Вход/Регистрация
Афганская шкатулка
вернуться

Федоренко Андрей

Шрифт:

— Тэ-э-эк! — працягнуў ляснік.

Было гэта раніцай. А позна ўвечары таго ж дня вярнуліся з Гомеля Крушынскі з Вікаю. Вельмі кепская, гразкая была дарога ад шашы, таму і прыйшлі ў леснічоўку так позна. Сабакі нідзе не было. Крушынскі пачаў піхаць ключ у замок — ключ не

ўлазіў.

— Што такое?.. Паспрабуй, Віка, у цябе пальцы спрытнейшыя.

Дзяўчынка выцягнула са шчыліны мокрую паперчыну. Разгарнула:

— Ды гэта ж запіска!

Нават у цемры сваімі маладым вострым зрокам змагла разабраць Цімавы «гатычныя» каракулі. Прачытала ўголас:

— «Васіль тут!!! Быў на могілках!!! Цім». Нічога сабе! — усклікнула Віка. — Дык ты не маніў? Праўда ўсё гэта, з Васілём?

— Лухта ўсё гэта, з Васілём, — у тон ёй адказаў Крушынскі, адчыняючы замок. Ён нават не зірнуў на запіску. — Ідзі, Віка, мыйся — і лягай спаць. Позна

ўжо.

— Дык а хто тады прыязджаў?

— Не ведаю, — адмахнуўся Крушынскі. У яго не было ніякага жадання гаварыць на гэтую тэму.

Ды і Віка: як толькі ўлеглася ў любімы тапчан, як толькі дакранулася галавою да падушкі — так і заснула мёртвым сном. А Крушынскі доўга яшчэ корпаўся, тупаў па хатцы. Запаліў грубку, грэў ваду, бразкаў нейкімі слоікамі. Яму здавалася, што ўжо вельмі позна.

Але чалавеку — не падлеткам Ціму з Валікам, — а даросламу чалавеку, які стаяў зараз пад хвояю за дзесяць метраў ад леснічоўкі, так не здавалася. Чалавек убачыў святло ў вакне, удыхнуў гаркаваты дым з коміна. «Тэ-э-эк, — сам сабе прамовіў, — ну вось і добра!» І знік.

Віка прачнулася, калі на двары ўжо развіднела. Нарэшце скончылася праклятая адліга. За вакном ляжаў свежы снег. У леснічоўцы было халаднавата — значыць, за ноч узяўся і мароз. Дзяўчынка, усунуўшы ў валёнкі ногі, падыйшла да грубкі, прыклала далонь. Нават цэгла была халодная. Віка павярнулася да «ляжанкі» Крушынскага. і аслупянела.

Ніякага Крушынскага не было. На яго месцы ляжаў і ціхенька хроп нейкі незнаёмы мужчына. Праз увесь твар яго — ад падбародка да самай шчакі, цягнуўся крывы, выпуклы шнар.

«У Афгане паранены ў сківіцу!..» — успомніла Віка аповед Крушынскага. Дык гэта ж. і ёсць Васіль! Крушынскі прывёў яго ўночы, паклаў на сваё месца, вось ён і спіць тут!

Мужчына прыкрыў далоняю вочы.

— Што гэта… светла так? — прамармытаў спрасонку. голасам Крушынскага. Затым расплюшчыў вочы. Падхапіўся і сеў.

Віка пільна глядзела на яго. Ён пачырванеў і адвярнуўся.

— Дык вось яно што, — прамовіла яна. — Вось чаму ты быў такі ўпэўнены, што ніякі Васіль тут з'явіцца не можа. Бо Васіль — гэта ты!

Ён маўчаў.

— Гэта ты даглядаў у шпіталі скалечанага «афганца»?

— Я.

— Гэта табе ён расказаў перад смерцю пра шкатулку?

— Мне. Ну вось… Цяпер ты ўсё ведаеш. Сама ж прасіла згаліць бараду. Думала, гэта я так, ад няма чаго рабіць, дзеля моды яе гадую? Цяпер, нябось, і пазіраць на мяне брыдка.

Віка працягнула руку і пагладзіла шнар пальцам. І раптам хутка прысела на коленцы, нагнула Крушынскаму галаву і дакранулася да шнара вуснамі.

Моцны стук у дзверы прымусіў іх абодвух уздрыгнуць.

— Хто там? — крыкнуў Крушынскі.

— Гэта мы, дзядзька Барыс! — пачуўся голас Ціма, а таксама радаснае, нецярплівае сабачае цяўканне. Прыйшлі хлопцы і прывялі Барса.

Віка, спяшаючыся, нацягвала світэр і спартыўныя штаны.

— Пачакайце хвіліну, дайце апрануцца…

І праўда, не больш чым праз хвіліну ён ужо адчыняў дзверы. Хлопцы, і сабака разам з імі, не ўвайшлі, а ўсе ўтрох проста-такі ўваліліся ў леснічоўку. Барс, які б рады гаспадарам ні быў, на грудзі кідацца не адважыўся, шмыгнуў на сваё месца. Цім з Валікам ад узрушэння, і ад таго, што патрапілі пасля двара ў хатку і вочы іхнія яшчэ не паспелі прывыкнуць, нават не адразу заўважылі, што Крушынскі не такі, як звычайна.

— Вы чыталі маю… запіску? — Цім захлёбваўся словамі. — Васіль раскапаў магілу! Пазаўчора ўночы! А мой бацька.

— А яго бацька, — перабіў Валік, — вырашыў, што гэта вы!

Валік замоўк раптам. І Ціму, які сабраўся быў гаварыць, наступіў на нагу — маўляў, паглядзі, хто перад табою!

Але Цім не заўважаў нічога.

— …Бацька прыходзіць учора ўвечары, — тарабаніў ён, — і хваліцца: ведаю, кажа, хто раскапваў магілу! Сляды, кажа, у леснічоўку вядуць, а мне гэты барадач заўсёды быў падазроны. Я ледзь стрымліваўся, каб не засмяяцца! Яны ж не ведаюць, што са спецслужбаў! Во смеху будзе, калі прыедуць вас арыштоўваць! Уяўляю іхнія твары!

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: