Вход/Регистрация
Чалавек з брыльянтавым сэрцам
вернуться

Дайнеко Леонид М.

Шрифт:

Невядома, колькi ён праспаў. Калi прачнуўся, сонца стаяла высока над зямлёй. Рознакаляровыя стракозы пырхалi тудысюды. Птушка кранг шпарка бегла па балоце, трымаючы ў вялiзнай плюскатай дзюбе сваё яйка, круглае, цяжкое, з чырвонымi плямамi на асляпляльна белай шкарлупiне. У ранейшыя часы Фырк адразу б сiгануў у чарот, каб толькi не сутыкнуцца з крангам, бо той, ледзьве што, шпурляе гэта яйка пад ногi першаму сустрэчнаму зверу альбо птушцы, i яйка адразу ж узрываецца, са страшнай сiлай раскiдваючы наўкол востранаточаныя касцяныя пласцiнкi, якiя могуць нават забiць. Але зараз Фырк адчуваў, што ён ужо не той, што быў раней, i таму нi кропелькi не спалохаўся дурнога кранга. Гэта здзiвiла i насцярожыла Фырка. Вядома ж, упершыню пакаштаваныя белыя шарыкi зрабiлi яго такiм. Незвычайныя сiла i лёгкасць адчувалiся ў целе. Ён быў мацнейшы за Вiнга, за ўсiх дзiкоў, якiя калi-небудзь жылi на планеце Вар. Але, самае галоўнае - ён пачаў разумець глыбiнны сэнс таго, што адбываецца. Нiбы з цёмных непраходных чаратоў выскачыў на шырокую, залiтую сонцам прагалiну. Ён i ўчора разумеў зыкi i пахi наваколля. Ды яны жылi ў iм i вакол, сплеценыя ў шчыльны клубок, засланялi адзiн аднаго, перашкаджалi з усiх галасоў выдзелiць нейкi адзiн голас. Сёння ж ён чуў, як тоненька, танюсенька спявае чарот, як з мокрага шчацiння зрываюцца срэбныя кроплi вады, як сiняя страказа, што села на пёрка травы, iмклiва б'е па паветры сваiмi празрыстымi крылцамi.

"Белыя таямнiчыя шарыкi Жалезных Людзей зрабiлi мяне такiм, вiдушчым i мудрым, - сам сабе сказаў Фырк.
– Значыць, Вялiкi Статак не загiне. Учарашняга Фырка, палахлiвага i няўмелага, болей няма. Сёння я - Аюс Першы. Я разумею галасы прыроды. Я ведаю, што мае ворагi Жалезныя Людзi i тыя, хто прысылае гэтых жалязяк сюды з вулкана. Яны хочуць знiшчыць усё жывое i непадобнае на iх, хочуць, каб скрозь быў шэры цвёрды бетон. Але iм не адолець, не перамагчы Аюса Першага".

Аюс (назаўсёды забудзем iмя Фырк!) вырашыў, як толькi змеркнецца, выйсцi з балота i разведаць тэрыторыю па той бок вулкана. А пакуль што ён старанна пазбiраў металiчныя скрыначкi з белымi шарыкамi i схаваў iх у надзейнае месца - мiж тоўстых каранёў старога дрэва тулур, якое, свецячы патрэсканай попельна-сiняй карой, расло непадалёку. Ён ведаў - яны абавязкова спатрэбяцца i яму, i яго новым сябрам. А ў тым, што ён напаткае сяброў, не ў балоце, дык па той бок вулкана, Аюс Першы нi кропелькi не сумняваўся. Жалезныя Людзi, гаспадары Жалезных Людзей, бетон, якiм яны, нiбы струпам, хочуць пакрыць усё, нiчога не будуць варты ў параўнаннi з Аюсам i ягонымi адважнымi сябрамi.

Так думаў, чакаючы прыцемкаў, Аюс Першы, кароль жывёл з планеты Вар.

IX

– Дык вось адкуль узялiся ўсе нашы зямныя казкi аб жывой вадзе, сказаў Радаслаў Буслейка Веры Хрысцiнюк, убачыўшы, што твар у Клёна Дубровiча паружавеў, затрымцелi вейкi, а неўзабаве расплюшчылiся вочы. Лептонная энергiя, якая застаецца пасля фiзiчнай смерцi кожнага чалавечага iндывiдуума, як i прадказвалi вучоныя i фантасты, не знiкае, не рассыпаецца ў космасе, а стараецца трымацца кампактнай масаю, чакаючы цi аднаўлення ранейшага цела (як у выпадку з Клёнам), цi з'яўлення абсалютна новага, каб усялiцца ў яго. Я гэта ўбачыў яшчэ ў час бою з шышкагаловiкамi каля Пятровiцкага вадасховiшча. Але ж там былi не людзi, а псеўдабiялагiчныя копii. А тут - чалавек, падлетак, якi быў мёртвы, знаходзiўся ў стане клiнiчнай смерцi i на нашых вачах ажыў.

Ён сядзеў, звесiўшы ногi, на круглым металiчным дыску. Гэты дыск, знутры якога даносiлася роўнае, мяккае, як пчалiнае, гудзенне, знаходзiўся на вышынi ў два-тры з паловай метры над Ракой Адноўленых Твараў. Лёгкiя хвалi беглi па рацэ. Але там, унiзе, у блiскучых металiчных берагах, цякла не вада, а нейкая густая маслянiстая вадкасць, колерам падобная на малако. Яна была ў меру празрыстая, i Радаслаў добра, выразна бачыў твар Клёна Дубровiча - нахмураныя цёмныя бровы, запалыя шчокi. Усё цела падлетка было пагружана ў гэту вадкасць, у тым лiку i твар. Клён ляжаў на спiне, танклявы, худы, i часам здаваўся Радаславу маладой драпежнай акулай, якая, затаiўшыся, падкаравульвае здабычу.

– Ты будзеш жыць, - пiльна i неадрыўна ўзiраючыся ў твар Клёну, як заклiнанне, як малiтву, паўтараў i паўтараў Буслейка. Так загадалi плазмоiды. Тое ж самае рабiла i Вера Хрысцiнюк, дыск якой вiсеў над ракой метры за тры ад Радаслава.

I вось Клён павольна i, адчувалася, пакутлiва расплюшчыў вочы.

– Ура!
– пляснула ў ладкi Вера Хрысцiнюк, i дыск пад ёй захiстаўся.

– Цiшэй, жыхарка не нашай планеты, - адразу пачулася збоку невялiкага зялёнага шара, якi цiха-цiха кружыўся над металiчным берагам Ракi Адноўленых Твараў.
– Трэба суадносiць свае дэцыбелы, акустычную моц свайго голасу са свяшчэннасцю гэтай хвiлiны. У дадзеную бiялагiчную структуру вяртаецца жыццё, а ты можаш спалохаць яго, як лугавую птушку, сваiм крыкам. Цiшэй.

Вера Хрысцiнюк пагардлiва зморшчыла прыгожы носiк, але адразу ж прыкусiла язык. Радаслаў жа прыкмецiў, што акрамя зялёнага шара па абодва берагi ракi роўным шнуром, як бы нешта вычэкваючы, застылi фiялетавыя i чырвоныя шары. "Два кланы, якiя не хочуць мiрыцца з чалавецтвам, здагадаўся стрэсаператар.
– Iхнiя прадстаўнiкi, дакладней, iхнiя шпiкi, таксама прысутнiчаюць пры ажыўленнi Клёна. Настроены яны даволi агрэсiўна пускаюць iскры".

Тым часам Клён здзiўлена пазiраў знiзу ўверх на Радаслава i Веру, на iхнiя дыскi. Потым, рэзка шырока раскрылiўшы рукi, адштурхнуўся ад "вады", стаў на ногi, i адчувалася - рака глыбокая i стаiць ён не на дне. I што цiкава - не пачулася анiякага плёскату. "Вада" была безгалосая, нямая.

– Дзе я?
– разгублена спытаў сам у сябе Клён. Пэўна, ён думаў, што бачыць усё гэта ўва сне.

– Жыхар не нашай планеты, ты знаходзiшся на Свяшчэннай планеце Вар, стрымгалоў сарваўшыся з месца, падляцеў да яго зялёны шар.

– Дзе? Якi самавар?
– не дачуўшы, iранiчна зморшчыўся Клён Дубровiч.

– Ты знаходзiшся на Свяшчэннай планеце Вар, - з годнасцю, нi на ёту не пакрыўдзiўшыся, паўтарыў зялёны плазмоiд.

Тут да Клёна нарэшце дайшло, што ён не спiць, а стаiць па пояс у нейкай вадкасцi i размаўляе, як з жывым (!), з нейкiм шарам.

– Што ж са мной было?
– спалохана, глытаючы словы, спытаў ён.

– Ты быў мерцвяком. Клеткi твайго галаўнога мозга пачыналi разбурацца...

– Мерцвяком?
– аж падскочыў Клён. I зноў "вада" ў Рацэ Адноўленых Твараў не ўзляцела ва ўсе бакi пырскамi, засталася бясшумнай.

– Так, бо ўсё жывое павiнна некалi памерцi. "Каб не памерлi, дык неба б падперлi". Здаецца, гэта'к кажуць на планеце Зямля? Але Розум Народа Ўсiх Сямi Колераў ажывiў цябе. Жывi i памятай, што ты - гарант прымiрэння дзвюх цывiлiзацый: Старой, або Плазмоiднай, i Бялковай.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: