Вход/Регистрация
Маўглi (на белорусском языке)
вернуться

Киплинг Редьярд Джозеф

Шрифт:

– Пагляджу, - сказаў ён сабе, - цi вельмi змянiлася чалавечая чарада.

Забыўшы пра тое, што ён не ў сябе ў джунглях, дзе можа рабiць усё, што ўздумаецца, Маўглi бесклапотна ступаў па ўсыпанай расой траве, пакуль не дайшоў да той хацiны, дзе гарэў агеньчык. Тры-чатыры сабакi ўзнялi брэх, Маўглi быў ужо на ўскраiне вёскi.

– Хо!
– сказаў Маўглi, бясшумна сядаючы i пасылаючы iм у адказ воўчае глухое бурчанне, якое адразу ўцiхамiрыла сабак.
– Што будзе, тое будзе, Маўглi, што табе да бярлогаў чалавечай чарады?

Ён пацёр губы, бо ўспомнiў пра той камень, якi рассек iх шмат гадоў назад, калi другая чалавечая чарада прагнала яго ад сябе.

Дзверы хацiны адчынiлiся, i на парозе з'явiлася жанчына. Яна ўзiралася ў цемру. Заплакала дзiця, жанчына павярнулася да яго i сказала:

– Спi! Гэта проста шакал разбудзiў сабак. Хутка развiднее.

Маўглi, седзячы ў траве, задрыжаў, быццам у лiхаманцы. Ён добра памятаў гэты голас, але, каб ведаць пэўна, крыкнуў нягучна, сам дзiвячыся, як лёгка чалавечая мова вярнулася да яго:

– Месуа! О Месуа!

– Хто мяне клiча?
– спытала жанчына дрыготкiм голасам.

– Хiба ты забыла?
– сказаў Маўглi: у горле ў яго перасохла пры гэтых словах.

– Калi гэта ты, скажы, якое iмя я дала табе?
– Яна прычынiла дзверы i схапiлася рукою за грудзi.

– Натху! О Натху!
– адказаў Маўглi, бо, як вы памятаеце, гэтым iменем назвала яго Месуа, калi ён упершыню прыйшоў у чалавечую чараду.

– Iдзi сюды, сынок!
– паклiкала яна.

Маўглi выйшаў на святло i глянуў у твар Месуi, той жанчыны, якая была добрая да яго i якую ён выратаваў калiсьцi ад чалавечай чарады.

Яна пастарэла, i валасы ў яе пасiвелi, але вочы i голас засталiся тыя самыя. Як усе жанчыны, Месуа думала, што ўбачыць Маўглi гэткiм жа, якiм бачыла яго апошнi раз, i здзiўлена ўзняла вочы ад грудзей Маўглi да яго галавы, якая даставала ледзь не да столi.

– Мой сын...
– пралепятала яна, падаючы да яго ног.
– Але гэта ўжо не мой сын, гэта лясны бог! Ах!

Ён стаяў у чырвоным святле масленай лямпы, высокi, дужы, прыгожы, з нажом на шыi, з чорнымi доўгiмi валасамi, што спадалi на плечы, у вянку з белага язмiну, i яго лёгка было палiчыць за казачнага бога лясоў. Дзiця, што драмала на ложку, усхапiлася i моцна закрычала ад страху. Месуа павярнулася, каб супакоiць яго, а Маўглi стаяў нерухома i пазiраў на збанкi i гаршкi, на скрыню са збожжам i на ўсе людскiя рэчы, такiя незабыўныя для яго.

– Што ты будзеш есцi цi пiць?
– прашаптала Месуа.
– Гэта ўсё тваё. Мы абавязаны табе жыццём. Але цi той ты, каго я называла Натху, цi ты i праўда лясны бог?

– Я Натху, - сказаў Маўглi, - i я зайшоў вельмi далёка ад дому. Я ўбачыў гэтае святло i прыйшоў сюды. Я не ведаў, што ты тут.

– Калi мы прыйшлi ў Канхiвару, - нясмела сказала Месуа, - мой муж паступiў на работу да ангельцаў, i мы атрымалi тут крыху зямлi. Яна не такая добрая, як у старой вёсцы, але нам многа не трэба - нам удваiх.

– Дзе ж той чалавек, што гэтак спалохаўся тады?

– Вось ужо год, як ён памёр.

– А гэты?
– Маўглi паказаў на дзiця.

– Гэта мой сын, што нарадзiўся дзве зiмы назад. Калi ты бог, падары яму Ласку Джунгляў, каб ён заставаўся жывы i здаровы сярод твайго... твайго народа, як мы засталiся жывыя i здаровыя ў тую ноч.

Яна ўзяла дзiця на рукi, i яно, забыўшы пра свой страх, пацягнулася да нажа, што вiсеў на грудзях Маўглi. Маўглi асцярожна адвёў убок маленькiя ручаняты.

– А калi ты Натху, якога схапiў тыгр, - з запiнкай загаварыла зноў Месуа, - тады ён твой малодшы брат. Я раскладу агонь, i ты нап'ешся гарачага малака. Здымi язмiнавы вянок, ён пахне занадта моцна для такога маленькага пакоя.

Маўглi пiў цёплае малако доўгiмi глыткамi, а Месуа час ад часу пагладжвала яго па плячы, не будучы цалкам упэўнена, яе гэта сын Натху цi якi-небудзь дзiвосны бог джунгляў, але ўсё адно радуючыся ўжо таму, што ён жывы.

– Сынок, - сказала нарэшце Месуа, i вочы яе заззялi ад гордасцi, хто-небудзь ужо гаварыў табе, што ты прыгажэйшы за ўсiх на свеце?

– Што?
– адгукнуўся Маўглi, бо, вядома, нiколi не чуў нiчога такога.

Месуа ласкава i радасна засмяялася. Ёй дастаткова было зiрнуць на яго твар.

– Значыцца, я першая? Так i трэба, хоць рэдка бывае, каб сын пачуў ад мацi такую прыемную вестку. Ты вельмi прыгожы. Я за ўсё жыццё не бачыла такой прыгажосцi.

Маўглi круцiў галавою, стараючыся агледзець сябе цераз плячо, а Месуа зноў засмяялася i смяялася гэтак доўга, што Маўглi, сам не ведаючы чаму, пачаў смяяцца разам з ёю, а дзiця перабягала то да яго, то да яе i таксама смяялася.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: