Вход/Регистрация
Не ў краіне цудаў
вернуться

Сабела Ганна

Шрифт:

А сэрцу было ўсе роўна.

Яно не балела ўжо

Ды й не было яго больш.

Быў толькі празрысты крышталь

кропель вады на рукавічцы,

У якой адбіваўся шчаслівы

І халодны позірк сонца.

***

Знявечана,разбіта і разрэзана

Жыцця няўзгодай сэрца чалавечае.

Яно баліць,яно крычыць,яно пакутуе…

Жыве і плача ў ланцугі закутае.

Яно не прызнае дабра прадажнага

І жаліцца не ўмее,бо адважнае,

А боль не разумеюць людзі іншыя,

Бо думаюць,што гэта ўжо залішнее.

А сэрцу беднаму,

Каб зніклі мукі вечныя,

Патрэбны ласка ды пяшчота чалавечыя.

Але ў наш час прадвінуты,разбэшчаны

Ўсё болей сэрцаў хворых і знявечаных…

Знявечаных не куляй ці гарматаю,

А словам колкім,злыбядой зацятаю.

І вось да іх як да пустэчы ставяцца,

Праходзяць міма,сэрцаў не кранаюцца…

І сэрцаў крык сарвецца ў мора безлічы,

І змоўкнуць на стагоддзі сэрцы чалавечыя.

***

“Усё складана”

Невымоўным болем

Ледзь чутны крык душы

“Даволі!”

“Усё складана”

Чуеш? Усе складана.

Калі было б усё проста,

Шчасным стаў бы?

“Усё складана”

Складзены далоні,

Змагацца сіл няма.

Даволі…

Успамінак

У малочным тумане,

За шырокім мастом

У хаце бабы Ганулі

Цішыня і пакой.

Трашчаць у печцы паленцы,

І пруткі танчаць у лад.

Вяжа бабця Гануля

Для любімых рабят.

І спявае ціхутка

Пра дзіцё марака,

Пра чырвоную ружу,

Што па рэчцы плыла.

Гэты дзень мне ўсё сніцца.

Памяць – быццам канвой.

…У садзе бабы Ганулі

Вецце гне лістабой.

***

Я прэч ад горада лячу

З пустых цагляных камяніцаў.

Я ў веску родную хачу,

Дзе сонцам я змагу напіцца,

Дзе ўранні певень пракрычыць,

Дзе салавей ад сну абудзіць,

Дзе значна лепей сэрцу жыць,

І люд дабрэйшы ў свеце будзе.

Туды, дзе Свіслач ўсе цячэ,

Туды, дзе Лапка і Цалянка…

Мясціны родныя мае,

Да вас ляціць ўжо гараджанка.

Прысвячэнне Магдалене Радзівіл

– Каб шчасце здабыць, што трэба,

Скажы мне, татуля мілы?

– Дачушка, ты праўдай ня грэбуй

Ды сэрца аддай Радзіме.

– Як сэрца аддаць Радзіме?

Яна што, свайго ня мае?

Мужчына лагодна смяецца:

– У людзях Радзіма жывая.

У тых, хто працуе у полі,

Хто боханы ў печ саджае,

Хто вучыць дзяцей у школе

І хто на жалейцы іграе.

Каб сэрца аддаць Радзіме

Шмат намаганняў ня трэба:

Жыві, каб было светла людзям

Не забывайся пра неба.

Гады праліліся залевай

З малітваў, турбот, добрых вершаў.

Дасюль гарыць свет Магдалены

Са слаўнага роду Завішаў.

***

Нам заўсёды чагось не ставала.

Мабыць, век наш не зняў кайданы:

Мы душу прадаём за шмат сала,

Калі тая ня мае цаны.

Мы ўсё пхаем, грабем і хапаем

Болей, болей… Нашто ж тады жыць,

Калі ў нашай кішэні падранай

Залаты грошык шчэ не звініць?

А сумленне? Каму яно трэба?

Пра каханне забылі даўно.

Нам бы слоік ікоркі да хлеба

Ну а там… Ды гары ўсё агнём!

Дні ідуць. Ідуць ногі павольней,

Звініць грошык у гулкай цішы.

І кішэнька здаецца ўжо поўнай,

Ды да жудасці пуста ў душы.

Калодзежы Хатыні

У калодзежах Хатыні

Вада навек застыла.

Яна не стала лёдам —

Яна сабрала боль.

У калодзежах Хатыні —

Адбітак неба сіні,

Які ня стаў надзеяй,

Ператварыўся ў ноч.

У калодзежах Хатыні

Вада – нібы святыня

Са стогнаў і малітваў,

Палітая крывёй.

У калодзежах Хатыні

Вада навек застыла,

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: