Вход/Регистрация
Казкi (на белорусском языке)
вернуться

Киплинг Редьярд Джозеф

Шрифт:

Не чакаючы снедання, Рыкi-Цiкi з усiх ног кiнуўся ў куст цярноўнiку. Дарзi сядзеў у гняздзе i з усёй моцы распяваў вясёлую пераможную песню.

Увесь сад ужо ведаў пра пагiбель Нага, бо прыбiральшчык выкiнуў яго цела на сметнiк.

– Ах ты, дурны жмут пер'я!
– сказаў Рыкi-Цiкi злосна.
– Хiба цяпер пара для песень?

– Памёр, памёр, памёр Наг!
– залiваўся Дарзi.
– Адважны Рыкi-Цiкi ўчапiўся ў яго зубамi i не выпусцiў! А Вялiкi Чалавек прынёс кiй, якi робiць бам, перабiў Нага напалам, напалам, напалам! Нiколi ўжо Нагу не жэрцi маiх дзетак!

– Усё гэта так, - сказаў Рыкi-Цiкi.
– Але дзе ж Нагайна?

I ён уважлiва агледзеўся на ўсе бакi.

А Дарзi далей залiваўся:

– Нагайна прыйшла да рыштка, па якому сцякае вада, i паклiкала Нага Нагайна да сябе, але прыбiральшчык узяў Нага на канец кiя i выкiнуў Нага на сметнiк.

Слаўся ж, слаўся, вялiкi чырванавокi герой Рыкi-Цiкi...

I Дарзi зноў паўтарыў сваю пераможную песню.

– Дабрацца б мне да твайго гнязда, я выкiнуў бы адтуль усiх птушанят! закрычаў Рыкi-Цiкi.
– Хiба ты не ведаеш, што на ўсё свой час? Табе добра спяваць наверсе, а мне тут унiзе ваяваць. Дык сцiхнi ж ты хоць на хвiлiну.

– Добра! Я гатоў сцiхнуць для цябе - для героя, для цудоўнага Рыкi! Што хоча Пераможца лютага Нага?

– Трэцi раз у цябе пытаюся: дзе Нагайна?

– На сметнiку яна, каля стайнi, галосiць па Нагу яна... Вялiкi белазубы Рыкi...

– Пакiнь мае белыя зубы ў спакоi! Цi не ведаеш ты, дзе яна схавала яйкi?

– Каля самага беражка на градзе з дынямi, пад плотам, дзе сонца ўвесь дзень да захаду... Шмат тыдняў мiнула з таго часу, як закапала яна гэтыя яйкi...

– I ты нават не падумаў сказаць мне пра гэта! Дык пад плотам каля самага беражка?

– Рыкi-Цiкi не пойдзе ж глытаць гэтыя яйкi!

– Не, не глытаць, але... Дарзi, калi ў цябе асталося хоць калiва розуму, ляцi зараз жа пад стайню i зрабi выгляд, нiбы ў цябе перабiта крыло, i няхай Нагайна гонiцца за табой да гэтага куста, разумееш? Мне трэба падабрацца да грады, дзе дынi, i калi я пайду туды цяпер, яна заўважыць.

Розум у Дарзi быў птушыны. У яго маленечкай галоўцы нiколi не змяшчалася больш, як адна думка адразу. I з той прычыны, што ён ведаў, што дзецi Нагайны выводзяцца, як i яго птушаняты, з яек, яму здалося, што знiшчыць iх не зусiм далiкатна. Але яго жонка была разумнейшая. Яна ведала, што кожнае яйка кобры гэта тая ж кобра, i таму зараз жа вылецела з гнязда, а Дарзi пакiнула дома: няхай грэе малых i гарлае свае песнi пра пагiбель Нага. Дарзi быў шмат у чым падобны на любога iншага мужчыну.

Прыляцеўшы на сметнiк, яна пачала варушыцца за два крокi ад Нагайны i пры гэтым на ўвесь голас крычала:

– Вой, у мяне перабiта крыло! Хлопец, што жыве ў доме, кiнуў у мяне камень i перабiў мне крыло!

I яна з яшчэ большым адчаем залопала крыламi.

Нагайна падняла галаву i засiпела:

– Гэта ты папярэдзiла Рыкi-Цiкi, што я хачу ўкусiць яго? Дрэннае ж ты выбрала месца кульгаць!

I яна пасунулася па пыльнай зямлi да жонкi Дарзi.

– Хлопец перабiў яго каменем!
– крычала жонка Дарзi.

– Добра, можа, табе будзе прыемна даведацца, што, калi ты памрэш, я разлiчуся з гэтым хлопцам па-свойму. Сёння з самага ранку мой муж ляжыць на гэтым сметнiку, але яшчэ да захаду хлопчык, што жыве ў доме, таксама будзе ляжаць вельмi цiха... Але куды ж ты? Цi не думаеш ты ўцячы? Усё роўна ад мяне нiдзе не дзенешся! Дурная, паглядзi на мяне!

Але жонка Дарзi добра разумела, што якраз гэтага ёй i не трэба рабiць, бо варта толькi якой-небудзь птушцы глянуць змяi ў вочы, як на птушку са страху находзiць слупняк, i яна ўжо не можа паварушыцца.

Жонка Дарзi рванулася прэч, жаласна папiскваючы i бездапаможна лапочучы крыламi. Над зямлёй яна не ўзляцела нi разу, а Нагайна iмчалася за ёй усе шпарчэй.

Рыкi-Цiкi пачуў, што яны бягуць ад стайнi па садовай дарожцы, i кiнуўся да грады з дынямi, па той бок яе, што каля самага плота. Там у разапрэлай зямлi, якая пакрывала дынi, ён знайшоў дваццаць пяць змяiных яек, вельмi добра схаваных, - кожнае такой велiчынi, як яйка бантамкi*, - толькi замест шкарлупiны яны былi пакрыты белаватай скуркай.

* Бантамка - курыца дробнай пароды.

– Яшчэ дзень, i было б позна!
– сказаў Рыкi-Цiкi, бо ён убачыў, што ўсярэдзiне ляжаць, скруцiўшыся, маленькiя кобры. Ён ведаў, што з той самай хвiлiны, як яны вылупяцца з яек, кожная можа забiць чалавека або мангуста. Ён пачаў хутка-хутка надкусваць вяршкi яек, стараючыся зачапiць i галоўкi змеянят, i ў той жа час ён не забываўся капануць граду то там, то тут, каб не пакiнуць якога-небудзь яйка незаўважаным.

Асталося ўсяго тры яйкi, i Рыкi-Цiкi пачаў ужо хiхiкаць ад радасцi, калi жонка Дарзi крыкнула яму:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: