Вход/Регистрация
Хобіт, або вандроўка туды і назад
вернуться

Толкин Джон Рональд Руэл

Шрифт:

Падсілкаваўшыся, пайшлі далей. Цяпер дарога збочыла на захад, пакінула раку, а вялізны горб паўночнага адгор'я наблізіўся. Нарэшце, дайшлі да пачатку сцежкі. Яна крута забірала ўверх, па ёй рушылі павольна, адзін за адным. Дзень хіліўся да вечара, калі ўскараскаліся на вяршыню хрыбта, і ўбачылі, як па-зімоваму бляклае сонца паўзе на Захад.

Наверсе знайшлі пляскатую пляцоўку, якая адкрывалася на тры бакі. 3 чацвёртага, паўночнага, стаяла скальная сцяна, дзе была дзірка, падобная да дзвярэй. 3 пляцоўкі далёка было бачна на Ўсход, Захад і Поўдзень.

— Тут, — сказаў Балін, — у старажытныя часы мы заўсёды трымалі варту, а дзверы за намі вядуць у пакой, высечаны ў тоўшчы скалы. Там вартоўня. Такіх пастоў было некалькі па ўсёй Гары. Аднак патрэбы ў варце ў дні нашай заможнасці і шчасця мы не бачылі аніякай, і службу вартавую пазакінулі. Іначай, магчыма, раней бы даведаліся пра цмока, і шмат чаго магло б быць па-іншаму. Так ці не, але цяпер тут можна адпачыць ды схавацца, шмат пабачыць, дый нас ніхто не заўважыць.

— Не думаю. Бо нас бачылі, калі мы сюды караскаліся, — сказаў Доры, які заўсёды пазіраў на вяршыню Гары, быццам жадаў угледзець там цмока, рыхтык пеўня на шастку.

— Трэба рызьжаваць. Далей сёння мы ісці не здольныя, — сказаў Торын.

— Так, так! — паспешліва закрычаў Більба і ўлёгся на зямлю.

У скальным пакоі было месца для сотні гномаў. Ззаду ж знайшоўся меншы пакойчык, больш утульны для адпачынку, зусім пусты. Здаецца, нават дзікія звяры не заходзілі сюды ў час цмокавага гаспадарання над Гарою. Тут паскідалі свае пакункі, некаторыя гномы адразу ж палеглі ды заснулі, а некаторыя яшчэ сядзелі каля знешніх дзвярэй ды абмяркоўвалі планы. Гутарка ўвесь час вярталася да аднаго і таго ж: дзе цмок? Пазіралі на Захад — нічога, і на Ўсходзе пуста, і на Поўначы аніякіх слядоў, толькі мноства птушак. На тое глядзелі і дзівіліся, але зразумець ніяк не маглі, нават калі першыя халодныя зоркі з'явіліся на небасхіле.

Частка 14

АГОНЬ ДЫ ВАДА

Зараз, калі вы, як і гномы, жадаеце пачуць звесткі пра Драка, давядзецца вярнуцца на два дні назад, у той вечар, калі цмок раструшчыў дзверы ў тунель ды паляцеў у шаленстве прэч.

Тады большасць жыхароў Азёрнага Гораду сядзела дома, бо халодны вецер дзьмуў з цёмнага Ўсходу. Але ж колькі людзей звычайна шпацыравалі па мастках і назіралі, як нараджаецца ноч, як ззянне маладых зор адбіваецца на роўнядзі вады. Самотную Гару не было бачна з гораду, бо яе загароджвалі нізкія стромы за дальнім краем Возера. Расступаліся яны толькі там, дзе Струмя-ніца ўпадала ў Возера з Поўначы. Толькі самую вяршыню можна было бачыць у яснае надвор'е, і паглядалі на яе не часта. Змрочная яна была, выглядала злавесна і непрыемна, нават яркай раніцай. А сёння і ўвогуле знікла, растала ў цемры.

Раптам яна з'явілася ў нейкім пробліску, святло кранула яе і хутка згасла.

— Зірніце! — сказаў адзін з назіральнікаў. — Зноў агні! Апошняй ноччу вартавыя бачылі іх не аднойчы. То з'явяцца, то згаснуць — з паўночы да золку. Нешта там адбываецца.

— Можа, Кароль-Пад-Гарой куе золата — шмат часу мінула з пары, калі ён скіраваўся на поўнач. Надышла гадзіна спраўдзіцца старым песням.

— А які кароль? — сувора спытаў іншы. — Здаецца мне, гэта шалёнае полымя цмока, адзінага Караля-Пад-Гарой, які са-праўды нам вядомы.

— Заўсёды ты дрэннае кажаш! — абурыліся астатнія. — То патоп напрарочыш, то пошасць на рыбу. Хоць бы раз нешта добрае прадказаў!

Потым знянацку зыркія прбмні з'явіліся нізка паміж стромаў. Дальні край возера заплынеў золатам.

— Кароль-Пад-Гарой! — закрычалі людзі. — Ягонае багацце, нібы сонца, ягонае срэбра, нібы фантан, рэкі з рук ягоных па-плынеюць золатам! 3 Гары цячэ залатая рака!

Паўсюль паадчыняліся вокны, адусюль пачуўся паспешлівы тупат — збягаліся людзі. Відавочна, зноў прачынаўся выбух энтузіязму ды радаснага ўзбуджэння. Але ж чалавек з суворым голасам што сілы кінуўся да Бурмістра.

— Ці я зусім дурань, ці гэта цмок! — закрычаў ён. — Узні-майце масты! Да зброі! Да зброі!

Потым раптоўна трубы зайгралі «небяспеку», і рэха заміту-сілася ўздоўж скалістых берагоў. Радаснае ўзбуджэнне зніісла, на змену прыйшоў смяротны жах. Аднак цмок не застаў горад зусім непадрыхтаваным.

3 такою хуткасцю імчаў цмок, што неўзабаве і самога яго ўбачылі — іскарка полымя неслася да іх і ўсё павялічвалася ў памерах, усё ярчэй распальвалася. Нават найдурнейшыя зразумелі, што прадказанні збыліся неяк не так. Часу заставалася няшмат. Кожную пасудзіну ў Горадзе напоўнілі вадой, кожны ваяр узброіўся, кожная страла і дрот былі напагатове, а мост быў скінуты ў ваду і разбураны яшчэ да таго, як пачуўся жудасны цмокаў роў і возера залілося вогненнай чырванню ды заплёскалася ад ягоных моцных крылаў.

Сярод крыкаў, енку і ляманту пранёсся ён над горадам, кінуўся да мастоў — і дарма! Мост знік, а ворагі ягоныя паселі на востраве пасярод гаыбокага возера, надта глыбокага, цёмнага ды халоднага для цмока. Калі б ён упаў у ваду, пары паднялося б столькі, што ўсё наваколле на колькі дзён захінуў бы туман. Але ж возера было мацнейшым за Драка і згасіла б яго раней, чым ён даплыў бы да горада.

3 рыкам кінуўся ён назад — на горад. Ураган стрэлаў узняўся насустрач яму, стрэлы грукаталі па лусках, па каштоўных камянях, ламаючыся або адскокваючы. Дрэўкі ўспыхвалі ад вогненнага подыху і з шыпеннем падалі ў возера. Кажу вам, такога феерверку, як у тую ноч, вы ў жыцці не пабачыце. Ад звону струнаў на луках ды выцця трубаў цмок канчаткова звар'яцеў наймацнейшым цмокавьш вар'яцтвам, страціўшы ўсялякае разуменне. Ніхто не адважваўся біцца з ім доўгія, доўгія гады і цяпер бы не пасмеў, калі б не чалавек з суворым голасам (звалі яго Бард), які без-упьшна падбадзёрваў лучнікаў і прасіў Бурмістра загадваць ім змагацца да апошняй стралы.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • 67
  • 68
  • 69
  • 70
  • 71
  • 72
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: