Шрифт:
Зараз правадыром быў Гэндальф.
— Нам нельга прапусціць шлях, інакш з намі здарыцца што-небудзь кепскае, — сказаў ён. — Па-першае, ежы зусім не заста-лося, па-другое, адпачыць трэба ў бяспецы, — і проста неабход-на знайсці адпаведную сцежку цераз Туманныя горы, іначай заблукаем, і давядзецца вяртацца і пачынаць зноў (калі яшчэ здолеем вярнуцца).
Гномы спыталі яго, куды ён зараз накіраваўся, і чараўнік адказаў: «Мы падышлі да самага краю Дзіказем'я, як некаторыя з вас, напэўна, ведаюць. Дзесьці наперадзе знаходзіцца таямнічая цудоўная даліна Рывендэл, дзе Элранд гаспадарыць у Апошнім Прытулку. Я адправіў ліст з сябрамі, так што нас чакаюць.
Прагучала гэта добра і супакойліва. Але ж туды кампанія яшчэ не дабралася, і было не так лёгка, як прагучала, знайсці Апошні Прытулак на захад ад гор. Вакол не было ані дрэў, ані пагоркаў, ані далін, адно толькі роўны схіл разаслаўся перад імі — і аж да самых гор запустэчаная зямля колеру верасу і старых камянёў, з плямамі і блішчынкамі зеляніны там, дзе, напэўна, была вада.
Раніца прайшла, прайшоў поўдзень, але ж на маўклівай раўніне ніякіх адзнакаў жытла бачна не было. Яны пачалі турбавацца, бо зразумелі: Апошні Прытулак можа быць у лю-бым месцы паміж імі і гарамі. Трапляліся насустрач нечаканыя даліны, вузкія, са схіламі-адхонамі, адкрываліся раптам перад самым носам, і яны бачылі ўнізе дрэвы ды імклівую ваду на самым дне. Сустракаліся расколіны, якія можна было нават пераскочыць, аднак жа вельмі глыбокія, з вадаспадамі. Былі і цьмяныя глыбокія лагчыны, якія немажліва было пераскочыць, ані прайсці праз іх. Страчаліся і балоты, некаторыя з іх — на выгляд прыгожанькія зялёненькія лужкі з пярэстымі кветкамі, але ж гружаны поні, які падышоў бы да іх, назад ужо не вярнуўся б.
I на самай справе, да гор было значна далей, чым можна было сабе ўявіць. Більба быў моцна ўражаны. Адзіная сцежка была адзначаная бялюткімі камянямі, часам зусім маленькімі і напалову зарослымі мохам ці верасам. Ісці ўздоўж такой сцежкі сталася справай надта маруднай, нават з правадырствам Гэндальфа, які, здаецца, шлях ведаў добра.
Яго галава з барадою матляліся туды і сюды, калі ён выглядаў камяні. Кампанія ехала за ім, але ж да канца пошукаў было яшчэ шмат, калі пачало цямнець. Ужо і час вячэры хутка павінен быў надысці — і, напэўна, прайсці, як і час абеду. Вакол лёталі матылі. Святло змеркла, бо месяц яшчэ не ўзышоў. Більбаў поні пачаў спатыкацца аб камяні і карані. Кампанія пад'ехала да краю адхону так нечакана, што Гэндальфаў конь ледзь не саслізнуў уніз.
— Нарэшце, знайшлі! — паклікаў Гэндальф, і астатнія падышлі да яго, каб зірнуць уніз.
Далёка ўнізе яны ўбачьші даліну. Пачулі шум вады ў камянях на дне, адчулі пах дрэваў, і на краі даліны, за рашй, убачылі агні.
Більба ніколі не забываўся, як яны, слізгаючы ды коўзаючыся ў прыцемках, спускаліся па зігзагу сцежкі ў запаведную даліну Рывендэл. Пакуль спускаліся, паветра цяплела і сасновы пах навяваў дрымоту, так што хобіт раз-пораз дзяўбаў носам і ледзь не звальваўся з поні ці біўся носам аб яго шыю. Настрой кампаніі відавочна паляпшаўся з кожнай хвілінай спуску. Сосны змяніліся на бярозы і дубы, прыцемкі зрабіліся ўтульнымі. Зеляніна травы амаль што згубілася ў цемры, калі, у рэшце рэшт, яны выехалі на адкрытую паляну непадалёк ад берага ракі.
«Хм-м, тут пахне эльфамі», — падумаў Більба, паглядзеўшы на зоркі. Тыя ззялі зыркім блакітным полымем. I якраз пачуўся спеў — як выбух смеху ў дрэвах:
Гэй! Што ж вы робіце?Куды імкнецеся?Поні стаміліся!Ледзь у раку не ўваліліся!Ха! Тра-ла-ла!Ну і справа пайшла!Гэй! Што шукаеце?Дзе вы блукаеце?Печыва смажыцца,Здоба румяніцца!Ха! Тра-ла-ла!Гайда да стала!Гэй! Куды пойдзеце?Парастрасецеся!Паразгубіліся —Не сабярэцеся!Хлопцы! Пабачце!Хобіт і гномы —Усе нам знаёмыяУ госці да нас — ха-ха!Гэй! Застаецеся?Ці разбрыдзецеся?Конь спатыкаецца,Ноч пачынаецца,Ісці ўжо дарэмна,Застацца — прыемна,Гайда да стала,Сядзі да святла,Слухай ды пей! Гэй!Так эльфы смяяліся і спявалі, я ведаю — вам такія песенькі падаліся яўнай бязглуздзіцай. А ім усё роўна, скажу вам, яны б яшчэ больш смяяліся, калі б вы сказалі ім пра бязглуздзіцу. Эльфы, што зробіш… Хутка, як цемра згусцілася, Більба заўважыў іх. Ён любіў эльфаў, хоць і нячаста сустракаў і крыху іх пабойваўся. Гномы з эльфамі ўжываюцца дрэнна. Нават добрыя і сумленныя гномы (накшталт Торына і яго сяброў) лічаць эльфаў дурнаватымі (што не надта разумна) ці злуюцца на іх. Бо некаторыя эльфы любяць пакпіць з гномаў ды пацвяліць з іх, найбольш — з іхніх бародаў.
— Добра-добра! — сказаў нехта. — Вы толькі гляньце! Хобіт Більба верхам на поні, даражэнькі мой! Ці не цудоўна?
— Найбольш і непараўнальна дзівосна!
Потым зазвінела яшчэ адна песня, настолькі ж бязглуз-дзенькая, як і тая, якую я запісаў. Нарэшце нейкі высокі малады хлапец выйшаў з-за дрэў і пакланіўся Гэндальфу ды Торыну.
— Запрашаем у нашу даліну! — сказаў ён.
— Дзякуй! — сказаў Торын крыху буркатліва, а Гэндальф ужо паспеў саскочыць з каня і весела балбатаў з эльфамі.
— Вы трохі збіліся са шляху, — сказаў эльф. — Зразумела, у вьшадку, калі кіраваліся да адзінай у гэтых краях пераправы цераз раку і да Апошняга Прытулку. Мы вас правядзем, але ж лепей ісці пехатою, пакуль не дойдзем да моста. Жадаеце крыху застацца з намі і паспяваць альбо пойдзем зараз? У нас вячора гатуецца на вогнішчах, я адсюдь магу пачуць водар.
Хоць і стомлены, Більба з ахвотай застаўся б. Эльфійскія спевы пад чэрвеньскімі зорамі — калі вас такія рэчы не пакі-даюць абыякавымі — далібог прапускаць не варта. Ды ён меў намер і паразмаўляць крыху з эльфамі, якія ведалі яго імя і шмат іншага пра яго, хоць ён іх ніколі раней не бачыў. Ён лічыў, што іх меркаванні пра падарожжа маглі б быць цікавымі. Эльфы ведаюць шмат, навіны да іх далятаюць сапраўды дзівосным чынам, і пра тое, што здараецца ў навакольных краінах, яны даведваюцца хутчэй, чым вада струменіцца.