Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Проза
  3. Книга "Хрышчэнне (на белорусском языке)"
Хрышчэнне (на белорусском языке)
Читать

Хрышчэнне (на белорусском языке)

де Мопассан Ги

Проза

:

проза прочее

.
Аннотация

Гi дэ Мапасан

Хрышчэнне

Пераклад: Сяргей Мурашка

– Трохi каньяку, доктар?

– Ахвотна вып'ю.

Стары марскi лекар падаў кiлiшак i сачыў, як той напаўняўся прыгожым, у залатых праменьчыках пiтвом.

Пасля ён падняў яго да вачэй, нахiлiў да святла, панюхаў, узяў на язык некалькi кропель i доўга смакаваў iх у сасмаглым роце, а потым сказаў:

– О! Чароўная атрута! Цi нават вабны забойца, хiтры i падступны душагуб!

Вы ж не ведаеце, што гэта такое. Хоць i чыталi выдатную кнiгу "Пастка", але ў адрозненне ад мяне не бачылi, як спiрт знiшчыў цэлае племя дзiкуноў маленькае негрыцянскае каралеўства; яно загiнула праз спiрт, прывезены ў круглабокiх бочках, якiя рыжабародыя ангельскiя маракi кацiлi па сходах на бераг з нявiннымi лагоднымi ўсмешкамi.

Пачакайце, я бачыў, на свае вочы бачыў, як спiрт стаў прычынай трагедыi, вельмi дзiўнай i дужа балючай, якая адбылася зусiм недалёка адсюль - у брэтонскай вёсачцы ў наваколлi Пон-ль'Абэ.

Адзiн год я не працаваў i адпачываў у сялянскай хаце, якая засталася мне ад бацькi. Вы ведаеце гэты плоскi бераг, дзе ўдзень i ўночы ў калючых нiзкiх уцёснiках шалёна вые вецер, а вялiзныя камянi, колiшнiя багi, трывожна i насцярожана прылеглi-паснулi на зямлi. Мне ўвесь час здаецца, што вось-вось гэтыя гранiтныя волаты ажывуць i павольнай хадою рушаць па палях i лугах або распрастаюць свае шырокiя крылы i паляцяць у рай да святароў-друiдаў.

Мора абдымае i сцiскае небакрай, б'ецца аб чорныя ў белых кудлах пены рыфы, падобныя на сабак, якiя чакаюць рыбакоў.

А людзi выходзяць у гэтае жудаснае мора, i яно перакульвае iх лодкi ўдарамi зялёнага хрыбта i праглынае, як таблеткi. Штодзень i штоночы адплываюць яны на сваiх трухлых чаўнах, смелыя, узбуджаныя i п'яныя. Але яны вельмi часта бываюць нападпiтку. "Як пляшка поўная, - кажуць яны, - бачыш рыф, а як пустая - дык не бачыш".

Завiтайце ў iхнiя халупы. Вы нiколi не застанеце там бацькi. Спытайце ў жанчыны, што сталася з мужам, - яна пакажа на змрочнае мора, якое раве i плюецца белай слiнай на ўсё ўзбярэжжа. Ён не вярнуўся ў той дзень, калi хапiў лiшку. Старэйшы сын таксама. Засталiся яшчэ чацвёра светлавалосых моцных дзецюкоў. Неўзабаве iх чарга.

Жыў я, значыць, у сваёй сялянскай хатцы каля Пон-ль'Абэ рэзам са слугой былым мараком i сям'ёй брэтонцаў - мужчына працаваў садоўнiкам, а жонка i швагерка прыглядалi ў хаце, калi мяне не было.

I ў той год пад каляды ў iх нарадзiўся хлопчык.

Бацька папрасiў мяне быць хросным. Я не змог адмовiцца, i ён пазычыў у мяне дзесяць франкаў на царкоўныя выдаткi - так ён сказаў.

Хрышчэнне назначылi на 2 студзеня. Ужо тыдзень, як зямля здранцвела пад сiняватым цвёрдым цалiком, што акрыў увесь гэты плоскi нiзкi абшар, за якiм чарнела мора i зводдаль было вiдаць, як яно дыхала, выгiнала спiну, кацiлася iмклiвымi хвалямi, быццам прагнула кiнуцца на свайго нерухомага суседа, якi здаваўся мёртвым, бо ляжаў спакойны, белы i настылы.

А дзевятай ранiцы да мяне прыйшлi бацька Керандэк са швагеркай - доўгай худой Кермаган - i нянькай, якая ў коўдры несла дзiця.

Мы рушылi да царквы. Мароз стаяў такi, што ад яго трашчалi камянi-дальмены, i цела ледзь не трэскалася ад яго калючых укусаў. А я думаў пра беднае немаўля, якое неслi наперадзе, i казаў сабе, што брэтонцаў выкавалi з жалеза, калi iх дзецi ад нараджэння могуць трываць гэтакiя прагулкi.

Мы падышлi да царквы, але дзверы былi зачыненыя.

Плябан пазнiўся.

Тады нянька прысела на тумбу каля ганка i ўзялася расхутваць дзiця. Спачатку я падумаў, што хлопчык абрабiўся, але яго, беднага, збiралiся выставiць зусiм голага на люты мароз. Абураны такой неасцярожнасцю, я не вытрываў:

– Вы што, з глузду з'ехалi? Вы ж заб'яце яго!

Жанчына цвёрда сказала: "Ды не, вашэцi, ён мусiць чакаць Божаньку зусiм голы".

Бацька з цёткай спакойна пазiралi на гэта. Такi звычай. Паруш яго, i дзiцяцi не будзе шчасця ў жыццi. Я абураўся, крычаў на мужа, пагражаў пайсцi дадому i нават спрабаваў сiлай адабраць немаўля. Усё было дарэмна. Нянька па снезе шпарка ўцякала ад мяне, а хлопчыкава цельца рабiлася фiялетавае.

Я сабраўся пайсцi прэч ад гэтага быдла, калi заўважыў на дарозе з вёскi плябана, рызнiка i вясковага хлопчыка-служку.

Я падбег да iх i пачаў абурацца. Плябан зусiм не здзiвiўся, не прыспешыў, ступаў нетаропка. Ён адказаў:

– Нiчога не зробiш, пане. Такi звычай. Усе так робяць, i я не магу нiчога змянiць.

– Ды iдзiце вы хоць бы хутчэй, - крыкнуў я.

Святар азваўся:

– А я не магу хутчэй.

Так ён зайшоў у рызнiцу, а мы засталiся на цвiнтары. Я вельмi пакутаваў ад дзiцячага ляманту - малое аж заходзiлася ад марозных апёкаў.

Дзверы нарэшце расчынiлiся. Мы ўвайшлi, але дзiця заставалася голае ўсю цырымонiю.

Яна цягнулася доўга. Плябан - святая чарапаха - бязладна вавулiў лацiнскiя словы, паважна i нетаропка ступаючы па халодных плiтах, а яго белы ўбор, якi ён надзеў, каб у iмя бязлiтаснага жорсткага Бога прымусiць пруцянець ад холаду кавалачак чалавечай плоцi, ледзянiў мне сэрца.

Нарэшце гэтае доўгае хрышчэнне скончылася, i нянька зноў укруцiла ў доўгую коўдру змерзлага хлопчыка, якi пранiзлiва вiшчаў ад болю.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Без серии

Жулi Рамэн (на белорусском языке)
Аздоба (на белорусском языке)
Месячнае святло (на белорусском языке)
Горны гатэль (на белорусском языке)
Споведзь Тэадзюля Сабо (на белорусском языке)
Хрышчэнне (на белорусском языке)
Вяртанне (на белорусском языке)
Страх (на белорусском языке)
Пратэктар (на белорусском языке)
Мартэнава дачка (на белорусском языке)
Пасаг (на белорусском языке)

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: