Шрифт:
Потым у Сент-Мары-Мiд чакалi, што "бездакорнасць" зменiць сваё рашэнне i ў апошнi момант адмовiцца прыехаць.
Аднак нiводнае прадказанне не спраўдзiлася, i ўсе бачылi, як прыслуга-золатка, звалi яе Мэры Хiгiнс, праехала на таксi па ўсёй вёсцы да Олд-Хола. Усе згадзiлiся, што яна прыгожая. Вельмi прыстойная жанчына, сцiпла i зграбна апранутая.
Калi другiм разам мiс Марпл наведала Олд-Хол з выпадку вярбоўкi кiяскёраў на царкоўнае свята, дзверы ёй адчынiла Мэры Хiгiнс. Яна i напраўду была нiбы пакаёўка вышэйшага разраду: гадоў пад сорак, акуратна ўкладзеныя чорныя валасы, ружовыя шчокi, круглявы стан, апранутая ў чорнае з белым фартухом i ў белым каптуры. "Вельмi добрая, старамоднага стылю служанка, - сказала пазней мiс Марпл.
– Правiльнае вымаўленне, голас цiхi i пачцiвы, не тое што ў Глэдзiс - рэзкi, невыразны".
Мiс Лавiнiя была спакайнейшая чым звычайна. Яна пашкадавала, што не можа папрацаваць на свяце ў кiёску - занятая сястрою, - прапанавала значную грашовую кампенсацыю i абяцала купiць партыю сцiзорыкаў i дзiцячых шкарпэтак.
Мiс Марпл заўважыла, што гаспадыня вельмi добра выглядае.
– Я вельмi ўдзячная Мэры. Я задаволена, што пазбавiлася ад той дзяўчыны. Мэры напраўду неацэнная. Добра кухарыць i стол сервiруе выдатна; трымае нашу маленькую кватэру ў iдэальнай чысцiнi, штодзень выбiвае матрацы. I яна такая ўважлiвая да Эмiлii!
Мiс Марпл спыталася пра здароўе Эмiлii.
– О, небарака, нядаўна яна зноў захварэла. Вядома, не яе вiна, але гэта крыху цяжкавата. Хоча, каб ёй згатавалi што-небудзь, а калi гэта зробiш, гаворыць, што не можа есцi цяпер; праходзiць паўгадзiны, i яна зноў просiць тое самае, але ўсё ўжо астыла, i даводзiцца гатаваць зноў. Клопатаў шмат, але, на шчасце, Мэры, здаецца, не звяртае ўвагi на ўсё гэта. Яна гаворыць, што ўжо даглядала iнвалiдаў i разумее iх. Гэта такая падтрымка.
– Вам пашанцавала, дарагая, - сказала мiс Марпл.
– Ага, сапраўды. Мусiць, Мэры нам бог паслаў за нашы малiтвы.
– Яна такая добрая, - заўважыла мiс Марпл, - што мне проста не верыцца. Я на вашым месцы была б крыху асцеражнейшая.
Лавiнiя Скiнер зразумела гэту заўвагу па-свойму.
– О, будзьце ўпэўнены, я зраблю ўсё магчымае, каб ёй было добра ў нас. Я не ведаю, што буду рабiць, калi яна ад нас пойдзе.
– Не думаю, што яна пойдзе ад вас раней, чым гатовая будзе пайсцi, сказала мiс Марпл i ўважлiва паглядзела на гаспадыню.
– Калi б не хатнiя клопаты, можна было б абысцiся без прыслугi, - сказала мiс Лавiнiя.
– Як там ваша Эдна?
– Нiчога, спраўляецца добра. Можа, не так, як ваша Мэры, але затое я пра Эдну ведаю ўсё, бо яна вясковая дзяўчына.
Ужо ў прыхожай мiс Марпл пачула злосны голас хворай.
– Гэты кампрэс зусiм высах... Доктар Алертан асаблiва папярэджваў пастаянна сачыць за вiльготнасцю. Добра, пакiньце яго. Я хачу гарбату i яйцо. Варыць толькi тры з паловай хвiлiны, помнiце, i папрасiце да мяне мiс Лавiнiю.
Энергiчная Мэры выйшла са спальнi i сказала Лавiнii:
– Мiс Эмiлiя просiць вас наведаць яе.
Сказаўшы гэта, Мэры памагла мiс Марпл надзець палiто, падала парасон i адчынiла дзверы. Усё гэта яна зрабiла хутка i якасна.
Мiс Марпл упусцiла парасон, паспрабавала падняць i ўпусцiла сумку, якая адчынiлася. Мэры старанна памагла сабраць рэчы, якiя выпалi з сумкi: насоўку, разлiковую кнiжку, старамодны скураны кашалёк, два шылiнгi, тры пенсы i пачатую паласатую мятную цукерку.
Калi Мэры падала цукерку, мiс Марпл збянтэжылася.
– Ах, гэта, вiдаць, малыш мiсiс Клементс. Я памятаю, ён смактаў яе i ўзяў пагуляць маю сумку. Пэўна, ён паклаў. Яна ж вельмi лiпкая, праўда?
– Я выкiну, мадам?
– Ага, ага, вядома. Дзякуй.
Мэры нагнулася, каб падняць апошнюю рэч - маленькае люстэрка, узяўшы якое мiс Марпл радасна ўсклiкнула:
– Якое шчасце, што не разбiлася!
Яна развiталася i пайшла, а Мэры, як i належыць ветлiвай служанцы, стаяла ў дзвярах, з абыякавым тварам i недаедзенай паласатай лiпкай цукеркаю ў руцэ.
Дзесяць дзён у Сент-Мары-Мiд усiм давялося выслухоўваць размовы пра выдатныя якасцi новай служанкi мiс Лавiнii i мiс Эмiлii.
На адзiнаццаты дзень вёска ахнула ад сенсацыi.
Мэры, гэта дасканаласць, знiкла! Яе ложак астаўся засцелены, а дзверы ў пакоi былi незачыненыя. Яна цiха ўцякла пад заслонай ночы.
Але прапала не толькi Мэры! Прапалi яшчэ дзве брошкi i пяць пярсцёнкаў у мiс Лавiнii, тры пярсцёнкi, кулон, бранзалет i чатыры брошкi ў мiс Эмiлii.
Гэта быў пачатак катастрофы.