застаецца мне, як не аддзякаваць вам?

– Гэта лёс, - зноў падала голас прыгажуня i адразу ўпусцiла сумачку, якую Дэнi злавiў на ляту.

– О!
– ускрыкнула дзяўчына.
– У вас неверагодная рэакцыя!

– Але, - згадзiўся Дэнi.

– У вас вельмi дзiўныя вочы, - дадала яна хвiлiн праз пяць.
– Яны нагадваюць... нагадваюць...

– Ну што вы, - крыху саромеўся Дэнi.

– Гранаты, - скончыла дзяўчына.

– Што зробiш, вайна, - пачаў быў адказваць Дэнi.

– Я вас не зусiм разумею.

– Я думаў, - удакладнiў Дэнi, - што, гледзячы на мае вочы, вы прыгадаеце рубiны, але ж вы сказалi ўсяго толькi пра гранаты, i я адразу падумаў пра абмежаваннi, якiя прыносiць з сабой вайна, i пра суадносiны вынiку i прычыны.

– Вы скончылi Вышэйшую школу палiтычных навук?
– спыталася чарнявая лань.

– Каб нiколi больш туды не вяртацца.

– А вы хлопец што трэба, - кiнула камплiмент дзяўчына, якая мела звычку з кожным новым знаёмым прыкiдвацца нявiннiцай.

– Я ахвотна сказаў бы тое самае i пра вас, - ветлiва адказаў Дэнi.

Яны разам выйшлi з рэстарана. Ашуканка сказала ваўкалаку, што мае непадалёку, у гатэлi "Выцiскалка грошай", шыкоўны пакойчык.

– Хадзем паглядзiм мае японскiя эстампiкi, - шапнула яна Дэнi на вуха.

– А цi ж можна?
– занепакоiўся Дэнi.
– Цi не патурбуем мы каго з вашых родных?

– Я, можна сказаць, сiрата, - уздыхнула малышка, выцiраючы слязiнку кончыкам танюсенькага пальчыка.

– Як мне шкада вас!
– ветлiва паспачуваў ёй галантны кавалер.

Iдучы за ёю ў гатэлi, Дэнi заўважыў, што парцье ў калiдоры чамусьцi не было, а ружовы плюш, якога тут было надта ўжо багата, надаваў установе даволi падазроны выгляд. Але ўзнiмаючыся па лесвiцы, ён дазволiў усё ж дзяўчыне, каб разгледзець як след яе жаночыя вартасцi, апярэдзiць сябе на некалькi прыступак.

Думка аддацца распусце з жанчынаю здалася яму спачатку агiднай, пасля смешнай, але ўспамiн пра здарэннi ў лесе адагнаў сумненнi, i неўзабаве ваўкалак пачаў на практыцы ажыццяўляць тыя веды, якiя набыў вiзуальна. Прыгажуня прытворна стагнала, выказваючы неверагоднае задавальненне, але наiўны, малаадукаваны ў гэтай навуцы Дэнi не прыкмецiў фальшу.

Ледзь ён апрытомнеў (дарэчы, даволi абыякавы да ўсяго таго, што адчуў з жанчынаю), як раптам зазвiнеў гадзiннiк. Усё яшчэ бледны, нiбы мярцвяк, ён, цяжка дыхаючы, расплюшчыў вочы i са здзiўленнем убачыў, што дзяўчына, нахiлiўшыся i павярнуўшыся да свайго кавалера, з вашага дазволу, задам, спрытна корпалася ў кiшэнях яго пiнжака.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: