Вход/Регистрация
Агасфэр (Вечны Жыд)
вернуться

Гейм Стефан

Шрифт:

— У нас яшчэ шмат часу ў абодвух, гер Айцэн, — і геру галоўнаму пастару Эпінусу: — Я перашкодзіў Вам у адправе Вашай трэбы, дык жа працягвайце, калі й не дапаможа ў Богу, дык хоць суцешыць чалавека.

Галоўны пастар страляе зьедлівым позіркам у магістра, які прывалок яму бессаромнага жыда, кідае такі самы позірк на жыда, які так велікадушна паказаў і адначасова выказаў такое абвінавачаньне; але яму не застаецца нічога іншага, як толькі адпраўляць трэбу абсалютна так, як і параіў яму жыд. І ён бярэ аплатку ў пальцы й кажа:

— Гасподзь наш Ісус, уночы, калі быў прададзены, узяўшы хлеб і падзякаваўшы, пераламаў і падаў сваім вучням, кажучы, прымеце і ежце, гэта цела маё, якое за вас аддаецца.

Пасьля чаго ён кладзе хвораму танюсенькую скібачку на дрыготкую губу, каб той праглынуў; а жыд усё гэта чуе й бачыць і ўспамінае рабі, як той прыхіліў яго да сваіх грудзей і шаптаў яму, што ўсё-такі любоў мацнейшая за меч, і ўспамінае, як мігацелі лампадкі на вечаровым ветры, што пранікаў праз вокны, і як сьвятло й цені адкідаліся на твары вучняў, на твар Юды Іскарыёта таксама, і ўсё гэта было даўным-даўно, а й што з таго сталася, думае ён, — абракадабра.

— Таксама й чару, — кажа гер галоўны пастар далей і крышачку накапвае з флакончыка ў кубачак, — і даў ім яе, кажучы: прымеце, гэта кроў мая, за вас праліваная на дараваньне грахоў.

Пры гэтым падносіць кубачак хвораму да вуснаў; але больш віна пабегла па падбародку на ложак, афарбаваўшы прасьціну ў чырвонае, чыста кроў жывая. А тады інтануе гер галоўны пастар пацеры, да якіх магістр Паўль рупліва далучаецца, як і рэшта сям'і, пасьля якіх, пацераў, можа ўжо й сьмерць нарэшце прыходзіць. Але ня сьмерць падступае да ложка хворага, а жыд, які раптам здаецца як бы на цэлую галаву вышэйшы, чым раней, а ягоны лапсярдак як бы робіцца сьвятарскаю рызаю. І ён кладзе сваю руку, як калісьці зрабіў гэтак рабі, на руку хворага й кажа яму:

— Я прыйшоў, як Вы пажадалі, гер Айцэн, і гатовы да паслуг на любыя даведкі.

Тым часам да хворага праціснуліся ўсе астатнія, у першую чаргу магістр Паўль, які лічыць, што мае першае права на жыда, але й брат Дзітрых і сёстры Марта й Магдалена, а таксама жонка Ганна й сам гер галоўны пастар Эпінус, бо побач з пахапнасьцю да грошай і прагай да пацехі цікаўнасьць ёсьць самы моцны пацяг і паганяты. Але хворы больш не глядзіць ні на жонку, ні на дзяцей, ні на дастойнга гера галоўнага пастара; ён глядзіць толькі на гэтага жахлівага, агіднага жыда, сузірае толькі яго разгарачанымі вачыма, бо гэты Агасфэр зусім не падобны на зморшчанага, скукшанага, сьлязьлівага старалюдка, якім ён яго сабе ўяўляў, і пытаецца:

— Дык гэта праўда, што Вы, вечны вандроўнік, і што вы бачылі нашага Госпада Ісуса ў асобе ды так за абы што й прастарэкавалі зь ім?

Яўрэй ківае галавой.

— А то хто ж яшчэ? Ці ж бы йшоў я да Вас, каб ня быў той, хто я ёсьць? Каб я так жыў, каб я так стаяў, як стаю перад Вамі, гер Айцэн, як я ня гутарыў з рабі, калі ён у дарозе на Галгофу з крыжам на плячах спыніўся каля дзьвярэй майго дома.

Гэта здаецца хвораму вельмі слушным і ўсяляе давер, так што ён дабрадушна заяўляе:

— Мяне мучыць страх перад Нічым. Скажыце мне, прашу Вас, гер Агасфэр, ці ёсьць несьмяротная душа, і калі яна ёсьць, празь якую дзірку яна пакідае чалавечую стаць і куды выпраўляецца?

Гэтага ўжо геру Эпінусу задосыць, і ён крычыць хвораму:

— Вы не павінны мучыцца плягамі праз такія страхі й думкі; усё вызначана найлепшым чынам і ўрэгулявана сьвятымі таемнасьцямі, якіх Вы прычасьціліся.

Хворы заплюшчвае вочы; боль у грудзях перацінае яму дыханьне, і ён зь цяжкасьцю кажа:

— За вамі яшчэ адказ, гер Агасфэр, на маё пытаньне.

Яўрэй сьмяецца.

— Я ўсюды іх судашаю, асірацелыя душачкі; над зямлёю і паміж нябёсамі лунаюць яны, празрыстыя як подых зімою, і зьнікаюць зь ветрам бясконцасьці, і я часта пытаюся ў сябе, а ці ня было б мілажальнай ласкай Бога, каб ён даў ім нарэшце цалкам растаць.

Хвораму робіцца зусім няўцешна, і ён пачынае жаласна плакаць. Пасьля чмыхае, ускідае ўгору нос і пытаецца:

— І няма ратаваньня ў Хрысьце?

Яўрэй вагаецца. І зноў успамінае рабі, і як той угнуўся пад крыжам і як ішоў далей, і ён кажа:

— Рабі любіў людзей.

І тут хвораму зрабілася так, быццам той абруч, які сьціскаў яму горла, парваўся, і ён стогне ўголас, і ўздыхае глыбока й шчасьліва, апошні раз, і тады жыд праводзіць яму далоняй па павеках.

Ніхто ня ведае, колькі доўжыцца ціша, пакуль гер галоўны пастар не спахапляецца й не пачынае ўголас маліцца:

— О ты Божае ягнятка, што нясеш на сабе грэх сьвету, зьлітуйся і ўмілажалься з нас. О ты Божае ягнятка, што нясеш на сабе грэх сьвету, дай нам мір. Хрысьце, пачуй нас. Kyrie eleison. Christe eleison. Kyrie eleison.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: