Вход/Регистрация
Хобіт, або вандроўка туды і назад
вернуться

Толкин Джон Рональд Руэл

Шрифт:

3 тым наш хобіт дакульгаў да свайго ложка і заснуў зноў — ледзь не да паўдня.

Хутка ўсялякая стома пакінула яго ў тым цудоўным доме, і шмат было вясёлых жартаў, песень ды танцаў на золаку ды ўвечары. Цудоўны народ эльфы! Аднак і тутэйшае жыццё не на доўгі час захапіла Більба, бо ён заўсёды думаў толькі пра свой дом. Праз тыдзень, развітаўшыся з Элрандам ды ўручыўшы невялікія падарункі, якія Элранд згадзіўся прыняць, хобіт разам з Гэндальфам паехалі прэч.

Як толькі пакінулі даліну, нябёсы перад імі, на Захадзе, сцямнелі, і вецер моцна хвастануў дажджом.

— Так, добры ж тут травень! — сказаў Більба, якому дождж калаціў па твары. — Мы павярнулі спінай да легендаў ды вяртаемся дадому. А вось і першае прывітанне.

— Перад намі яшчэ доўгі шлях, — заўважыў Гэндальф.

— Але ж тое апошняя дарога, — адказаў Більба.

Яны даехалі да ракі, якая адзначала самую мяжу Дзіказем'я, і да броду пад крутым камяністым берагам, які вы, напэўна, памятаеце. Лета набліжалася, снег у гарах раставаў і таму рака паднялася, ды яшчэ дождж ішоў увесь дзень. Аднак горш ці лепш, яны пераправіліся і паспяшаліся наперад па апошняй дарозе сваёй прыгоды.

Ехалі амаль як і раней, хіба што кампанія была меншая ды маўклівая. Троляў больш не сустракалі. Але кожны паварот дарогі нагадваў Більба пра падзеі, што адбыліся год таму — а здавалася, дзесяць. Зразумела, Більба хутка пазнаў месца, дзе поні ўваліўся ў раку, і дзе гномы збочылі з дарогі да жудаснай прыгоды з Томам, Білам і Бертам.

Побач з гасцінцам знайшлі і схаванае гномамі золата троляў, нікш не кранутае.

— Ну, мне золата на мой век хопіць, — сказаў Більба, калі скарб адкапалі. — Лепей ты вазьмі яго, Гэндальф. Здаецца мне, знойдзеш, як яго выкарыстаць.

— Сапраўды, так! — сказаў чараўнік. — Аднак лепш падзелім, пароўну! Мне падаецца, што табе яно можа больш спатрэбіцца, чым ты сабе ўяўляеш.

Так што засыпалі золата ў мяхі ды нагрузілі на поні, якія з тае прычыны зусім не былі ўзрадаваныя. Падарожжа стала больш марудным: болыыую частку ішлі пехатою. Але мясцоваць навокал рабілася ўсё зелянейшая, травы было шмат, а па траве хобіт ішоў з вялікім задавальненнем. Ішоў сабе, выціраў пот з ілба шаўковаю насоўкай (не, зразумела, тых, што браў з сабою ў падарожжа, у яго не засталося, гэтую насоўку хобіт пазычыў у Элранда), бо цяпер разам з ліпенем падышло гарачае лета, і сонца ззяла ва ўсю моц.

Усё некалі заканчваецца, нават гэтая гісторыя, і вось нарэшце надышоў дзень, калі нашы падарожнікі дабраліся да межаў краіны, дзе Більба нарадзіўся й вырас, дзе кожны кавалак зямлі быў знаёмы і ягоным вачам, і нагам. Падняўшыся на пагорак, адкуль бачная была родная Строма, хобіт раптам спыніўся і сказаў:

Няма сканчэння для шляхоў,Заўжды ідуць далейДа земляў дальніх, гарадоў,Да цудаў і людзей,Праз зімні снег і чорны страх,Праз рэкі і лясы,Раскошу кветак на лугахI птушак галасы.Няма сканчэння для шляхоў,Праз горы ды гады,Але дамоў вярнуцца зноўНам суджана заўжды.Прайду праз полымя і цень,I смерць у імгле начной, —А потым рушу ў ясны дзень,I дом убачу свой.

Гэндальф зірнуў на яго.

— Даражэнькі мой Більба! — сказаў ён. — Ну і справы з табою! Ты зусім не такі хобіт, які быў!

Яны праехалі па мосце, мінулі млын над ракою ды сталі акурат перад ўласнымі Більбавымі дзвярыма.

— Бацюхны! — закрычаў хобіт. — Што ж тут робіцца!

А там сабраўся велізарны натоўп, і народ усялякага кшталту (паважаны і ўвогуле нікчэмны) снаваў туды-сюды вакол дзвярэй, а некаторыя дык і ў дзверы, і з іх — нават ног аб кілімок не выціраючы, як заўважыў Більба, раззлаваўшыся.

Калі ён здзівіўся, дык «госці» здзівіліся значна больш. Бо аб'явіўся ён якраз у разгар аўкцыёну! Велізарная чырвона-чорная аб'ява вісела на браме, паведамляючы, што дваццаць другога ліпеня спадарамі Хапунам, Хапунам ды Схавайсам будзе распра-давацца маёмасць нябожчыка спадара Більба Торбінса з Торбы-Пад-Стромай, Строма, Хобітан. Пачатакроўна а дзесятай гадзіне. А зараз амаль надышоў час абеду, большасць рэчаў ужо паспелі распрадаць амаль за ламаны грош (як часцяком робіцца на аўкцыёнах). Більбавы сваякі Кайстра-Торбінсы нават вымяралі пакоі (сапраўды!), вылічваючы, ці змесціццатуды іх мэбля! Кара-цей кажучы, Більба палічылі мёртвым, і далёка не кожны быў узрадаваны пабачыць, што памыліўся.

Вяртанне спадара Більба Торбінса нарабіла шуму ва ўсім наваколлі: і пад Стромай, і за Стромай, і за Вадой-ля-Стромы, на тое не забыліся ні праз тыдзень, ні праз месяц. А са спадарамі Хапунамі ды Схавайсам, а таксама з іншымі падобнымі да іх клопаты цягнуліся доўгія гады. Шмат часу мінула, пакуль спадара Торбінса афіцыйна згадзіліся лічыць жывым. Асабліва цяжка давялося пераконваць тых, хто добра прыкупіўся на аўкцыёне. У рэшце рэшт, каб пазбавіць сябе дарэмных клопатаў ды захаваць час, Більба выкупіў большую частку ўласнай мэблі. А вось мноства Більбавых срэбных лыжак нейкім таямнічым чынам знікла, і ніхто іх нават краем вока не бачыў ды нічога пра іх не чуў. Сам Більба моцна падазраваў Кайстра-Торбінсаў. Са свайго боку, яны так і не згадзіліся лічыць Більба сапраўдным, і ніколі потым з ім у добрых стасунках не былі. Яны так прагнуш жыць у Більбавай утульнай норцы!

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 77
  • 78
  • 79
  • 80
  • 81
  • 82
  • 83

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: