Цяжка сказаць, што менавiта ведала пра бацьку Одры, ды i сам Гейтвуд цi пра гэта здагадваўся, але мiнiстэрства юстыцыi ўсё яшчэ расследавала яго ваенныя кантракты, i ён не мог рызыкаваць. А ў тым, што яна здзейснiць сваю пагрозу, сумнявацца не даводзiлася.
Яны пайшлi дадому разам, гатовыя ўчапiцца адно аднаму ў глотку.
Квэйла мы адправiлi ў камеру, але ён, стрэляны верабей, наўрад цi хваляваўся за сваю будучыню. Ён разумеў, калi дзяўчына выйдзе сухая з вады, яго пасадзiць не ўдасца.
Я быў рады, што ўсё скончылася. Што тут скажаш? Вясёленькая атрымалася справа.