Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Проза
  3. Книга "Пасаг (на белорусском языке)"
Пасаг (на белорусском языке)
Читать

Пасаг (на белорусском языке)

де Мопассан Ги

Проза

:

проза прочее

.
Аннотация

Гi дэ Мапасан

Пасаг

Пераклад: Сяргей Мурашка

Шлюб мэтра Сiмона Лебрумана i панны Жаны Кардзье нiкога не здзiвiў. Мэтр Лебруман нядаўна купiў натарыяльную кантору пана Папiёна, i, ведама, патрэбны былi грошы, каб заплацiць; а панна Жана Кардзье мела трыста тысяч франкаў гатоўкаю - банкнотамi i чэкамi на просьбiта.

Мэтр Лебруман быў прыгожы хлопец. У iм была нейкая шыкоўнасць, шыкоўнасць, уласцiвая натарыусу, шыкоўнасць, можа, трохi правiнцыйная, але ўсё ж такi шыкоўнасць, што не часта сустрэнеш у Буцiнi-лё-Рэбур.

Панна Кардзье мела вабнасць i свежасць, вабнасць трохi сарамлiвую i свежасць трохi пабляклую, але, увогуле, яна была пяшчотная i прынадная прыгажуня.

На вяселле збеглася паглядзець усё мястэчка. Усiм спадабалiся маладыя, якiя вярнулiся пасля царквы схаваць сваё шчасце пад шлюбны дах, вырашыўшы зрабiць кароценькую вандроўку ў Парыж пасля некалькiх дзён кахання.

Днi гэтыя былi чароўныя, бо мэтр Лебруман змог адразу надзiва спрытна, далiкатна i ладна абыходзiцца з жонкай. Яго дэвiз стаў: Памаленьку - далей зойдзеш". Ён быў цярплiвы i дзейны адначасова. Жонка ўсёй душой i адразу пакахала яго.

Праз чатыры днi панi Лебруман абагаўляла мужа. Яна больш не магла без яго, прагнула песцiць, цалаваць яго, тузаць за рукi, бараду i г. д. Яна сядала яму на каленi, бралася за вушы i казала: "Разяў роцiк, заплюшч вочы". Ён даверлiва падстаўляў рот, мружыў вочы i адчуваў даўгую салодкую бусю, ад якой яго праймалi дрыжыкi. А яму, яму таксама не хапала пяшчоты, вуснаў, рук, усяго сябе, каб цешыць жонку з ранку да вечара i з вечара да ранку.

* * *

Як толькi мiнуў першы тыдзень, ён сказаў маладой жонцы:

– Калi хочаш, паедзем у Парыж у тую сераду. Пагуляем, як закаханыя перад вяселлем. Сходзiм у рэстараны, у тэатр, у кабарэ, паўсюль-паўсюль.

Яна аж падскочыла ад радасцi:

– О, добра, ой, як добра, едзем хутчэй.

Ён сказаў:

– Бо як нiчога не трэба забываць, дык ты папярэдзь бацьку, каб ён сабраў увесь пасаг. Я вазьму яго з сабой i адразу заплачу грошы мэтру Папiену.

Яна адказала:

– Я пагавару з iм ранiцай.

I ён падхапiў яе на рукi, каб зноў нацешыцца ў мiлай гульнi, што так прыйшлася ёй да смаку за| апошнi тыдзень.

У другую сераду цесць з цешчай праводзiлi на вакзал дачку з зяцем, якiя выбралiся ў сталiцу.

Цесць казаў:

– Клянуся, вялiкая рызыка браць з сабою такiя грошы.

Але малады юрыст усмiхнуўся.

– Нi пра што не хвалюйцеся, тата, - казаў ён, - я да ўсяго звыклы. Разумееце, з маёй прафесiяй мне часам надараецца трымаць у кiшэнi мiльён франкаў. Такiм чынам мы абмiнаем безлiч фармальнасцей i не марнуем часу. Не бярыце гэтага да галавы.

Кандуктар крыкнуў:

– Пасажыры на Парыж - па вагонах!

Яны прайшлi ў купэ, дзе ўжо сядзелi дзве старыя кабеты.

Лебруман шапнуў жонцы на вуха:

– Шкада, не змагу закурыць.

Яна цiхенька адказала:

– I мне вельмi шкада, але зусiм не таму.

Цягнiк даў свiсток i паехаў. Яны ехалi гадзiну i амаль усю дарогу маўчалi, старыя так i не заснулi.

Калi яны апынулiся пад дахам вакзала Сэн-Лазар, мэтр Лебруман сказаў жонцы:

– Хочаш, дарагая, сходзiм спачатку паснедаем на бульвары, а пасля спакойна вернемся па багаж i паедзем у гатэль.

Яна адразу згадзiлася:

– О! Добра, паснедаем у рэстаране. А ён далёка?

Муж адказаў:

– Ага, далекавата, але мы паедзем у омнiбусе.

Яна здзiвiлася:

– А чаму не на фiякры?

Ён дабрадушна забурчаў:

– Бач якая ты зборлiвая, браць фiякр на пяць хвiлiн дарогi, кожная хвiлiна - шэсць су, багата жывеш.

– I праўда што, - трохi сумеўшыся, сказала яна.

Мiма якраз праязджаў вялiзны омнiбус, якi цягнулi трое коней. Лебруман крыкнуў:

– Кандуктар, гэй, кандуктар!

Непаваротлiвая махiна прыпынiлася, i малады натарыус падштурхнуў жонку, сказаўшы ёй:

– Прайдзi ў сярэдзiну, а я залезу наверх, выкуру перад снеданнем хоць адну цыгарэту.

Яна не паспела адказаць, бо, каб дапамагчы ўскочыць на прыступку, кандуктар падхапiў яе пад руку i ўцягнуў у салон. Ашаломленая, яна ўпала на лаўку i, збянтэжаная, убачыла праз задняе акно ногi мужа, якi караскаўся на iмперыял.

Маладая жанчына апынулася памiж тоўстым панам, якi пахнуў люлькай, i старой, ад якой патыхала сабакам.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Без серии

Хрышчэнне (на белорусском языке)
Вяртанне (на белорусском языке)
Страх (на белорусском языке)
Пратэктар (на белорусском языке)
Мартэнава дачка (на белорусском языке)
Пасаг (на белорусском языке)
Пышка (сборник)
Лунный свет (сборник)
Восток
Корсиканская история
Петиция соблазнителя против воли

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: