Шрифт:
Наступны камень прасвістаў праз вялікае сеціва, падраўшы яго, ды спыніўся на здаравенным павуку, які сядзеў усярэдзіне, а праз імгненне — бац! — зваліўся трупам. У павучынай калоніі пачалася мітусня, і на гномаў часова забыліся — дакладна вам кажу. Бо камяні ляцелі і ляцелі, і хоць самога Більба не было бачна, напрамак, адкуль каменні з'яўляліся, вылічыць было няцяжка. Быццам валасатыя маланкі, павукі рушылі да хобіта, матляючы ва ўсе бакі вяроўкамі ліпучага павуціння, і хутка паветра цалкам запоўнілі лятучыя ды ліпучыя пасткі.
Більба ж спрытна перабег у іншае месца. Прыйшла да яго ідэя паціху адвесці звар'яцелых павукоў падалей ад гномаў, калі здолее зацікавіць іх, падмануць верагоднай здабычай ды раз-злаваць яшчэ болып. Калі ледзь не паўсотні павукоў прыбегла да месца, дзе ён быў раней, хобіт пакідаў яшчэ камянёў у іх, ды яшчэ ў тых, хто застаўся на дрэвах, а потым затанчыў паміж дрэвамі ды заспяваў песеньку, каб пачвары канчаткова ашалелі ды рынуліся наўздагон — а таксама каб ягоны голас пачулі гномы.
Вось што ён спяваў:
Стары тоўсты павук зачапіўся за сук!I не бачыць мяне стары тоўсты павук!Мухажэрца стары, адчапіся!На мяне, дуралей, азірніся!Гэй, дурненькі, стары ды нязграбны павук!Мухажэрца стары, валасаты!Гэй, мяне не дастанеш з сука ты!Злазь хутчэй, варушыся,Ды за мной паганіся,Махналапы ты дурань пузаты!Не вельмі добрыя вершыкі, напэўна, але ж трэба памятаць, што хобіт сам іх склаў, ды ў час не надта зручны для верша-складання. I пакуль спяваў, ён параскідаў больш камення, ды натупацеў пры тым. Амаль усе павукі за ім пагналіся, некаторыя па зямлі, некаторыя па галінах, пераскокваючы з адной ды на іншую, перакідваючы масты з павуціння ў пустых месцах. Ад Більбавых дражнілак яны набралі хуткасць значна большую, чым мог спадзявацца хобіт. Дый раззлаваліся яны неверагодна. Нават без уліку камянёў, наўрад ці якому павуку падабаецца, калі яго клічуць «стары тоўсты павук», а ўжо «мухажэрца стары, вала-саты» і ўвогуле для ўсіх гучыць кпліва.
Більба шмыгнуў на новае месца, але некалькі павукоў пабеглі да розных краёў той лагавіны, дзе знаходзілася павучыная кало-нія, ды пачалі заплятаць павуціннем усе прагалы паміж дрэвамі. Хутка хобіт апынуўся б у пастцы з тоўстым павуціннем вакол яго — такая была павучыная ідэя. Стоячы акурат у цэнтры кола пачвараў, якія на яго палявалі ды запляталі дрэвы павуціннем, Більба знайшоў у сабе дзёрзкасць заспяваць зноў:
Гэй, дундук, дурны павук!Цалкам лес ты заплятай,Я ж салодкі, смачны, сочны —Намагайся, пашукай!Заплятай хоць цэлы дзень,Тоўсты ты дундук,Можа, мой спалюеш цень,Ёлупень-павук!3 гэтымі словамі ён азірнуўся і ўбачыў, што апошні прагал паміж дрэвамі ўжо закрыла павуцінне. Але пашанцавала, што яшчэ не моцная, густая сетка, а ўсяго колькі тоўстых двайных нітак, паспешліва працягнутых з дрэва на дрэва. 3 похваў выляцеў хобітаў меч, і — жык-жык, павуцінне распалася на кавалкі, а хобіт пайшоў прэч, спяваючы.
Павукі меч заўважылі, хоць (мне так здаецца) і не зразумелі, што ж гэта. Усім кагалам кінуліся яны следам па зямлі і галінах, трасучы валасатымі лапамі, ляскаючы ды скрыгочучы жвадламі, вырачыўшы вочы — шаленства дзікае. Яны пераследавалі Більба столькі, колькі хобіт адважыўся адысці, дый далей пабеглі. А той ціхенька пракраўся назад, нібы мышка.
Каштоўнага часу заставалася, ён ведаў, самую крышачку, пакуль павукі не згубяць ахвоты ганяцца за ценем і не вырашаць вярнуцца да гномаў Трэба гномаў ратаваць. Найгоршай часткай працы было ўскараскацца на галіну, дзе віселі заматанью гномы. Не думаю, што ён бы здолеў, каб не пакінутае павуком павуцінне, тоўстае як добрая вяроўка. Хоць яно і ліпла да рук і дзёрла іх, хобіт дабраўся да верху — і знайшоў там старога, тоўстага і нязграбнага павука, які застаўся вартаваць палонных ды бавіў час тым, што іх шчыпаў: даведваўся, хто сакавіты ды смачнейшы. Відавочна спадзяваўся паласавацца, пакуль паплечнікаў няма. Спадар Торбінс спяшаўся, таму не паспеў павук зразумець, што адбываецца, альбо ўбачыць хобітава Джала, як ужо скаціўся з галіны мёртвы.
Зараз трэба было вызваліць гномаў. Што ж рабіць? Калі перасекчы павуцінне, за якое іх падвесілі, небаракі пападаюць на зямлю, а да яе далёка. Хобіт прапоўз па галіне (ад чаго пакункі з гномамі затанчылі, як спелыя грушы на ветры) да першага скруту.
«Філі ці Кілі», — падумаў ён, заўважыўшы край блакітнага капелюша, які тырчэў з павуціння. «Напэўна, Філі», — здагадаўся ён, калі заўважыў кончык доўгага носа паміж ніткамі. Нахіліў-шыся, хобіт здолеў перарэзаць большасць тоўстых моцных ды ліпучых канатаў, і вось, раз-пораз здрыгануўшыся ды лягнуўшы нагамі, Філі вызваліўся. Крыху няёмка казаць, але Більба нават засмяяўся, назіраючы, як той трасе замярцвелымі рукамі ды нагамі, матляючыся на павуціннай пятлі пад пахай — ну рыхтык блазан на вяровачках!
Філі, падрыгаўшыся, неяк ускараскаўся на галіну і з усіх сілаў намагаўся дапамагчы хобіту, хоць і адчуваў сябе хворым. Бо ён правісеў уніз галавой большую частку ночы і наступнага дня, заматаны ў павуцінне да носа, праз які толькі і можны было што дыхаць. Ды яшчэ і павучыная атрута працягвала дзейнічаць.
Потым гном процьму часу згубіў, намагаючыся выбраць паву-цінне з броваў ды павек. А што да барады, то ўвогуле давялося болыную частку адрэзаць. Разам Філі з Більба выцягвалі на галіну гномаў ды рэзалі павуцінне. Ніхто з гномаў не быў у лепшым за Філі стане, а некаторыя дык і ў значна горшым: хто ледзь дыхаць мог (і доўгі нос бывае карысны), каго атруцілі больш за астатніх.