Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Детективы
  3. Книга "Адна гадзiна (на белорусском языке)"
Адна гадзiна (на белорусском языке)
Читать

Адна гадзiна (на белорусском языке)

Хэммет Дэшилл

Детективы

:

прочие детективы

.
Аннотация

Дэшыэл Хэмет

АДНА ГАДЗIНА

– Пазнаёмцеся, гэта - мiстэр Кроствэйт, - сказаў Вэнс Рычманд.

Кроствэйт, якi сядзеў, зацiснуты ў адно з шырокiх крэслаў, што стаялi ў кабiнеце адваката, буркнуў нешта ў сувязi з адбыўшайся прэзентацыяй.

Гэты Кроствэйт быў чалавек-пухiр велiзарных памераў, запхнуты ў зялёны клятчасты гарнiтур, што анiяк не памяншаў яго габарытаў. Гальштук быў увасабленнем безгустоўнасцi, пераважна жоўтых адценняў, з дыяментавай зашчэпкай у цэнтры. Камянi былi начэплены i на пухлыя пальцы. Ад друзлага тлушчу рысы твару расплылiся, у вынiку яго круглы чырвоны твар быў здатны толькi на адзiн выраз - незадаволеную свiнскасць, што было звыклай для яго мiнай. Ад Кроствэйта моцна патыхала джынам.

– Мiстэр Кроствэйт з'яўляецца прадстаўнiком кампанii па вытворчасцi вогнетушыцеляў на цiхаакiянскiм узбярэжжы, - пачаў расказваць Вэнс Рычманд, пасля таго як я ўсеўся ў крэсле.
– Яго кантора - на Кернi-стрыт, непадалёк ад Калiфорнiя-стрыт. Учора ў 14.45 ён пайшоў у сваю кантору. Аўтамабiль маркi "Гудзон" пакiнуў перад уваходам у будынак, не заглушыўшы рухавiка. Праз дзесяць хвiлiн ён вярнуўся. Машыны на месцы не было.

Я зiрнуў на Кроствэйта. Той сядзеў, утаропiўшыся ў свае тлустыя каленi i не выказваючы анiякай цiкавасцi да слоў адваката. Я адразу ж перавёў позiрк на Вэнса Рычманда; той, з чыста паголеным шэрым тварам i хударлявай фiгурай, выглядаў куды якiм прыгажуном побач са сваiм пухлявым клiентам.

– Праз пяць хвiлiн пасля таго, як мiстэр Кроствэйт вылез з машыны i пайшоў у кантору, - працягваў адвакат, - на рагу Клэй i Кернi-стрыт загiнуў пад коламi аўтамабiля чалавек па прозвiшчы Ньюхаўс, уладальнiк друкарнi, той што на Калiфорнiя-стрыт. Хутка пасля здарэння палiцыя адшукала аўтамабiль, усяго за квартал ад месца здарэння, на Мантгомеры-стрыт каля Клэй-стрыт.

Здарэнне даволi зразумелае. Нехта адразу ж пасля таго, як мiстэр Кроствэйт увайшоў у кантору, украў машыну i, пагнаўшы яе на поўнай хуткасцi, наехаў на Ньюхаўса, потым, напалоханы тым, што здарылася, кiнуў аўтамабiль i знiк. А цяпер уявiце становiшча, у якiм апынуўся мiстэр Кроствэйт: тры днi таму, едучы за рулём, вiдаць, крыху неасцярожна...

– П'яны, - сказаў без усялякiх эмоцый Кроствэйт, не падымаючы вачэй ад абцягнутых клятчастай тканiнай каленяў, хрыпла-сiплаватым голасам, якi бывае ў людзей з добра прапiтай глоткай.

– Едучы за рулём, вiдаць, крыху неасцярожна па Ван-Нес-авеню, - працягваў Вэнс Рычманд, не звяртаючы ўвагi на рэмарку клiента, - мiстэр Кроствэйт збiў мiнака. Той чалавек не надта пацярпеў i атрымае вельмi шчодрую кампенсацыю за нанесеную шкоду. Але мы павiнны з'явiцца ў суд у наступны панядзелак па абвiнавачваннi ў неасцярожным кiраваннi аўтамабiлем, i баюся, што ўчарашняе здарэнне, у час якога быў забiты той самы друкар, можа нарабiць нам шкоды.

Нiхто не лiчыць, што Кроствэйт быў у машыне, калi тая наехала на друкара, - у нас ёсць шмат доказаў, што яго там не было. Але баюся, як бы гэта здарэнне не павярнулi супраць нас, калi будуць разглядаць выпадак на Ван-Нес-авеню. Як адвакат я ведаю, колькi ачкоў можа набраць, калi захоча, абвiнаваўца на тым нязначным факце, што адна i тая ж машына наехала на чалавека на Ван-Нес-авеню, а ўчора збiла яшчэ аднаго чалавека.

Зразумела, самае горшае, што можа здарыцца, дык гэта тое, што замест звычайнага штрафу мiстэра Кроствэйта могуць пасадзiць у гарадскую турму на трыццаць або шэсцьдзесят дзён. Варыянт даволi непрыемны, i менавiта яго мы хацелi б...

– Чорт яго вазьмi, - зноў загаварыў Кроствэйт, па-ранейшаму не адводзячы вачэй ад каленяў.

– Вось менавiта яго мы хацелi б пазбегнуць, - працягваў адвакат.
– Мы гатовы заплацiць суровы штраф, якога i трэба чакаць, бо здарэнне на Ван-Нес-авеню адбылося па вiне мiстэра Кроствэйта. Але мы...

– П'яны ў дошку, - буркнуў Кроствэйт.

– Але нам не хацелася б, каб другое здарэнне, да якога мы не маем нiякага дачынення, кiнула неапраўданы цень на менш сур'ёзную справу. У сувязi з гэтым мы хацелi б знайсцi асобу альбо асоб, што ўкралi машыну i збiлi Джона Ньюхаўса. Калi iх знайсцi да нашага паяўлення ў судзе, нам не будзе пагражаць магчымасць стаць ахвярамi iх злачынства. Як вы лiчыце - iх можна знайсцi да панядзелка?

– Паспрабую, - паабяцаў я, - хоць гэта не...

Чалавек-пухiр перабiў мяне, вылез з крэсла i адшукаў тоўстымi пальцамi ў камянях гадзiннiк.

– Тры гадзiны, - сказаў ён.
– У мяне прызначана гульня ў гольф на палову чацвёртай.
– Кроствэйт узяў са стала капялюш i пальчаткi.
– Дык знайдзiце iх. Страшэнна непрыемна апынуцца ў турме.

I пайшоў, перавальваючыся, да дзвярэй.

З канторы адваката я накiраваўся да будынка суда, дзе, паблукаўшы некалькi хвiлiн па калiдорах, нарэшце знайшоў палiцэйскага, таго самага, якi з'явiўся на рагу Клэй i Кернi-стрыт праз некалькi секунд пасля таго, як аўтамабiль наехаў на Ньюхаўса.

– Я якраз выходзiў з суда - i тут бачу, як за рог на Клэй-стрыт iмчыць машына, - пачаў расказваць патрульны - мажны бландзiн па прозвiшчы Кофi. Потым бачу - там збiраюцца людзi, ну, я пайшоў туды i ўбачыў на зямлi гэтага Джона Ньюхаўса. Ён быў ужо мёртвы. З паўдзесятка чалавек бачылi, як яго збiла машына, а адзiн нават запомнiў яе нумар. Машыну знайшлi кiнутай адразу ж за рагом, на Мантгомеры-стрыт. Было вiдаць, што яна рухалася ў паўночным кiрунку. У той час, калi аўтамабiль наехаў на Ньюхаўса, у iм былi два мужчыны, але нiхто не паспеў заўважыць, як яны выглядалi. Калi знайшлi машыну, у ёй ужо нiкога не было.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Без серии

Тонкий человек
Золотая подкова
Самоубийство жены банкира
Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)
Рассказы
Адна гадзiна (на белорусском языке)
Женщина из тьмы
Зловещее светило
Проклятый город
Большой налет. Агентство «Континентал» - авторский сборник
Детективы Дэшила Хэммета. Т. 3

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: