Вход/Регистрация
Хобіт, або вандроўка туды і назад
вернуться

Толкин Джон Рональд Руэл

Шрифт:

Зноў Торын гучна паклікаў:

Хто вы такія, што з'явіліся ўзброеныя да брамы Торына, сына Трэйна, Караля-Пад-Гарой?

Гэтым разам адказ ён дачакаўся. Наперад выйшаў чарна-валосы чалавек, высокі і суворы, і пракрычаў:

— Прывітанне табе, Торын! Чаму ты зачыніўся ў доме сваім, нібы злачынца? Мы не ворагі з табой, і мы сапраўды задаволеныя, што ты, без ўсялякай надзеі, застаўся жывы. Але ж зараз нам трэба пагутарыць з табою і шмат пра што дамовіцца.

— Хто ты такі, і пра што нам трэба дамаўляцца?

— Я Бард. Маёю рукой быў забіты цмок і выратаваны твой скарб. Ці ж гэтае цябе не цікавіць? Больш за тое, я — законны нашчадак і спадчыннік караля Гірыёна. У цмокавай скарбніцы ляжыць досыць Гірыёнавай маёмасці, нарабаванай старым Дракам з Дэйла і наваколля. Ці пра тое нам не трэба размаўляць? I яшчэ — у сваёй апошняй бойцы Драк знішчыў дамы жыхароў Эзгароту. Я пакуль што лічу сябе падначаленым Азёрнага Бурміст-ра, і я спытаю ад ягонага імя: ці кранаюць цябе стогны і няшчасце азёрных людзей? Яны дапамаглі табе ў час тваёй бяды, а ў падзяку ты прынёс да іх пакуль што толькі гора ды разбурэнне — зра-зумела, не ведаючы таго.

Праўдзівыя тое былі словы ды сумленныя, хоць прагучалі сувора і змрочна. Більба падумаў, што Торын пагодзіцца з імі. Дарэмна. Ну, хобіт і не спадзяваўся, што хто-небудзь успомніць пра слабое цмокава месца, якое знайшоў менавіта ён, Більба. I добра, бо ніхто і не ўзгадаў на тое ні цяпер, ні потым. Але ж ён таксама не мог уявіць, якую моц і ўладу мае золата, што такі доўгі час было цмокавьш ложкам. Асабліва ўладу над гномавымі сэрцамі. Доўгія гадзіны правёў Торын у скарбніцы, і хцівасць цяжка лягла на ягоную душу. Хоць і шукаў ён, галоўным чынам, Аркснстон, але вока яго заўсёды кранала мноства рэчаў цудоўных і найкаштоўнейшых, і кожная ўзбуджала памяць пра цяжкую працу, горыч і пот гномскага племені.

— Самы слабы свой довад ты абвесціў апошнім і галоўным, — адказаў Торын. — Аніякі чалавек не можа дамагацца багаццяў майго народу з той нагоды, што Драк, які тыя багацці скраў, скраў жытло ці жыццё родных таго чалавека. Не цмокавы тыя багацці, каб плаціць імі за цмокавы злачынствы. За дабро і дапамогу, якія мы атрымалі ад людзей з Доўгага Возера, мы заплацім — у адпаведны час. Аднак нічога (чуеце?… нічога!) не заплацім мы пад пагрозай зброі. Калі ваша войска чакае пад нашымі дзвярыма, мы бачым перад сабою толькі ворагаў і зладзеяў. Што датычыць спадчыны… Вось што я мяркую: скажыце, колькі б вы заплацілі нашым сваякам, калі 6 знайшлi нас забітымі?

— Добрае пытанне, — адказаў Бард. — Але вы жывыя, і мы не зладзеі. Больш за тое, багатыя ды заможныя маглі б проста быць міласэрнымі да тых, хто дапамог ім, пасябраваў з імі ў часы іх адчаю ды роспачы. I ты не адказаў на астатняе.

— Як я і сказаў, я не жадаю ні пра што дамаўляцца, пакуль бачу зброю перад сваёю брамай. Тым больш я не жадаю дамаў-ляцца з эльфамі, да якіх маю няшмат добрых пачуццяў. У гэтай размове ім няма месца! Цяпер ідзіце хутчэй прэч — альбо паля-цяць стрэлы! А калі зноў пажадаеце размаўляць са мною, няхай перш эльфійскае войска вернецца ў свае лясы. Тады прыходзьце, пакінуўшы зброю перад тым, як наблізіцца да брамы.

— Кароль Эльфаў — мой сябар. Ён дапамог Азёрнаму народу ў час бяды, хоць і не меў іншых абавязкаў перад намі, акрамя сяброўства, — адказаў Бард. — Мы дамо табе час на роздум. Можа, ты забярэш назад свае словы. Распытай добра сваю мудрасць, пакуль мы вернемся.

3 гэтымі словамі ён пайшоў прэч і вярнуўся ў лагер.

Праз некалькі гадзінаў да брамы прыйшлі зноў. Герольды крочылі наперад і звонка пратрубілі. А адзін з іх крыкнуў:

— У імя Эзгароту і Ліхалесся, заклікаем мы сына Трэйна Торына Дубатарча, які называе сябе Каралём-Пад-Гарой, адказаць адпаведна на прапанаванае яму альбо абвяшчаем яму сваю варожасць! Самае меншае, ён павінен даць дванаццатую частку скарбаў Барду, як забойцу цмока ды нашчадку Гірыёна. 3 тае часткі Бард сам вылучыць сродкі для дапамогі Эзгароту. Аднак, калі Торын жадае заслужыць сяброўства і пашану ад насельніцтва навакольных земляў, як і ягоныя продкі ў даўнія часы, то ён дадасць таксама і ад сябе, каб дапамагчы людзям з Возера.

А Торын схапіў лук і стрэліў у прамоўцу. Страла трапіла ў тарч і засела, уздрыгваючы.

— Калі гэткі твой адказ, я абвяшчаю аблогу Гары! — крыкнуў на тое прамоўца. — Сядзець табе пад ёю, пакуль сам не запрапа-нуеш нам мір і перамовы. Мы не падымем зброі супраць цябе. Заставайся са сваім золатам. Можаш яго есці, калі пажадаеш!

3 тым пасланцы хутка рушылі прэч, а гномы засталіся разважаць пра ўласны лёс. Торын зрабіўся такі змрочны, што наўрад ці хто адважыўся б аспрэчваць ягонае рашэнне ці папракаць яго. Дый большасць гномаў мела тыя ж думкі, ну можа, за выключэннем старога тлустага Бамбура ды Філі з Кілі. Більба, зра^умела, такі паварот падзеяў зусім не спадабаўся. Гары з яго было ўжо досыць І нават болып, а знаходзіцца ў асадзе ды яшчэ ў смярдзючай пячоры было зусім не на ягоны густ.

— Як жа гэтае месца патыхае цмокам, — буркатаў ён сам сабе, — аж гідка. Дый хрум гэты ўжо ўпоперак глоткі стаў.

Частка 16

НАЧНЫ ЗЛОДЗЕЙ

Дні цяпер цягнуліся павольна і нудна. Гномы бавілі час, капаючыся ў скарбах: перакладалі іх з кучы ў кучу па гатунках. Торын уголас узгадваў пра Аркенстон Трэйна і загадаў усім шукаць яго ў кожным куце ды завулку.

— Аркенстон майго бацькі, — казаў ён, — сам сабою каштуе больш за залатую раку, а для мяне — няма яму кошту. 3 усіх скарбаў менавіта яго я прызначаю для сябе, і клянуся жорстка адпомсціць любому, хто, знайшоўшы яго, не аддасць мне.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 67
  • 68
  • 69
  • 70
  • 71
  • 72
  • 73
  • 74
  • 75
  • 76
  • 77
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: