Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Проза
  3. Книга "Краявiд з ментолавым пахам (на белорусском языке)"
Краявiд з ментолавым пахам (на белорусском языке)
Читать

Краявiд з ментолавым пахам (на белорусском языке)

Орлов Владимир Григорьевич

Проза

:

русская классическая проза

.
Аннотация

Уладзiмiр Арлоў

Краявiд з ментолавым пахам

Рукапiс, прысланы ў зялёным канверце

Цяпер, вядома, можна сцвярджаць што заўгодна: суадносiць дату на паштовым штэмпелi з загадкавай смерцю аднаго лiтаратара, якога ў тыя самыя днi знайшлi павешаным ва ўласнай кватэры; спрачацца, жаночай цi мужчынскай руцэ належыць буйны круглявы почырк, што не пакiнуў на прысланым мне пульхным зялёным канверце зваротнага адраса; строiць кпiны з маёй знаёмай, якая дагэтуль перакананая, быццам той канверт сапраўды захоўваў пах добрых ментолавых цыгарэтаў, хоць ускосныя дэталi дазваляюць датаваць рукапiс канцом 80-х цi самым пачаткам 90-х гадоў... Што да вядомага псiхiятра, якому я прапанаваў выступiць у якасцi эксперта, дык ён, вяртаючы гэтыя чатыры дзесяткi драбнютка спiсаных старонак, абмежаваўся цьмянай фразаю пра суму выпадковых велiчыняў, дзе дапускаецца лiтаральна ўсё. Магчыма, якраз згаданая акалiчнасць i схiлiла мяне да публiкацыi рукапiсу без усялякiх купюраў i каментароў.

Апошнiм часам я часта звяртаюся да свайго з'яўлення тут, у старой аднапакаёўцы, якая... Мне хацелася напiсаць нешта накшталт, "якая адыграла ў маiм жыццi такую ролю", аднак роля працягвае iграцца, i я магу памылiцца ў вызначэннi парадкавага нумара дзеi. Урэшце, сама зацяганая метафара тэатра выглядае тут недарэчнай, хоць я i маю падставы назваць гаспадара кватэры акторам. Але цяпер, калi падзеi таго дня, а праўдзiвей, той размовы, адрэстаўраваныя да паўтонаў i запiсаныя ў памяцi нiбыта на вiдэастужку, якую можна спыняць, адкручваць назад альбо пускаць на запаволенай хуткасцi, я магу сказаць, што актор ён быў кепскi. Ужо адзiн спалоханы ўздрыг, калi на кухнi ўключылася лядоўня... Альбо мiзансцэна з трэцяй параю ключоў... Хоць гэта яшчэ як паглядзець...

Ён стаяў вось там, каля майго адзiнага вакна. Няўжо ён iмкнуўся захiнуць сляды, пакiнутыя на падваконнi лапамi вераўчанае лесвiцы? А мо спадзяваўся схаваць iх ад самога сябе, як, дарэчы, i пакiнуты мне ў спадчыну прайгравальнiк? Наогул, цяпер мне здаецца, што - асэнсавана або iнтуiтыўна ён рухаўся па кватэры дакладна вызначаным маршрутам, што дазваляў не сарвацца i давесцi гаворку да канца, каб нiколi больш са мною не бачыцца.

Ён быў прыкладна майго веку, меў нервовы твар i раннюю сiвiзну. Я чамусьцi падумаў, што такiя людзi схiльныя да iнфарктаў. Дадаць да гэтага невыразнага партрэта мне, бадай, няма чаго. Ну, можа, яшчэ ягоную худзiзну, якую я, памятаецца, спачатку з прыхiльнасцю назваў сам сабе шляхетнаю.

Сустрэўшыся з iм на вулiцы, я прайшоў бы мiма - не пазнаўшы цi не захацеўшы пазнаць яго.

Кватэра, якую я вырашыў наняць, знаходзiлася ў тым раёне, дзе з сучаснай забудоваю суседзiлi зялёныя выспы старога патрыярхальнага горада. Няроўны брук з чародкаю козаў i цяпер успрымаецца там больш натуральна за асфальт з тралейбусам. Вiдаць, гарадская геаграфiя i сталася галоўным аргументам, бо ў тыя днi я меў цвёрды намер баранiць сваю адзiноту i найперш шукаў спакою.

– Там, за паркам, - гаспадар кватэры паказаў у вечаровае вакно, - мяжа горада.

– Мяне гэта не палохае. Вальтэр пiсаў, што лiтаратар павiнен жыць паблiзу мяжы, каб зручней было ратавацца.

– Вы лiтаратар?
– не падтрымаў майго тону, але вiдавочна зацiкавiўся ён.

Вылаяўшы сябе за легкадумна рассакрэчанае iнкогнiта, я няпэўна кiўнуў. Згадка пра род маiх заняткаў, безумоўна, была лiшняю.

– У такiм разе...
– з выцвiлай усмешкаю загаварыў ён i не скончыў.

Яго манера размовы пачынала раздражняць. Грошы ўжо ляжалi ў ягонай кiшэнi, а брыжык з ключамi - у маёй. Я мог без абмежаванняў карыстацца кнiгамi i пастараўся запомнiць колькi непазбежных у такiх выпадках дробных парадаў наконт замкоў, ваконных зашчапак i талонаў на электрычнасць. Усе iнструкцыi былi прамоўленыя скорагаворкаю, а заплачаныя мною грошы засталiся непералiчанымi. Яшчэ хвiлiну таму ён выдаваў чалавекам, што хоча як найхутчэй развязацца з не надта прыемным клопатам. Але зараз загучала новая, незразумелая мне нота.

– Увосень парк проста чароўны. Асаблiва клёны...

Жывучы тут, ён павiнен быў ведаць, што гэта не зусiм парк, а - старыя лютэранскiя могiлкi, па якiх гадоў дваццаць назад праехалiся бульдозеры. Я не палiчыў патрэбным дзялiцца сваiмi ведамi i конча ўпэўнiўся, што размова здоўжыцца.

– Вы збiраецеся жыць адзiн?
– запытаўся ён i папрасiў дазволу закурыць.

Просьба падкрэслiвала мой новы статус i таму спадабалася, пытанне - не.

Ён зняў з кнiжнай палiцы масiўную металёвую попелку - змрачнаватую чортаву галаву з адбiтым рогам i глыбокiмi пустымi вачнiцамi.

– Гэта для вас iстотна?
– вярнуўся я да пытання, з кiм збiраюся жыць.

– Ва ўсякiм выпадку не ў такой ступенi, як для вас, - адказаў ён i, iмгненна ўсвядомiўшы абсалютна неадпаведную сiтуацыi рэзкасць, перапрасiў.

Якраз тады ўключылася лядоўня. Ён зацкавана здрыгануўся i, спалатнеўшы, выпусцiў з пальцаў цыгарэту. Гэтага хапiла, каб уся мая ўквеленасць знiкла, i я, як са мною часам здараецца пры сустрэчы з чалавечай слабасцю, адчуў такi прылiў шкадавання, што не прыдумаў нiчога лепшага, чым паведамiць пра свой развод i прагу самотнага супакою.

– Як вы сказалi? Не хочацца пражываць чужое жыццё?
– з дзiўнай iнтанацыяй паўтарыў ён i строс попел у адну з чортавых вачнiцаў. У ягоных тонкiх пальцах яшчэ не сунялася дрыготка.
– Ну, тады ў вас...

Трымаючыся сваёй завядзёнкi, ён абарваў фразу i нечакана выняў другi камплект ключоў.

– Ведаеце, я пакiну вам i iх. Магчыма, у вас усё-такi хто-небудзь з'явiцца.

Пасля маiх слоў пра пошукi спакою гэтае дапушчэнне выглядала не зусiм лагiчна, аднак значна больш нелагiчны быў яго наступны ўчынак. У нервовых пальцах з'явiўся ўжо трэцi брыжык з ключамi. Гаспадар патрымаў iх на далонi i працягнуў мне.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • ...
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Без серии

Маналог святога Пётры (на белорусском языке)
Не гуляйце каля статуi Свабоды (на белорусском языке)
Гарэла сьвечка (на белорусском языке)
Парыж ня бачыў я нiколi (на белорусском языке)
Рыба i iншыя (на белорусском языке)
Краявiд з ментолавым пахам (на белорусском языке)
У нас у Серабранцы (на белорусском языке)
Сiбiрская аповесць (на белорусском языке)

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: