Вход/Регистрация
Адна гадзiна (на белорусском языке)
вернуться

Хэммет Дэшилл

Шрифт:

– У якiм кiрунку iшоў Ньюхаўс?

– У паўночным, па Кернi-стрыт, i ўжо на тры чвэрцi перайшоў Клэй-стрыт, як на яго наехала машына. Аўтамабiль таксама рухаўся ў паўночным кiрунку па Кернi-стрыт i на Клэй-стрыт павярнуў на ўсход. Вiдаць, вiнаватыя ў тым, што здарылася, не толькi тыя, хто ехаў у машыне - так мне сказалi сведкi. Ньюхаўс iшоў па вулiцы, утаропiўшыся ў нейкую паперку, што трымаў у руцэ. Я знайшоў у руцэ нябожчыка папяровыя грошы - замежную банкноту - i, мяркую, што менавiта яе ён i разглядаў у той момант. Лейтэнант лiчыць, што гэта галандскiя грошы сто флорынаў - так ён сказаў.

– Даведалiся што-небудзь пра тых двух, што былi ў машыне?

– Не, нiчога! Мы апыталi ўсiх, каго маглi знайсцi ў раёне Калiфорнiя i Кернi-стрыт - там, дзе ўкралi машыну, а таксама паблiзу Клэй i Мантгомеры-стрыт - дзе яе кiнулi. Але нiхто не мог узгадаць, каб хто-небудзь садзiўся ў машыну або вылазiў з яе. Уладальнiка машыны на той момант у ёй не было, так што, на маю думку, яе проста ўкралi. Спачатку я думаў, што справа крыху цёмная. У Джона Ньюхаўса за два цi тры днi да здарэння з'явiўся сiняк пад вокам. Мы праверылi гэты факт i даведалiся, што ў яго некалькi дзён таму быў сардэчны прыступ - i, падаючы на падлогу, ён напароўся тварам на крэсла. Тры днi ён хварэў - i ўпершыню выйшаў з дому толькi за паўгадзiны да здарэння.

– Дзе ён жыў?

– На Сакрамента-стрыт, на выездзе з яе. У мяне недзе запiсаны яго адрас.

Палiцэйскi пагартаў свой зашмальцаваны блакнот - i я атрымаў нумар дома нябожчыка, прозвiшчы i адрасы сведкаў здарэння, якiх апытаў Кофi.

Атрымаўшы ўсю наяўную iнфармацыю, я пакiнуў палiцэйскага ў спакоi.

Наступным крокам было вывучэнне наваколля тых месцаў, дзе ўкралi аўтамабiль i дзе яго кiнулi, а таксама апытанне сведкаў. Паколькi намаганнi палiцыi аказалiся марнымi, было мала шанцаў знайсцi што-небудзь вартае ўвагi, але я не мог толькi па гэтай прычыне адмовiцца ад вышукаў. Праца дэтэктыва на дзевяноста адсоткаў уяўляе сабой збор дэталяў - i ўсе iх трэба атрымаць, наколькi гэта магчыма, з першых рук, не зважаючы на тое, хто да цябе вёў следства па гэтай справе.

Аднак перад тым як пачаць вышук у гэтым кiрунку, я вырашыў зайсцi ў друкарню, што належала нябожчыку - яна знаходзiлася за тры кварталы ад будынка суда, - i даведацца, цi чулi яе служачыя што-небудзь цiкавае для мяне.

Установа, якая належала Ньюхаўсу, займала паверх невялiкага будынка на Калiфорнiя-стрыт, памiж вулiцамi Кернi i Мантгомеры. З боку вулiцы ў ёй была адгароджана канторка, што злучалася калiдорам з друкарняй, якая знаходзiлася з тыльнага боку будынка.

Адзiным чалавекам у канторы, калi я зайшоў туды з вулiцы, быў малога росту паўнаваты бландзiн гадоў пад сорак у кашулi з кароткiмi рукавамi, якi сядзеў за сталом, звяраючы лiчбы, запiсаныя ў гросбусе, з тымi, што былi на паперах, цэлы стос якiх ляжаў побач.

Я прадставiўся, паведамiўшы, што з'яўляюся аператыўным супрацоўнiкам вышукнога агенцтва "Кантыненталь", якое мае цiкавасць да справы, звязанай са смерцю Ньюхаўса. Чалавек у канторы назваўся Бенам Соўлсам, сказаў, што працуе ў друкарнi Ньюхаўса майстрам. Мы пацiснулi адзiн аднаму рукi. Соўлс запрасiў мяне сесцi ў крэсла насупраць, адсунуў убок паперы, кнiгу, з якiмi працаваў, i з агiдай на твары паскроб галаву алоўкам.

– Гэта жахлiва!
– усклiкнуў ён.
– Тут увесь час то адно то другое, спраў па горла, а я мушу корпацца ў гэтых паперах, хоць нiчога ў iх не разумею.

Соўлс перапынiў размову, каб адказаць на тэлефонны званок.

– Так... Гэта Соўлс... Яны якраз у рабоце... Я перадам iх вам не пазней паўдня ў панядзелак. Я ведаю, што мы абяцалi надрукаваць iх яшчэ ўчора, але... Я ведаю! Ведаю! Але ў сувязi са смерцю боса спазнiлiся. Растлумачце гэта мiстэру Кроствэйту... Абяцаю перадаць вам iх у панядзелак ранiцай, будзьце ўпэўнены!
– Соўлс раздражнёна кiнуў трубку на апарат i зiрнуў у мой бок. Падумаць толькi, ягоная машына збiла шэфа, i ён тым не менш лiчыць прыстойным уздымаць вэрхал, калi крыху спазнiлiся з заказам!

– Кроствэйт?

– Ага, - я гаварыў з яго служачым. Мы друкуем яму нейкiя рэкламныя лiсткi - паабяцалi зрабiць iх учора, але тут загiнуў бос, нанялi пару новых людзей вось i затрымалiся. Я тут восем год працую, i гэта першы раз, калi мы спазнiлiся з выкананнем заказу - а ўсё адно кожны клiент горла дзярэ. Калi б мы працавалi як iншыя друкарнi, дык яны б прызвычаiлiся i чакалi, але мы былi да iх занадта добрыя. Ну i Кроствэйт! Як можна верыць у прыстойнасць гэтага чалавека, ён жа ведае, што бос загiнуў пад коламi менавiта ягонай машыны?

Я спачувальна кiўнуў галавой, пасунуў у бок Соўлса сiгару i, пачакаўшы, калi ён запалiць, спытаў:

– Вы сказалi нешта пра тое, што нанялi некалькi чалавек. Навошта?

– Так. Мiстэр Ньюхаўс звольнiў двух рабочых на мiнулым тыднi - Фiлчэры i Кi. Ён даведаўся, што яны належаць да арганiзацыi "Iндустрыяльныя рабочыя свету", i таму вызначыў iм час на зборы.

– Што, з iмi былi нейкiя праблемы, нешта такое апрача iх сяброўства ў прафсаюзе?

– Не, яны былi даволi добрыя работнiкi.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: