Вход/Регистрация
Хобіт, або вандроўка туды і назад
вернуться

Толкин Джон Рональд Руэл

Шрифт:

Першымі адчыніў ён Балінавы дзверы і зачыніў іх зноўку, як толькі гном выйшаў. Вы можаце сабе ўявіць, здзіўлены быў Балін нязмерна, і хоць рады быў выбрацца з непрыемнай маленькай каменнай каморы, не стрымаўся, і пажадаў тут жа пачуць, якім чынам, як, куды і што Більба збіраецца рабіць, і шмат чаго яшчэ.

— Часу няма! — сказаў хобіт. — Спяшайся за мной, і ўсё! Трэба трымацца разам і не дазволіць нікому адстаць ці заблукаць. Уцякайма разам, альбо зусім не ўцякаем, і гэта наш апошні шанец. Калі знойдуць, мне і думаць не хочацца, куды вас кароль запіхне з кайданамі на руках (і на нагах у дадатак). Калі ласка, не трэба спрачацца, пойдзем!

Вось так і пайшлі ад дзвярэй да дзвярэй, пакуль не сабраліся дванаццацёра — даволі нязграбныя ды неслухмяныя, бо цёмна ж было навокал, дый праседзелі доўгі час у каморах амаль у нерухомасці. Більбава сэрца кожны раз сустракалася з пяткамі, калі гномы стукаліся адзін аб аднаго ў цемры, буркацелі ці шапа-целі. «А каб іх, нязграбаў!» — сказаў ён сам сабе. Але ўсё ішло добра, на вартавых не натрапілі. I не дзіва, бо якраз гэтай ноччу ў лесе ды ў залях наверсе адзначалі вялікае восеньскае свята, і практычна ўсе падданыя караля весяліліся.

Нарэшце, пасля доўгіх бадзянняў дабраліся да Торынавай каморы, схаванай далёка і глыбока, аднак, на шчасце, побач з кладоўкамі і выратавальным люкам.

— Клянуся! — сказаў Торын, калі Більба прапанаваў яму выходзіць і далучацца да сяброў. — Як і звычайна, Гэндальф меў рацыю. Неблагі ж узломшчык з вас атрымаўся, калі надышоў час! Упэўнены, мы ўсе заўсёды будзем удзячныя вам за дапамогу. Але што далей?

Більба ўбачыў, што надышоў час растлумачыць свой план, але ж не зусім быў упэўнены ў тым, як гномы паставяцца да такой задумы. I не дарма баяўся, бо гномам план зусім не спадабаўся. Яны ўголас забурчэлі ды заспрачаліся. нягледзячы на небяспеку.

— Нас паб'е ды раструшчыць, мы патонем ці ўвогуле костак не збяром! — мармыталі яны. — Мы думалі, табе да галавы прыйшло нешта разумнае, калі ўжо здолеў руку на ключы на-класці. Вар'яцкая ідэя!

— Ну добра! — сказаў крыху раззлаваны і вельмі па-крыўджаны Більба. — Вяртайцеся ў свае ўтульненькія каморы, я вас зноў зачыню, ды сядзіце там ціхутка, пакуль не прыдумаеце новы план — але ж наўрад ці я яшчэ калі здолею здабыць ключы. Зразумела, калі ўвогуле будзе жаданне іх здабываць.

На гэта пярэчыць не было чым, і гномы супакоіліся. Вядома ж, у рэшце рэшт яны зрабілі менавіта тое, што прапанаваў хобіт, бо відавочна немагчыма было знайсці шлях да верхніх заляў, прабіцца вонкі ды адчыніць замкнёную магіяй браму. I ў прахо-дах няма сэнсу бадзяцца ды буркацець, пакуль эльфы не заў-важаць ды не зловяць. Таму гномы пакраліся за хобітам да ніжэйшых кладовак. Мінулі дзверы, за якімі ачольца варты й дамараднік задаволена храпелі ды шчасліва ўсміхаліся адзін адному. Дарвініёнскае віно прыносіла глыбокія і захапляльныя сны. Відавочна, раніцай твар ачольцы меў іншы выраз, хоць Більба і пракраўся да яго ды добрасардэчна прывесіў ключы зноў да ягонай папругі.

— Хоць трошачкі дапаможа небараку пазбегнуць турботаў, — сказаў сам сабе спадар Торбінс. — Неблагі хлапец, і да вязняў ставіўся някепска. Дый эльфаў азадачу. Палічаць, пэўна, што гномы карысталіся вельмі моцнай магіяй, каб прайсці праз за-чыненыя дзверы ды знікнуць. Знікнуць! Варушыцца трэба спрыт-ней, каб гэткае атрымалася на самай справе!

Баліну даручылі назіраць за ачольцам ды дамараднікам і папярэдзіць, калі тыя пачнуць варушыцца. Астатнія рушылі ў суседні пакой, дзе і быў люк. Часу заставалася — драбок. Як Більба ведаў, хутка якім-небудзь эльфам загадаюць сысці й дапамагчы дамарадніку скінуць пустыя бочкі ў раку. Бочкі гэтыя ўжо пасталі ў чаканні шэрагамі пасярэдзіне пакою. Некаторыя былі з-пад віна, і ад тых карысці не было — паспрабуй адчыніць іх без грукату і шуму, а тым больш зноўку зачыніць! Але некаторыя былі з-пад яблыкаў ці алею, ці іншых рэчаў, што завозіліся ў каралеўскі палац.

Хутка адшукалі трынаццаць дастаткова прасторных бочак, у якіх змясціўся б гном. Гномы пазалазілі ў іх і адразу ж пачалі хвалявацца пра штуршкі ды біццё аб сценкі, хоць Більба і на-магаўся, як толькі мог (і як час дазволіў), каб знайсці ім салому і яшчэ што мяккае і запакаваць усіх як утульней. Нарэшце, дванаццаць гномаў былі запакаваныя па бочках. 3 Торынам давялося павазіцца, бо ніяк ён не мог прыладзіцца да сваёй бочкі, варушыўся, круціўся ды бурчэў, нібы вялізны сабака ў надта малой кануры. А Балін, які прыйшоў апошні, усё непакоіўся пра дзіркі для дыхання і заявіў, што задыхаецца, нават калі накрыўку на бочку не прымацавалі. Більба зрабіў, што мог, каб пазатыкаць усе дзіркі па баках бочак і прышпунтаваць накрыўкі най-ладнейшым чынам. I вось, нарэшце, застаўся адзін. Ён пабегаў яшчэ між бочак, папраўляючы тое-іншае і спадзеючыся (супраць уласнага ж глузду), што ўсё атрымаецца добра.

I ні на імгненне раней, чым трэба. Хвіліна ці дзве прайшлі, як Балінава накрыўка была прымацаваная, і пачуліся галасы, сталі бачныя водбліскі полымя ад паходняў. Некалькі эльфаў зайшлі ў пакой. Яны смяяліся, размаўлялі, жартавалі ды напявалі ўрыўкі з песень. Яны пакінулі святочнае баляванне ў адной з заляў і, зразумела, збіраліся вярнуцца да яго як мага хутчэй.

— Ну дзе ж стары Галіён, наш дамараднік? — сказаў адзін з іх. — Нешта я яго не бачыў за сталом. Яму трэба быць тут, каб паказаць нам, што рабіць.

— Раззлуюся, калі стары маруда спазніцца, — сказаў другі. — У мяне аніякага жадання валэндацца тут унізе, калі наверсе песні спяваюць!

— Ха-ха! — пачуўся крык. — Вось ён, злодзей стары, з галавой у келіху! У яго з сябрам ачольцам сваё прыватнае застолле!

— Трасі яго! Пабудзі яго! — закрычалі астатнія нецярпліва. Зусім Галіёну не падабалася, што яго трасуць ды будзяць, а яшчэ менш, што з яго смяюцца.

— Вы спазніліся, — прабурчэў ён. — Я тут чакаў вас, чакаў, пакуль вы спявалі, пілі ды танчылі, а на абавязкі свае забыліся. Чаму ж здзіўляцца, што я ад стомленасці і заснуў!

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: