Вход/Регистрация
Хобіт, або вандроўка туды і назад
вернуться

Толкин Джон Рональд Руэл

Шрифт:

Але ж гномы імкнуліся на вячэру як мага хутчэй, і што ім тыя спевы? Пайшлі далей, ведучы за сабою поні, пакуль не вый-шлі на добрую сцежку і, нарэшце, да самай ракі. Цякла яна хутка і шумна, як звычайна горныя рэкі летнім вечарам, калі сонца ўвесь дзень ззяла над леднікамі. На другі бераг вёў толькі вузкі каменны масток без парэнчаў, такі вузкі, што поні ледзь праходзілі па ім. Праз яго гномы і хобіт змушаныя былі ісці асцярожна, адзін за адным, ведучы поні пад аброць. Эльфы прынеслі да берага яркія ліхтары і весела спявалі, пакуль кампанія пера-праўлялася.

— Гэй, бацька, бараду ў пену не абмачы! — крычалі яны Торыну, які перапаўзаў мост амаль на каленках. — Навошта яе паліваць, яна ўжо і так вырасла доўгая!

— Прыгаедзьце, каб Більба ўсе кексы не з'еў, — ён і так надта тоўсты, каб пралезці ў замковую шчыліну!

— Ціха, ціха, добры народ! I добрай вам ночы, — сказаў Гэндальф, які ішоў апошнім. — Вушы ёсць і ў далін, а ў некаторых эльфаў языкі надта ўжо развясёлыя. Дабранач!

I так нарэшце дабраліся яны да Апошняга Прытулку і знайшлі дзверы шырока адчыненымі.

Дзіўная рэч: калі ўсё ідзе добра, і час цячэ спрыяльна і прыемна, распавядаць амаль няма пра што, і слухаць няма чаго. А калі здараецца дрэннае ды благое, і нават жудаснае, расповед атрымліваецца цікавы і баіць можна бясконца. Кампанія за-ставалася ў Прытулку доўгі час, самае меншае, чатырнаццаць дзён, і з'язджаць ніхто не жадаў. Більба з задавальненнем застаўся б тут назаўсёды — калі б і была магчымасць проста так, па адзіным жаданні, перанесціся назад, да сваёй нары. Аднак жа расказаць пра іх гасцяванне бадай няма чаго.

Гаспадар Прытулку быў даўні сябра эльфаў — адзін з тых людзей, чые бацькі трапілі ў старажытную калатню яшчэ да пачатку Гісторыі, у войны паміж злымі гоблінамі, эльфамі і першымі людзьмі Поўначы. У дні нашага апавядання яшчэ жылі людзі, сярод чыіх продкаў былі і эльфы, і героі з людзей Поўначы, а гаспадар Прытулку Элранд быў іх правадыром.

Элранд меў твар высакародны і светлы, як належыць эль-фійскаму ўладару, быў моцны, як сталы ваяр, мудры, як чараўнік, паважаны, як гаомавы кароль, і добры, як мяккае лета. Пра яго складзена мноства легендаў, а прысутнічае ён у незлічонай іх коль-касці. Але ж яго месца ў Більбавай прыгодзе невялікае, хоць і значнае — пабачыце самі, калі дабярэцеся да канца. Дом яго быў найлепшым месцам, калі вы хацелі пад'есці ці паспаць, паслухаць і самому што распавесці, ці праспявадь і пачуць спевы, або проста сядзець і разважаць — ці ўсё разам, прыемна на зайдрасць.

Жадаў бы я мець час, каб распавесці вам хоць малую частку тых апавяданняў ці адну-дзве песні, што можна было там пачуць. Уся кампанія (разам з поні) добра адпачыла і адчувала сябе ўзмоц-нелай цягам некалькіх першых дзён. Вопратку іх вымылі і за-цыравалі, сінякі сышлі, а надзеі і сілы — аднавіліся. Мяхі іх на-поўніліся свежай правізіяй, лёгкай, але спажыўнай — каб добра ішлося праз горныя перавалы. Да планаў дадаліся добрыя парады. Так прайшоў час, і раніцою пасля тае начы ў пачатку апошняга тыдня чэрвеня, калі святкуюць сярэдзіну лета, падрыхтаваліся выправіцца далей.

Элранд пра руны ведаў усё. Напярэдадні ён паглядзеў на мячы, якія яны здабылі ў тролевай пячоры, і сказаў: «Мячы гэтыя не трольскага вырабу. Яны старажытныя, вельмі старажытныя мячы Вялікіх Эльфаў Захаду, маёй радні. Зробленыя яны былі ў Гандаліне для змагання з гоблінамі. Напэўна, трапілі яны да троляў ад гоблінаў ці з цмокавых скарбніц, таму што гобліны і цмокі разрабавалі і разбурылі гэты горад шмат часу таму. Вось гэты меч, Торын, мае назву Оркрыст, «Які Сячэ Гоблінаў» на старажытнай мове Гандаліна. Знакаміты клінок. А вось гэты, Гэндальф, мае назву Гламдрынц «Молат Ворагаў». Яго некалі насіў сам кароль Гандаліна. Беражыце іх!»

— Дзіўна, дзе толькі тролі іх здабылі? — здзівіўся Торын, гледзячы на свой меч з новай цікавасцю.

— Цяжка сказаць, — адказаў Элранд. — Напэўна, абрабавалі іншых рабаўнікоў ці адшукалі стары скарб у нейкай дзірцы ў старых гарах. Я чуў, што яшчэ шмат забытых скарбаў засталося ў пячорах ды шахтах Морыі з часоў вайны паміж гномамі і гоблінамі.

Торын паразважаў над гэтымі словамі і сказаў: «Я буду ставіцца да мяча з вялікай пашанай. I няхай хутчэй ён зноў сячэ гоблінаў!»

— Жаданне, якое, верагодна, у гарах вельмі хутка здзей-сніцца! — сказаў Элранд. — Але ж пакажыце мне сваю мапу!

Ён узяў яе і доўга глядзеў, і пахітаў галавой, бо, хоць і не надта добра ставіўся да гномаў і іх прагі да золата, цмокаў ненавідзеў за жорсткасць і падступства. Цяжка яму было ўспамінаць руіны Дола і яго вясёлыя званы, і спапялёныя берагі калісьці светлай ракі Струмяніцы. Ярка ззяў месяц. Элранд пад-няў мапу і ягонае святло заструменілася скрозь яе. «Што гэта? — спытаў ён. — Побач са звычайнымі рунамі, якія кажуць «пяць лакцёў у вышыню дзверы, трое могуць ісці побач», ёсць і месяцовыя літары».

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: