Вход/Регистрация
Млечны Шлях
вернуться

Чорный Кузьма

Шрифт:

– Няхай жыве Чэхiя! А я да старасцi цябе памятаць буду.

Гэты самы чэх i кiраваў цяпер, у гэты познi вечар, усю сваю ўвагу на студэнта Ўладзiмера Ярмалiцкага. Калi Мiкалай Сямага скончыў шаптаць студэнту пра сябе, чэх стаў над студэнтам i, крывячы вочы на печ, дзе калываўся немец з апухлым тварам, сказаў, горача i як бы тонам важнага паведамлення:

– Калi Марына памерла, мне цяжка было на цэлы той дзень астацца пры маёй надзеi на мой зварот на бацькаўшчыну. Я хачу сёння саснiць Марыну, а табе жадаю саснiць тваю мацi ў родным доме.

– А я ўжо снiла Марыну, - абазвалася нечакана Гануся, i на яе голас азiрнулiся ўсе. А яна абвяла кожнага з iх вачыма, i выраз яе твару быў такi, быццам яна хацела сказаць: "Якое было б шчасце, каб вы ведалi, як мне цяжка жыць! А калi i лепш стане, то нiводная ж з нябожчыц з мёртвых не ўстане". Пячаць вялiкага смутку ляжала на яе твары. Выраз яе твару быццам прыгнятаў увесь свет.

– Як густа зоры ў небе сталi! Усё неба ў зорах!
– раптам сказаў студэнт i прыўзняўся на локцi. Вочы яго кiравалiся ў акно, за якiм была зорная ноч i сiлуэт вялiкага дрэва.

– Млечны Шлях!
– моцна сказала Гануся, павярнуўшыся да акна.
– За дзень да вайны, калi мы яшчэ i не думалi, што яна будзе, мы з Марынай цэлую ноч прастаялi на балконе i глядзелi на Млечны Шлях. Гэтая зорная дарога так вабiла кудысьцi нас! Мы тады з Марынай маўчалi-маўчалi...

– Нашто мне зоры, калi iх не бачыць Марына!
– бурна сказаў Мiкалай Сямага i сцiснуў зубамi нiжнюю губу.

– Божа, якое зорнае неба бывае ў Чэхii, - не менш бурна сказаў Эдуард Новак i застыў перад акном. Студэнт, як уражаны доўгачаканай радасцю, не адрываючыся, глядзеў у зоры. Ён перарваў маўчанне ўзбуджаным шэптам:

– Уночы пасля дажджу, калi мокрая кара шасцi вязаў пахла на ўвесь свет, заўсёды ясныя былi зоры.

– Калi я быў малы, над Бранчыцкiм маёнткам заўсёды ясны быў Млечны Шлях, - сказаў той, што так перамёрз быў у летнiм пiнжаку.

Пачалося маўчанне. Усе як ёсць маўчалi i кiравалiся тварам i вачыма ў неабдымны свет прасторы, сярод якога стаяла гэтая хата. Адзiн толькi немец з апухлым тварам нешта ўсё шморгаў нагамi аб печ. Калi Гануся зiрнула на яго, то ўбачыла, што ён стараецца злезцi з печы. Нарэшце ён нейк няспрытна саскочыў з яе i, прыклыбаўшы да акна, прыпаў iлбом да халоднай шыбы. З тым сваiм ранейшым жудасным акцэнтам, ломячы расейскiя словы, ён прагаварыў:

– У мяне дома ёсць пятнаццацiгодняя Гертруда. Яна любiць глядзець на зоры.

I раптам адбылося нечаканае. Гануся аж уздрыганулася. Апухлы свой твар ён наблiзiў да Ганусiных вачэй i пачаў гаварыць. Чамусьцi гэта было падобна, што ён хоча сваiм страшным хрыпатым голасам праспяваць тое, што хацеў сказаць.

– Дзяўчына, галубка!.. ("Галубка" ён выгаворваў "калюбка".) Калюбка, паслухай мяне. Я чую свой канец. Я не вытрымаю да канца. Усё ўжо скончана, Божа, ратуй мяне. Калюбка! Ты маладая, ты яшчэ малая. Мне здаецца, што я даўно ведаў, што ты ёсць на свеце. (Яна сядзела збянтэжаная.) Каб ты ведала мой смутак, калюбка! Мая Гертруда паўстае перада мной, калi я гляджу на цябе. Яна ў тваiх гадах. (Ён раптам змянiў тон просьбы на апавяданне.) Гертрудзе цяпер пятнаццаць год. Яна радзiлася, калi я чуў ужо блiзасць старасцi. Гэта ад другое мае жонкi. (Зноў тон яго змянiўся. Гэта быў смутак страшны сваей пячаццю на яго апухлым твары.) Калюбка! У цябе маладая душа. Думай пра сваю мацi, бо гэта самае дарагое, што ёсць у чалавека. Думай пра яе i пашкадуй мяне. Прасi бацьку свайго i сама будзь такая, каб з ласкай абысцiся са мною. Каб я быў тут як з сваiмi, гэта здыме з мяне хваробу. Я ўвесь калачуся ад слабасцi. Голад парваў у мяне ўсё ўсярэдзiне, i холад прайшоў навылёт праз мяне. Можа каб былi пры мне блiзкiя людзi, можа мне яшчэ i не суджана памерцi. I яшчэ можа доўга мне жыць суджана. Я яшчэ не стары. Я на чужой зямлi i сам не ведаю дзе. Наша часць уся лягла касцьмi, i я ратаваўся ў тыл. Я думаў, што дабрыду да Германii. Тое, што мяне палiчылi б дэзерцiрам i судзiлi б, здавалася мне глупствам перад тым, што я ўбачу Гертруду. Я баяўся людзей. Я галодны i ў холадзе бадзяўся, як няшчаснае стварэнне. I цяпер бачу, што нiкуды я не дайду, а ўпаду на дарозе i кончуся. Калi праз якi-небудзь цуд я дабрыду яшчэ да Германii, Гертруда напiша табе, а ты напiшы ёй. Вы будзеце сёстрамi навекi. Калюбка! Я ледзьве жыву. Запытаешся ў сваёй мацi, i яна пахвалiць цябе, калi ты будзеш Гертрудзе сястра, а мне выратавальнiца.

Уражаная i збянтэжаная, Гануся ўстала i адступiла два крокi.

– Як жа я скажу ўсё гэта сваей мацi, калi яе немцы спалiлi ў Менску! крыкнула Гануся, i голас яе перарваўся.

– Гэта не немцы зрабiлi, - абазваўся адразу з печы таўсматы.
– Гэта Гiтлер, Гiтлер вiнават.

– У Марыны адабраў жыццё не Гiтлер, а той лётчык, якога Гiтлер паслаў. Нешта занадта шчыра гэты лётчык стараўся!
– панура i як бы з развагаю сказаў Мiкалай Сямага.

Гануся лягла на лаве, паклала галаву на бацькавы каленi i ўздрыганулася: яна душыла свой плач.

– Нам трэба пакiнуць гэтае месца, - цiха сказаў ёй бацька.
– Я што-небудзь прыдумаю. Тут можна не вытрымаць.

– Пойдзем на Случчыну, да мае мацi. Там можа няма такой адзiноты. Там такi прытульны ў нас дом.

– Я яшчэ паспрабую шукаць Веру, сваю сястру.

Таўсматы дзiка азiрнуўся па хаце i сеў, звесiўшы з печы ногi. Ён як бы выглядаў чаго цi высочваў што. Той, з апухлым тварам, нейкi час глядзеў на яго i, як бы перамогшы сваю ранейшую ўстрывожанасць, зноў падышоў да Ганусi.

– Мне трэба вылежаць маю хваробу. Я сам ад сваiх хаваюся. Я сваю часць пакiнуў. Я галаву хачу ратаваць... Я быў на вашай зямлi ў тую вайну. Мы канчалi вайну пацалункам. Я быў тады малады. Тры гады я гнiў у акопах. Вашы салдаты выбеглi з сваiх акопаў. Мы выбеглi з сваiх акопаў. Мы абнялiся i сказалi адзiн аднаму "брат". Я прыйшоў быў з вайны дадому. Я быў малады. Я гуляў сваё вяселле. У мяне было няшчасце. У мяне памерла жонка. Я другi раз ажанiўся. Гертруда мая ад другое жонкi. Над маiм домам у Германii гэты самы стаiць Млечны Шлях, што i над вашым домам. (Раптам ён узвысiў голас.) Вы ў сваiм доме. Не пакiньце мяне! Дайце мне стаць ад хваробы i змучанасцi на ногi. Я тады сам знайду сваю дарогу. Калюбка!

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: