Шрифт:
– Нядружны ў нас народ, - азвалася галка.
– Паслухайце мяне, грамада!
– выступiў бусел.
– Агонь вады баiцца. Давайце насiць ваду на агонь!
– Насiць, насiць!
– загула грамада.
Усе рынулiся па ваду. Бусел камандаваў i падымаў дух у грамады. "Патушым пажар! Спынiм варожую сiлу!" - пакрыкваў ён i паддаваў ахвоты.
Цэлы дзень да самага цямна насiлi ваду, лiлi на агонь i цешылiся, што цяпер-то, напэўна, патухне. Але як здзiвiлiся назаўтра, калi пабачылi, што балота гарыць далей.
Бусел звесiў свой доўгi нос. Смутак апанаваў усiх. Зноў пачалiся нарады, разважаннi i, як i раней, стаяла тое ж неразгаданае пытанне: чаму гарыць балота?
I ў момант самай цяжкай роспачы нечакана з'явiўся крумкач. Усе незвычайна ўзрадавалiся.
– Нешта скажа! Нешта скажа! Напэўна прыляцеў з добраю весткаю!
– насiлася ў грамадзе.
– Прафесар будзе гаварыць! Прафесар скажа нешта незвычайнае!
– затрашчала сарока.
А "прафесар" цiшком аглядаў балота i заўважыў маленькi ручаёк, што цёк праз балота. Ён быў упэўнены, што праз гэты раўчак агонь не перакiнецца. Вось ён i прыляцеў сюды, каб падтрымаць сваю рэпутацыю вучонага.
– Грамадзяне!
– пачаў крумкач.
– Вы, напэўна, былi здзiўлены, калi я ў мiнулы раз змушаны быў перарваць сваю прамову, - на тое была свая прычына, як i казаў я вам, што ўсё на свеце мае сваю прычыну.
– Я так i казала, - у захапленнi затрашчала сарока.
– Усё на свеце мае сваю прычыну. Што гэта значыць? А гэта значыць - усё i нiчога. Усё - для вучоных, нiчога - для невукаў. Вы дзiвiцеся, што агонь не гасне, i гэта вас непакоiць i трывожыць. Чаму не гасне агонь? Не гасне таму, што дуб быў вялiкi i душа яго вялiкая. А след ад вялiкай душы застаецца на свеце доўга.
– Ах, родненькiя мае! Як гэта ён складна гаворыць!
– у скуры не тоўпiлася сарока.
– Але памятайце маё слова: агонь дойдзе да таго цёмнага вала, што цягнецца па краi балота, i далей не пойдзе.
– Ура! ура! Няхай жыве прафесар!
– гучна крычала грамада.
Адзiн толькi цецярук скептычна азваўся:
– Шалдуй-балдуй!
На развiтанне "прафесар" сказаў:
– Аставайцеся здаровы, будзьце пэўныя i не трывожцеся дарэмне: агонь пагасне - на ўсё ёсць свая прычына!
Грамадою i з пашанаю праводзiлi крумкача да самага лесу. Вярнуўшыся, чакалi далейшых падзей. I ўсё iшло так, як i казаў крумкач. Агонь падыходзiў да высокага вала. А калi ён наблiзiўся да самага раўчака, то камар зларадна заявiў:
– Брэшаш! Тут канец табе!
Але на высокiм вале была сухая трава. Па траве перакiнуўся агонь на другi бок, i сам камар задохся ў дыме. А па той бок раўчака для агню пачынаўся шырокi разгон.
I пачалася страшэнная сумятня на балоце.
– Пажар! пажар!
– галасiлi вароны.
Мышы i пацукi табунамi паперлi з балота, за iмi папаўзлi вужы, гады i ўсякая поскудзь.
– Сканчэнне свету!
– свiстаў бакас, кiдаючыся з куста ў куст.
Бусел, журавель i чапля пад шумок паляцелi на цёплыя воды, каб адпачыць ад згрызот i паправiць здароўе.
А на тым месцы, на балоце, дзе раней перайшоў агонь, пачала рунець новая лапушыстая трава i буяць сакавiтыя маладыя краскi.
Прафесар крумкач, публiчна абсаромiўшыся два разы, зашыўся ў густы лес i ўсё круцiць мазгi над пытаннем: чаму гарыць балота, нягледзячы нi на якiя перашкоды?
На ўсё ёсць прычына.
Як пачаў, так i канчаю.