Вход/Регистрация
Сьцяна (на белорусском языке)
вернуться

Янович Сократ

Шрифт:

– Добра, пане дырэктар. Я зраблю на пратаколе адзнаку, што вы яго не падпiсалi...

– Якую гэта адзнаку?! Вы толькi ўмееце неспакоiць людзей, а справу цягнуць дык нямаш каму, - бурклiва гаварыў ён.
– Лёгка вам, у мяккiх крэслах развалiўшыся, павучаць нас: тое зроблена ня так, а гэта - ня сяк... Запыталi-б, здаецца, цi ня трэба дапамагчы аддзелу ў чым-небудзь? Ды дзе там!

– Выяўленьне слабых месцаў у вас - гэта i ёсьць наша дапамога вам.

– Я й бяз вас ведаю, у якiх вiрах рыба водзiцца. Чуеш?!

– Дык чаму ў вашым аддзеле столькi занядбаньняў?

– Во, брат, калi ў цябе розум праявiўся! Папрацуй ты ў нас. Мо', дзякуючы табе, прападуць нашы беды...
– дырэктар прыгледзеўся да якогасьцi сказу на першай старонцы пратаколу.
– Гм, так.

– Не прападуць, - Сумленевiч, даняты да жывога, сказаў яму проста ў вочы: - Некаторыя вашы супрацоўнiкi змагаюць iх хабарамi!
– i, калi дырэктар запытальна паглядзеў на яго, ён дадаў: - Сёньня ранiцай загадчык сэкцыi паслугаў прынёс мне шынку й запрасiў мяне на абед!

– Вэнджаную?

– Што - вэнджаную?

– Ну, шынку?

– Ня ведаю. Я ня ўзяў яе.

– Дорага хацеў...

– Гэта быў хабар, пане дырэктар. Спроба падкупiць мяне з мэтай затушаваць выяўленыя мною недагляды ў вас. Цi я ясна кажу?

– Цалкам, - ён, таўшчэрны, сеў ажно на двух крэслах.

– I гэта вас не трывожыць?

– Трывожыць.

– Вы пакараеце яго?

– За што?

– За хабарнiцтва, за спробу выкруцiцца ад салiднай працы, - Сьцяпан зьедлiва ўсьмiхнуўся: - Ад бяды, як вы кажаце...

– Кожны, пане, ратуецца, - скрыпелi пад iмi ссунутыя крэслы.

– Мы з цэнтру прывозiм вам бяду, праўда?

– Не памятаю, ведаеш, каб было iначай.

– Лiчыце нас ворагамi?

Дырэктар абыякава падпiсаў пратакол:

– На, бяры ды едзь сабе да д'ябла, - ён падкiнуў паперы да рук Сьцяпана. Манька!
– крыкнуў; зьявiлася яна так хутка, што Сьцяпан не пасьпеў як сьлед апрануцца.
– Паклiч да мяне таго бамбiзу, - сказаў ён да яе.

– Я - патрэбны вам?
– Сумленевiч зразумеў, што дырэктар выклiкаў загадчыка сэкцыi паслугаў, каб высьветлiць iнцыдэнт.

– Не. Бывайце здаровы.

– Да пабачэньня.

Прызнацца, у Беласток выяжджаў Сьцяпан зь нейкай няўпэўненасьцю. Не грубiянства выклiкала ў iм разгубленасьць. Цяпер, паглыбляючыся ў тую размову, ён амаль з жахам усьведамляў сабе, што супрацоўнiкi ў Бельску пагадзiлiся даўным-даўно на тое, каб быць непаўнацэннымi. Як-жа назваць iх тоесамасьць з працоўнай часткай грамадзтва, якiм кiруюць - яны пераконаныя ў тым беспатрэбна хiтрыя ды iнтэлiгентныя. У гэтым ступiў Сьцяпан на зарослую сьцежку суадносiнаў памiж селянiнам i панам, вытваральнiкам матэрыяльных багацьцяў i карыстальнiкам iх. Ня так i далёка грымела водгульле сiвой мiнуўшчыны, якая хмарай насоўвалася на пакiнутыя абшары. Адыйдзе яна й нiколi ня вернецца, але яшчэ спустошыць градам новазялёную буйнасьць, абсьцябае яе...

У раздражненьнi думаецца ўсялякае.

Сумленевiч застудзiўся; за дарогу зьмёрз ён у ногi. У вагоне, якiм вяртаўся дадому, было холадна; падшукаць цяплейшага - паленаваўся (пашанцавала яму мець жвавага спадарожнiка). Сiплы кандуктар - у вадказ на Сьцяпанавы заўвагi наконт дрэннага абаграваньня - адсек: "Я вас не запрашаў сюды".

14

Зусiм дрэнна адчуў сябе Сумленевiч на працы. Кiнуў ён пiсаць даклад аб вiзытацыi бельскага аддзелу й пайшоў да лекара. Там гудзеў натоўп хворых, насупраць белых дзьвярэй. Мэдсястра выкрыквала чарговыя прозьвiшчы й кожны раз прасiла: "Людзi! Сядайце, ня стойце так, бо нiкому не даяце прайсьцi".

Боль галавы не дазваляў Сьцяпану што-кольвек чытаць. Ад гарачкi яму сьпякалiся вусны.

– У вас пачаткi запаленьня лёгкiх, - сказала Сьцяпану лекарка. Яна выпiсала яму накiраваньне ў рэнтгэнаўскi габiнэт.

– Я ледзь трымаюся на нагах, панi доктар, - узмалiўся ён.
– Нiкуды не пайду...

– Гэта недалёка, - яна назвала блiзкi адрас.
– Вы-ж мужчына, - дадала яна, зь мiлай грымасай.
– Зрабiце клiшу й тады пахварэеце сабе, паляжыце ў пасьцелi...

– А што будзе, калi я памру?!
– няньчыўся ён. На пальцы яе рукi залацiўся шлюбны пярсьцёнак, надта шырокi.

– Не, вы ня зробiце гэтага. Прымеце прадпiсаныя вам лякарствы й уваскрэсьнеце. Трэба вам верыць у мэдыцыну. Прынясеце мне рэнтгенаўскую клiшу - атрымаеце дадатковыя рэцэпты. Добра?

– Дамовiлiся, - боль, так адчуваў Сьцяпан, як бы памяншаўся.
– Адчую свой канец - паклiчу вас. Можна?

– Выспавядаць?
– хмурылася яна.
– Будзе з чаго?
– хуценька запаўняла бюлетэнь, пакiдаючы Сьцяпана па-за ўвагай.
– Даю вам тыдзень вольнага, каб вы адпачылi ад шэфа, - зграбна прыцiснула да блянку сваю маленечкую iмянную пячатку.
– Хварэйце на здароўе.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: