Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Фантастика
  3. Книга "Пра каханне i вераломства (на белорусском языке)"
Пра каханне i вераломства (на белорусском языке)
Читать

Пра каханне i вераломства (на белорусском языке)

Труайя Анри

Фантастика

:

научная фантастика

.
Аннотация

Анры Труая

Пра каханне i вераломства

Пераклад: Л.Казыра

Вось ужо тры месяцы i васемнаццаць дзён Жан Дзюпон усё шукаў i шукаў нагоды, каб парваць са сваёй палюбоўнiцай. Як паветра патрэбна была нейкая важная прычына, нейкая сур'ёзная падстава, бо ў звычайныя для такiх выпадкаў словы накшталт: "Я больш не кахаю цябе" апантаная жанчына верыць з вялiкай неахвотай.

Сёмага снежня а дзевятай гадзiне вечара Жан зайшоў у знаёмы пакой. Трэба было рыхтаваць глебу для разрыву. Як i большасць мужчын, Жан Дзюпон не змог прыдумаць нiчога лепшага, як строiць з сябе чалавека стомленага, прыгнечанага, страшэнна заклапочанага. На языку ўжо круцiлiся даўно завучаныя фразы: "Ведаеш, я цяпер такi заняты... Не звяртай увагi... Ну, што ты... Гэта пройдзе... Табе проста цяжка мяне зразумець... У мяне столькi работы... Раскажы лепш пра сябе, дарагая..."

Мiж тым "дарагая" паводзiла сябе неяк дзiўна ў гэты вечар. Твар расчырванеўся, з вачэй вось-вось пальюцца слёзы, уся дрыжыць, нервуецца... На Жанаў пацалунак нiяк не адрэагавала. Не запрасiла сесцi. Не абняла. Не паўтарыла сто разоў чутае: "Любы, ты пахнеш вулiцай". Не шапнула на вушка: "О, ведаю, мiлы мой донжуан, што табе карцiць!.." Не, не i не! Дэнiза Пакэ пазiрала яму проста ў вочы з такiм выглядам, нiбы ў яе дамскай сумачцы быў схаваны флакончык з сернай кiслатой. I вось пачуўся замагiльны голас:

– Жан, я больш не кахаю цябе. Нам не трэба сустракацца...

– Што?
– ледзь выцiснуў з сябе Жан.

Ён аж задыхнуўся ад радасцi i... нечаканасцi.

– Мiлы мой! Дарагi!
– усхлiпнула Дэнiза.
– Я зрабiла табе балюча... Але павер: так трэба. Я пакахала iншага. Гэта зубны ўрач. Ён з Аўстралii. Я яму расказвала пра цябе, i, ведаеш, ён хоць i нiколi не бачыў цябе, але з павагай...

А потым быў разыграны звычайны ў такiх выпадках спектакль. Супакоены, шчаслiвы Жан Дзюпон бездакорна сыграў ролю мужчыны, жыццё для якога страцiла ўсялякi сэнс. На твары - глыбокi адчай i поўная безнадзейнасць. Нiбы ў перадсмяротнай сутарзе рукi ўчапiлiся за крэсла. Дыханне збiлася...

– Ну што ж... Вось ты як... Разумею, разумею...
– толькi i змог прамармытаць Жан.

Не магла супакоiцца i Дэнiза. Уся ў слязах, яна ўсё расказвала i расказвала:

– Ведаеш, я спачатку супрацiўлялася, як толькi магла. Але гэта аказалася мацней за мяне, мацней за нас...

– Ён твой палюбоўнiк?

– Ну... калi ты так хочаш...

– Бывай, Дэнiза!

– Але ж мы застаёмся сябрамi?

– Пра якое яшчэ сяброўства ты пляцеш?

– Пачакай, хочаш не хочаш, але бачыцца з табою нам усё роўна давядзецца ў нашым бюро.

– Ды такiх бюро ведаеш колькi ў горадзе?! Пляваў я на тваё бюро. Знайду сабе работу ў iншым месцы.

– Ты мяне ненавiдзiш?

– Не, я проста стараюся забыцца пра тваё iснаванне.

– Ты пакутуеш?

I тут Жану Дзюпону ўспомнiўся нейкi стары фiльм, дзе адзiн барадаты ўнурысты акцёр на аналагiчнае пытанне мудра i проста адрэзаў адным словам: "Страшэнна".

I Жан сказаў:

– Страшэнна!

З выглядам ушчэнт разбiтага чалавека Жан устаў i накiраваўся да выхаду...

Уздых палёгкi вырваўся з ягоных грудзей толькi тады, калi дзверы за iм зачынiлiся. Малады чалавек пацёр ад задавальнення рукi i куляй вылецеў з пад'езда. Свежы, бадзёры подых ветру сустрэў яго на вулiцы. Жан спынiўся, каб трохi аддыхацца.

Вольны, вольны, вольны!
– тахкала сэрца...

А вакол бурлiла жыццё. З лёгкiм шумам праносiлiся машыны, шпарка крочылi вясёлыя прахожыя, ярка зiхацелi вiтрыны крамаў, i нават дождж быў нейкi ўрачысты i святочны. Жану здалося, што ўвесь свет хоча далучыцца да ягонай радасцi.

I хiба ў такiм настроi можна было вяртацца дамоў на метро? Не, толькi таксi. Таксi i кiно. А пасля сеанса - куфаль добрага пiва, а можа, i "сябровачку на вечарок", як казаў Жанаў калега Клiш...

На бульвары Манмартр стаяла чарада таксовак. Туды i рвануўся Жан Дзюпон. Не паспеў ён дабегчы да сярэдзiны вулiцы, як яго ашаламуцiў пранiзлiвы рык аўтамабiльнай сiрэны: проста на яго iмчала машына. Жан хацеў адскочыць назад i грымнуўся аб асфальт... Замерлi ў начным змроку дзве фары. Да iх цяпер ужо смертаноснага святла далучаўся крывавы колер светлавой рэкламы...

– О-ой!
– пачулася ў цемры.

Жан цераз сiлу расплюшчыў вочы: перад яго носам стаялi чыесьцi брудныя чаравiкi, а зверху, нiбы ў дно калодзежа, у яго ўпiвалiся незнаёмыя вочы... Яму стала страшна... Неверагодны боль скалануў усё цела, i Жан страцiў прытомнасць...

* * *

Папацелi хiрургi над яго пераломамi...

– А цяпер - два месяцы поўнага спакою... у гiпсе, - такi канчатковы прысуд вынес доктар. I дадаў:

– Танна яшчэ адкупiўся...

Праз два днi пасля гэтага няшчаснага здарэння ў шпiталь прыйшоў Жэром Клiш - верны Жанаў сябра. Ён прысеў ля ложка хворага i спагадлiва пачаў:

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Без серии

Свет праведных. Том 1. Декабристы
Свет праведных. Том 2. Декабристки
Анн Предай
Жест Евы (сборник)
Лев Толстой
Пра каханне i вераломства (на белорусском языке)
Петр Чайковский и Надежда фон Мекк
Филантроп
Иван Грозный
Борис Пастернак
Дочь писателя

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: