Вход/Регистрация
Чорны павой
вернуться

Жук Александр Александрович

Шрифт:

Лёгка гаварылася пад імклівы бег машыны, лёгка слухалася пра тое, што ўраджай маецца быць добры.

— Ну, а вось тое, што стала на месцы балот, што дае нам малако і мяса.

Сакратар спыніў машыну на пагорку. Унізе пачыналіся роўна падзеленыя на калектары канавамі ўтравянелыя плошчы. Трава шаўкавіста выгіналася пад ветрам, і ад яе павявала цёплым лугавым пахам.

— Мы ў асноўным не аром балота. Усё адпусцілі пад траву. Ды ў нас яшчэ і грудавое зямлі хапае ў калгасе, яе абрабіць як след…

Туманоўскі стараўся ўявіць замест гэтых выраўняных плошчаў тое, спавітае туманком, парослае лазою і алешнікам балота, ад якога нават улетку патыхала тванню і нечым халодным, металічным. І чамусьці не ўспаміналася балота пры сонечным святле: ні асенняе, ні вясновае, ні шэра-снегавое, устылае.

Іван Спірыдонавіч тым часам называў тоны будучага ўкосу.

За ўзгоркам, пры ляску, у невялікай лагчынцы ўтульна стаяў дамок. Ля дамка зроблена невялікая запруда, і перад ёй стала азерца.

— Ну, а гэта наша рэзідэнцыя, дзе мы прымаем шаноўных гасцей, — крыху скавана пажартаваў сакратар.

— Што, лазня? А цікава…

— Міласці прашу!

Сакратар павесялеў, узяў з машыны сакваяж. Туманоўскі не заўважыў, як і калі сакваяж апынуўся ў машыне.

Лазня была зроблена ў два паверхі. На другім стаяў стол і крэслы, буфет — усё зроблена з дошак, толькі пацягнута аліфай. Адсюль можна было сысці на першы паверх, у фінскую парылку. З яе адразу можна шухнуць у азерца. Усё на сучасным узроўні і ў сучасным духу.

— Іван Спірыдонавіч, не трэба, — спыніў сакратара Туманоўскі — Парыцца я не надта люблю, ды цяпер і на дварэ парылка.

Сакратар разгубіўся.

— Заязджайце як-небудзь да мяне, да Кухты вечарком, рады буду сустрэцца з вамі.

— У нас тут яшчэ бярозавік ёсць, — сакратар хуценька зачыніў сакваяж і сышоў на першы паверх, неўзабаве вярнуўся адтуль з меднай квартай халаднаватага бярозавіку. Ён быў падкіслы, у меру халаднаваты, і Туманоўскі цадзіў кварту паволі.

— Здорава!

— Там халадок. А бочку ячменем засыпалі. Ён закусціўся, закрыў бочку зверху, — не плеснее, не перакісае.

Сакратар падвёз Туманоўскага дадому і нават паабяцаў, што заедзе ў госці.

Назаўтра раніцай Туманоўскі бадзёра круціў педалі веласіпеда, ехаў на пошту паведаміць рэдактару «прыемную навіну»: што ён затрымаецца яшчэ на тыдзень.

У той дзень выбралася на пошту і старая Міхаліха. Пошту перанеслі на цэнтральную сядзібу, і дабірацца да яе трэба сваім ходам, бо адзін толькі бог ведае, калі ў брыгаду завінецца якая-небудзь машына ці трактар. Зранку не пойдзеш, трэба выгнаць карову, пакарміць свіней, вытурыць з двара гусіную чараду, прыпяць на поплаве цялё, прыгатаваць усё на дзень скаціне, бо калі яна прыпаўзе з тае пошты назад.

За раніцу Міхаліха стамілася. Адчувала, што кружыцца і туманіцца ў галаве, нібы імгла наплывае на мазгі. Асабліва натаміла і нашморгала цялё, пакуль завяла яго. Паваліла нават. А яно не адбеглася — стаіць і глядзіць, як дражніцца ўсё роўна. Міхаліха азірнулася: ці не бачыць хоць хто з людзей? У галаве закружылася. Устала, адышлася да валуна, села і заплакала ад бяссілля. Ад злосці на Міхаля, які не можа разлучыцца з гэтай гаспадаркай, хоць яна каторы год просіць яго, бо не мае здароўя. Самога за гэтых свіней чуць не забілі. А ўся работа перавалілася на яе рукі. Яшчэ плакала ад крыўды на дзяцей — што асталіся на старасць адны. Рая дык і зусім воч не паказвае, хоць адна, часу павінна мець.

Пасля таго як адпачыла крыху, прайшла і крыўда. Але з гаспадаркай невядома як упраўляцца. Пачакаць, пакуль у сына водпуск, няхай прыедзе, паможа пазбываць усё гэта.

Таму і трэба было ісці на пошту. Даць тэлеграму Раі, няхай прыязджае, пабудзе дома і паможа ёй. Вольная, адна.

Так думала Міхаліха і паўзла па дарозе з кійком, сагнутая ў крук ад работы і ад пражытых гадоў.

Калі пачула трэск матацыкла ззаду, загадзя саступіла з дарогі, каб прапусціць яго. Але матацыкл не абмінуў старую.

— Куды, цётка?

— На пошту. А што табе?

Міхаліха пазнала Мачанкавага хлопца, якога дражнілі Заторам. Кудлаты, белазубы, у расхрыстанай на грудзях рубашцы, ён пасміхаўся са старое. За ім на матацыкле быў яшчэ адзін, коратка астрыжаны, круглагаловы і гэтакі ж расхрыстаны — горача ўжо стала.

— Да вечара ісці будзеш, цётка.

— Ну і што?

Што гэта за цаца, Мачанкаў узрэз, старая ведала, і зачапіўся ён да яе не так сабе.

— Пазалаці ручку — мігам падкіну.

Міхаліха яшчэ думала, што рабіць. Грошай шкада было, і лезці на матацыкл страшна. Але яшчэ больш боязна, што не дай дабром, дык вытрасе ўсе, якія ўзяла з сабой. Яна на ўсякі выпадак азірнулася, спадзявалася, што, можа, хоць каго ўгледзіць на дарозе. Але ў акрузе — ні жывое душы. І дадому трэба ўспець, пакуль прыгоняць кароў на ранкі.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: