Вход/Регистрация
Хобіт, або вандроўка туды і назад
вернуться

Толкин Джон Рональд Руэл

Шрифт:

Хутка кампанія ўзненавідзела лес ад усяго сэрца, як не-навідзелі гоблінскія тунелі, а вось надзеі на выйсце, здавалася, было яшчэ менш. Але трэба было ісці й ісці, хоць усё б, здаецца, пааддавалі вандроўнікі за позірк на сонца ды нябёсы, за подых ветру на тварах. Пад лясной столлю паветра вісела стылае і нерухомае: заўжды цьмяна, заўжды спакойна, заўжды душна. Нават гномы адчувалі сябе вельмі няўтульна, дарма што мелі звычку да тунеляў і шмат часу жылі наагул без сонечнага святла. Але хобіт (які хоць і жыў у норцы, аднак звычайна праводзіў летнія дні вонкі) цяпер адчуваў, што паступова задыхаецца.

Уночы было найгорай. Цемра рабілася паўнюткая (не такая, якую мы звыклі зваць «паўнюткая», а сапраўды поўная), такая, што наагул нічога нельга было разгледзець. Більба паспрабаваў паматляць рукой перад носам — і не ўбачыў нічога. Хоць, калі трымаццаДсціны, нешта яны ўсё ж заўважылі — вочы. Уся кампанія спала, шчыльна згрудзіўшыся, а вартавалі па чарзе. Калі надыходзіла Більбава чарга, ён заўжды бачыў пробліскі ў нава-кольнай цемры, а часам і пары жоўтых, чырвоных альбо зялёных вачэй, што назіралі за ім непадалёк, павольна знікалі і зноў павольна запальваліся ў іншым месцы. А часам вочы тараш-чыліся з галінаў над галавой, і гэта было жудасней за ўсё. Більба вельмі не любіў жахлівых бляклых, вырачаных вачэй. «Нейкая жамярына, — думаў ён. — Не звярыныя вочы — але ж якія здаравенныя!»

Сцюдзёна не было, аднак гномы паспрабавалі для аховы запальваць вогнішча на ноч — і хутка забаву кінулі. Здавалася, сотні і сотні вачэй пачыналі вылуплівацца з цемры, хоць звяры, якія б яны там ні былі, ніколі не дазвалялі разгледзець сябе хоць крышачку ў няпэўным святле вогнішча. Горш за тое: на святло ляцелі тысячы цёмна-шэрых і чорных матылёў, асобныя велі-чынёю з далонь. Яны порхалі і шамацелі крыламі каля самых вушэй. Цяжка было іх вытрываць, а таксама і кажаноў, чорных як смоль. Таму давялося забыцца на вогнішчы і спаць у неаб-сяжнай, злавеснай цемры.

Цягнулася такое, здавалася хобіту, вечнасць за вечнасцю, бо ён быў заўжды галодны — гномы клапаціліся пра запас ежы, шчодрасцю тут і не патыхала. Дзень цягнуўся за днём, і кожны цалкам падобны да папярэдняга, усё лес ды лес, і гномы пачалі хвалявацца. Ежы на доўгі час не хопіць, яе і цяпер заставалася ўсяго крыху. Спрабавалі падстрэліць вавёрку-другую, страцілі процьму стрэлаў, пакуль хоць у адну трапілі так, каб яна звалілася на сцежку. А калі засмажылі, аказалася, што смак яе наймяр-зотнейшы. Болын на вавёрак не палявалі.

Смага таксама катавала. Вады ўзялі з сабою няшмат, і за ўвесь час ні крыніцы, ані рачулкі не знайшлі. 3 такім настроем яны, нарэшце, напаткалі чорную раку, якая перагароджвала шлях. Рака была спрытная ды плынная, але нешырокая і выглядала ў прыцемках абсалютна чорнай. Добра, што Беарн папярэдзіў іх пра яе, а тое б яны кінуліся піць, нягледзячы на колер, і панапаў-нялі б спустошаныя мяхі. А так засталося толькі разважаць над тым, як дабрацца да другога берага, не намокнуўшы. Калісьці тут стаяў мост, але цяпер ён зусім згніў ды паразвальваўся, толькі абламаная слупы тырчэлі над вадой.

Більба стаў на каленкі каля самага краю вады, угледзеўся наперад ды закрычаў:

Каля дальняга берага — човен! Ну чаму ж ён не тут?!

— Як далёка? — спытаў Торын, які цяпер ужо ведаў, што зрок Більба мае вастрэйшы за ўсіх.

— Ды непадалёк зусім. Я б сказаў, крокаў дванаццаць.

— Дванаццаць крокаў! Я б хутчэй казаў, самае меншае — трыццаць, але ж мае вочы ўжо не тыя, як сто гадоў таму. Усё роўна, дванаццаць для нас як міля. Не пераскочыш, і наўрад мы адважымся плысці або ісці ўброд.

— Можа як-небудзь кінуць вяроўку?

— А навошта? Я ўпэўнены, човен прывязаны, нават калі мы і здолеем яго зачапіць — у чым я сумняюся.

— Не можа быць таго, каб прывязаны, — сказаў Більба. — Вядома, пры такім святле не адрозніш, але, здаецца, ён проста выцягнуты на нізкі бераг, там дзе сцежка адыходзіць ад вады.

— Доры мацнейшы, але Філі маладзейшы за ўсіх і зрок мае найлепшы, — сказаў Торын. — Філі, хадзі-тка сюды, паспрабуй, ці бачыш ты човен, пра які кажа спадар Торбінс.

Філі здавалася, што бачыць. Так што, пакуль ён выглядаў у цемру, спрабуючы знайсці патрэбны напрамак, астатнія прынеслі да яго вяроўку. Гномы мелі некалькі з сабой. Да даўжэйшай яны прымацавалі адзін з вялікіх жалезнью крукоў, якія выкарыстоўвалі, каб прычапіць заплечныя мяхі да лямак. Філі ўзяў крук у руку, расхістаў трошкі, прымерваючыся, і шпурнуў цераз раку.

Той пляснуўся ў ваду!

— Трэба было мацней, — сказаў Більба, які за ўсім назіраў. — Яшчэ пара лакцёў, і дакладна б човен. Паспрабуй ізноў. Не думаю, што чары такія моцныя, што пашкодзяць табе, калі ты дакранешся да мокрай вяроўкі.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: