Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Проза
  3. Книга "На ўсё ёсць прычына (на белорусском языке)"
На ўсё ёсць прычына (на белорусском языке)
Читать

На ўсё ёсць прычына (на белорусском языке)

Колас Якуб Михайлович

Проза

:

русская классическая проза

.
Аннотация

Якуб Колас

На ўсё ёсць прычына

I на балотах здараюцца часамi цiкавыя рэчы. А пра адно такое здарэнне проста-такi варта расказаць. Калi нават гэта i не ўсё праўда, то i тады яно цiкава, прынамсi на мой погляд.

А цiкава тут вось што: часамi самыя простыя рэчы пры пэўных абставiнах паказваюцца страшэнна заблытанымi, завязанымi ў такi вузел, што i развязаць нельга.

Стаяў на балоце дуб, стаяў многа вякоў, учапiўшыся за грунт карэннямi-пружынамi. Многа бур пранеслася над галавою дуба-волата, i буры яго не адолелi. Але час браў сваё. Пачаў дуб старэць i загнiваць з сярэдзiны, а зверху засыхаць.

Раз пад восень наклалi пастушкi агню на балоце. Вы яго, напэўна, i ведаеце, балота гэтае. Аб iм нават i кнiжак напiсана многа. Хтось з пастушкоў - недарма ж i свет з iх гарыць - засунуў у дубовае жарало галавешку з агнём. Пачало тлець трухлявае нутро старога дуба. Тлела, тлела, а потым разгарэўся агонь i забраў такую сiлу, што дуб перагарэў i звалiўся ды так бразнуўся, што аж балота здрыганулася.

Выпадак з старым дубам быў такi неспадзяваны, што ўсё балотнае грамадства прыйшло ў незвычайны рух i стан наймацнейшага здзiўлення.

– Сканчэнне свету!
– свiснуў бакас i кiнуўся хавацца ў куст.

Перапалоханыя вароны пазнiмалiся з балота i чорным невадам замiтусiлiся ў небе. Iх моцна ўразiў грук i самае тое здарэнне, што дуб павалiўся, i яны крычалi:

– Бразь! Бразь!

Яны не знаходзiлi iншага слова, каб выказаць сваё незвычайнае хваляванне. А крумкач, як нейкi важны доктар, падляцеў да таго месца, дзе стаяў дуб, крутнуў два разы сваiм дзябёлым панскiм носам i канстатаваў гэты няшчасны факт адным толькi словам, паўтарыўшы яго два разы:

– Труп! Труп!

I яшчэ хацеў штось сказаць, але агарнуў яго жаль, слёзы набеглi на вочы, i ён толькi прамовiў:

– Шурум-бурум!

Таксама крычалi i жабы, але iх голасу амаль i не чуваць было ў гэтым вiры агульнай сумятнi, хоць яны выказвалi даволi сур'ёзную думку:

– Крах-крах-крах!

I ластавачка, пралятаючы над балотам, падала свой голас, каб хоць адгукнуцца на ўсю гэтую завiруху.

– Рэвалюцыя! Рэвалюцыя!
– крычала яна.

Словам, шум тут быў вялiкi.

I сапраўды, справа была незвычайная: столькi вякоў стаяў дуб, што нiхто i не думаў, каб ён мог так раптоўна звалiцца на дол, ды яшчэ з такiм грукам. Здавалася, што ён такi ж стары i такi ж вечны, як i сам свет.

Дык i не дзiва, што думкi балотнага грамадства былi так устрывожаны i пайшлi ў зусiм iншым кiрунку, хiлячыся больш на хаўтурны лад. Але спынiцца належным парадкам над гэтаю праяваю, каб разабрацца ў яе прычынах i заадно ўжо ацанiць i значэнне ролi нябожчыка дуба, балотнае грамадства так i не здолела: другая праява, як вынiк першае, яшчэ мацней уразiла ўсiх. I вось што здарылася тут: агонь ад дуба перакiнуўся перш на балота, а потым i ў самае балота.

– Пажар! Пажар!
– загаласiлi галкi.

– Маеце рацыю! Маеце рацыю!
– пацвердзiла сiваваронка.

Напалоханы грукам, шумам i ўсiм гэтым гармiдарам зайчык пабег да дубовага пня, прысеў на заднiя лапкi, а пярэднiя скрыжаваў, як самы шчыры каталiк у касцёле, i стаў варушыць носам i губамi, як бы гаворачы пацеры па нябожчыку.

– Чорт ведае, што пачало тварыцца!
– у страху сказаў ён сам сабе, перакiнуўся на заднiх лапах i пакiльгiкаў балотам, каб быць далей ад усякага лiха. Кiльгiкаючы, разважаў аб мудрых паводзiнах у жыццi, якiмi i належыць кiравацца: мая хата з краю, я нiчога не знаю.

Тым жа часам каля зваленага дуба, навокала таго месца, дзе пачало дымiцца балота, збiўся вялiзарны тлум усялякага птаства, звяркоў, машкарэчы i народу iншае пастацыi. Страху i здзiўленню канца не было тут, калi пасля гарачай дыскусii было даведзена, што агонь сапраўды перакiнуўся ў нутро балота.

– А-а-а! вось праява дык праява! Ну, што вы скажаце? Чаму гарыць зямля? здзiвiўся шпак.

– Не зносiць галава!
– згаджаўся дрозд.

– Дзiвота! дзiвота!
– пiлiкаў камар, уцякаючы ад дыму.

– Пайшла пiсаць!
– пiскнула мыш.

– Ратуйцеся!
– не сваiм голасам крыкнуў крот, выскачыўшы з балота, i тут жа памёр, як вiдаць, ад разрыву сэрца.

– Бедненькi!
– нахiлiлася над iм варона.
– Вось смерць налучыла цябе!

Яна скрывiла нос набок, як бы збiраючыся заплакаць, i пацiханьку з'ела першую ахвяру гэтай нечуванай праявы.

– Канцы прыйшлi!
– закiгiкала кнiгаўка, невядома да каго адносячы гэтыя словы.

– Я сказаў - сканчэнне свету!
– зноў свiснуў бакас, высунуўшы з куста галаву.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Без серии

Чыя праўда (на белорусском языке)
Хмарка (на белорусском языке)
Ноч, калi папараць цвiце (на белорусском языке)
У чым iх сiла (на белорусском языке)
Стары лес (на белорусском языке)
На ўсё ёсць прычына (на белорусском языке)
Над прасторамi зямлi (на белорусском языке)
У балоце (на белорусском языке)
Што яны страцiлi (на белорусском языке)
Што лепей (на белорусском языке)
Не ў аднэй толькi нашай душы (на белорусском языке)

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: