– Здзек, кажаш?! – выгукнуў Нконг са сваёй ванны ў зараснiку сiнiх эўкалiптаў. – Паўтары адно, я свiсну Сабаку Дынга - тады ты застанешся i без заднiх лапаў!
– Не трэба! – сказаў Кенгуру. – Давядзецца мне папрасiць прабачэння. Што ж, лапы - як лапы, па-мойму, можна жыць i з такiмi. Я проста хацеў напомнiць Васпану, што ад самай ранiцы нiчога не еў i галодны як сабака.
– Во-во, - сказаў Дынга - Жоўты Сабака Дынга. – Гэта якраз пра мяне. Я зрабiў яго непадобным на ўсiх астатнiх жывёлiн, а што мне дадуць да гарбаты?
I тады Нконг прамовiў са сваёй ванны ў саляным азярцы:
– Прыходзьце заўтра - заўтра пагамонiм! А цяпер мне трэба памыцца.
Так яны i засталiся ў самай сярэдзiне Аўстралii, Стары Кенгуру i Жоўты Сабака Дынга, i кожны казаў адзiн аднаму: