Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Детективы
  3. Книга "Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)"
Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)
Читать

Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)

Хэммет Дэшилл

Детективы

:

прочие детективы

.
Аннотация

Дэшыэл Хэмет

Справа Гейтвудаў

Пераклад: Яўген Мiклашэўскi

Харвi Гейтвуд загадаў, каб мяне адразу ж правялi да яго, i ад парадных дзвярэй штаб-кватэры "Гейтвуд ламбер карпарэйшн" да прэзiдэнцкага кабiнета я дабраўся амаль за чвэрць гадзiны, раз-пораз сутыкаючыся з брамнiкамi, рассыльнымi, сакратарамi.

Калi за лiслiва сагнёным сакратаром зачынiлiся дзверы, Гейтвуд, навалiўшыся на стол i гледзячы ў мой бок, прабрахаў:

– Учора ўвечары выкралi маю дачку. Нягоднiкаў трэба знайсцi чаго б гэта нi каштавала. Я нiчога не пашкадую.

– Раскажыце пра ўсё па парадку, - папрасiў я.

Але Гейтвуд чакаў ад мяне не роспытаў, а неадкладнага пошуку злачынцаў, i я больш гадзiны выцягваў з яго тое, што думаў атрымаць за дзесяць хвiлiн.

Чырванаморды здаравiла - а важыў ён, як вiдаць, не менш чым дзвесце фунтаў, - Гейтвуд усiм сваiм магутным выглядам дэманстраваў сiлу i ўладнасць.

Здабываючы мiльёны, ён адвучыўся цырымонiцца з людзьмi, i няцяжка ўявiць, наколькi было прыемна мець з iм справу, калi да таго ён быў яшчэ i раз'юшаны.

Жалвакi на скулах пагрозлiва варушылiся, вочы налiлiся крывёю - дзiўны стан чалавечага духу, трэба сказаць. На нейкi час мне нават здалося, што Кантынентальнае дэтэктыўнае агенцтва не далiчыцца аднаго клiента: я цвёрда вырашыў адкараскацца ад гэтай справы, калi ён i далей будзе адмахвацца ад маiх пытанняў.

Але ўрэшце мне ўдалося неяк высветлiць усё, чаго я дамагаўся.

Напярэдаднi яго дачка Одры выйшла з iх дома на Клен-стрыт каля сямi гадзiн вечара, сказаўшы служанцы, што iдзе прайсцiся. Дома яна не начавала, але Гейтвуд пра гэта даведаўся толькi сёння ранiцай, калi ў кантору прыйшоў лiст.

У лiсце было сказана, што дачка Гейтвуда ўкрадзена. За яе вызваленне выкрадальнiкi патрабавалi пяцьдзесят тысяч даляраў, якiя ён павiнен быў мець пры сабе - у стодаляравых купюрах, - каб не марудзiць, калi яму паведамяць, якiм чынам i каму перадаць грошы. Як доказ, што гэта не розыгрыш, у канверт была пакладзена пасма Одрыных валасоў, пярсцёнак, якi яна звычайна не здымала з рукi, i яе кароткая запiска, у якой яна прасiла выканаць усё, што патрабуюць яе выкрадальнiкi.

Прачытаўшы лiст, Гейтвуд адразу ж патэлефанаваў дадому: высветлiлася, што Одры начаваць не прыходзiла i нiхто са служанак не бачыў яе з учарашняга вечара. Ён паведамiў пра гэта ў палiцыю, пераслаў iм лiст, а потым, падумаўшы, вырашыў звярнуцца яшчэ i ў прыватнае дэтэктыўнае агенцтва.

– А цяпер, - рыкнуў ён (да гэтага часу мне ўдалося нарэшце выцягнуць з яго ўсе патрэбныя мне звесткi i зрабiць для сябе выснову, што нi пра знаёмых дачкi, нi пра яе звычкi ён i ведаць нiчога не ведае), - хопiць строiць дурня! Я вам плачу не за размовы!

– Што вы збiраецеся рабiць?
– спытаўся я.

– Што? Пасадзiць гэтых сукiных сыноў за краты! Нават калi давядзецца патрацiць на гэта ўсё да апошняга цэнта!

– Зразумела! Але спярша падрыхтуйце пяцьдзесят тысяч, каб аддаць выкрадальнiкам, калi тыя iх патрабуюць.

Сцiснуўшы зубы, ён злосна ўтаропiўся на мяне.

– Я нiколi ў жыццi не скакаў пад чужую дудку! I мне ўжо вучыцца гэтаму позна!
– сказаў ён.
– А вось яны ў мяне паскачуць!

– Баюся, што вашай дачцэ тады не паздаровiцца. I нават калi вам напляваць на яе, усё роўна заплацiць неабходна. Пяцьдзесят тысяч - гэта не банкроцтва, i заплацiўшы iх, вы нам толькi паможаце. Па-першае, у нас з'явiцца шанц схапiць тых, хто прыйдзе па грошы, або, ва ўсякiм выпадку, устанавiць за iмi назiранне. А па-другое, калi вам вернуць дачку, дык, якiя б яны нi былi асцярожныя, мы ўсё-такi нешта карыснае ад яе даведаемся.

Ён з гневам страсянуў галавой, i ў мяне прапала ахвота размаўляць з iм. Я пайшоў, спадзеючыся, што ён яшчэ адумаецца i не забудзе маёй парады.

Асабняк Гейтвуда кiшэў ад слуг i служанак: дварэцкiх, малодшых дварэцкiх, шафёраў, кухараў, пакаёвак, прачак, судамыек i мноства iншых слуг для самых розных патрэб - такой плоймы хапiла б на абслугу цэлага гатэля.

Усё, што я ад iх пачуў, зводзiлася да наступнага: дачцэ Гейтвуда нiхто не тэлефанаваў, тэлеграм або пасланняў з пасыльным - так здаўна выманьваюць ахвяру з дому - яна не атрымлiвала. А пакаёўцы сказала, што вернецца праз гадзiну цi дзве. Тое, што яна не начавала дома, пакаёўку не ўстрывожыла.

Одры, адзiнае дзiця ў сям'i, пасля смерцi мацi жыла так, як хацела. Згоды з бацькам у яе не было, i не дзiўна, бо, вiдаць па ўсiм, яны два боты пара, i ён звычайна не цiкавiўся, дзе яна i што робiць. I калi не прыходзiла начаваць дадому, нiкому пра гэта не дакладвала.

Выглядала яна значна старэйшай за свае дзевятнаццаць гадоў. Мне апiсалi яе так: статная i высокая (рост пяць футаў i пять дзюймаў), заўсёды бледная i нервовая, вочы блакiтныя, валасы - густыя каштанавыя. Мяркуючы па фотаздымках, якiя былi ў мяне, у яе вялiкiя вочы, маленькi правiльны носiк i востры падбародак.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Без серии

Мальтийский сокол
Стеклянный ключ
Тонкий человек
Золотая подкова
Самоубийство жены банкира
Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)
Рассказы
Адна гадзiна (на белорусском языке)
Женщина из тьмы
Зловещее светило
Проклятый город

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: