Вход/Регистрация
Афганская шкатулка
вернуться

Федоренко Андрей

Шрифт:

Калі я, задыханы, уляцеў у кватэру, Адамавіч мой сядзеў на кухні, як ні ў чым не бывала, перад шахматнай дошкаю, і абдумваў чарговы ход.

— Збегаў? А мяне адпусціла.

Я знясілена прысеў на табурэтку насупраць.

— Як вам не сорамна, Адамавіч? Стары чалавек…

— За што мне сорамна? Што блага зрабілася, а потым прайшло? Дык на тое старасць.

— Вас жа аштрафаваць могуць за ілжывы выклік, вы хоць прытварыцеся хворым, калі яны прыедуць! Ці мне збегаць, сказаць, каб не ехалі?

— Ды сядай гуляй, чаго ты носішся? Яшчэ невядома, ці прыедуць.

— А, дык вы сумняваецеся, ці выклікаў я іх увогуле? Які ж вы, далібог… Няўжо вы ўсур'ёз думаеце, што я… смерці вашай хачу? — з самым нявінным выглядам, надаўшы голасу ноткі лёгкай крыўды, сказаў я.

— Хто цябе ведае? Не ў шахматы ж ты ходзіш сюды гуляць.

Я пакрыўджана паціснуў плячыма. Мы пачалі чарговую партыю. «Хуткая» сапраўды так і не прыехала.

— Памірай пасля гэтага, — паскардзіўся Адамавіч. — Дык ты выклікаў ці не?

— Клянуся, выклікаў! Але ж і вы таксама, Адамавіч… Вы не крыўдуйце, але вашыя жартачкі вам самому могуць бокам вылезці… А калі, не дай Бог, з вамі сапраўды здарыцца штосьці? Там паглядзяць, скажуць, а, гэта той самы дзед, які столькі разоў нас падманваў!.. І спозняцца…

— А табе-то што? Ну, спозняцца, памру — ты ж толькі гэтага і чакаеш.

— Ну, што вы кажаце!.. Якая карысць мне ад вашай смерці?

— Пакуль аніякай, гэта праўда. А ты хацеў бы карысці? — забіраючы каня, якога я знарок "празяваў", са звыклай гуллівасцю, якая заўсёды з'ялялася ў яго голасе, калі ён пачынаў гаварыць пра сваё багацце, спытаў Адамавіч. — Вы ж, цяперашнія, з усяго карысці хочаце, нават з чужой смерці.. Вось, дапусцім, скажу я табе, дзе ў мяне золата, так? Цяпер ты бегаеш за мною, як за дзеўкаю, у рот глядзіш і кожнае жаданне выконваеш… А як скажу — што будзе? Тады б ты мне такі укольчык зрабіў, што мала б не падалося. Хіба б ты бегаў тады, як куля, выклікаць «хуткую»? Ды ты б яшчэ і падушку мне на нос паклаў, ды прыціснуў бы яе так, лёгенька…

Халадзеючы ад прадчування блізкай удачы, ад таго, што я не памыляюся і Адамавіч нікому іншаму, а толькі мне ў перспектыве збіраецца перадаць багацце, здранцвелымі губамі я пралепятаў:

— Калі ў вас сапраўды многа золата, чаму б вам… самому не пажыць у радасць?

— У якую радасць? Падумай галавою, ты ж разумны хлопец: я — хворы, стары, баязлівы, мне ў магазін цяжка выбрацца, вядро цяжка вынесці, а тут — прадаць золата! Дзе, і як, і каму я яго прадам? Панясу ў скупку? Ды мяне высачаць і кокнуць за адзін грам гэтага золата, не тое што за злітак! Папрасіць каго-небудзь? Таго свайго пустазвона я папрасіў ужо адзін раз, паверыў яму — больш не хачу.

— Мяне папрасіце, — нібы жартам прапанаваў я, а сам сцяўся.

Адамавіч моўчкі, пільна глядзеў на дошку з фігурамі. Маўчанне доўжылася.

— Дайце мне! — ужо сур'ёзна, кінуўшы ўсялякую асцярогу, прашаптаў я. — Паверце мне, я малады, я вучуся… Я ж не ваш Крывіцкі, вы ж бачыце, які ён і які я… Вы — такі разумны, назіральны чалавек, у шахматы так здорава гуляеце ў вашых гадах…

— Ты не Крывіцкі, гэта я ведаю, — перапыніў маю фальшывую, няўмелую ільсцівасць Адамавіч. — Той, хоць і пустазвон, але просты, звычайны, — а ты злы, хітры, учэпісты і ты даб'ешся свайго. Хіба я не бачу, што ты нават хады робіш машынальна, думаючы пра сваё, і ўсё адно ўмудраешся хоць калі-нікалі выйграваць у мяне?

— Так, я злы і хітры! Але грошы толькі такіх і любяць! Адамавіч, аддайце мне — умаляю паверыць! — ніколі яшчэ я не быў так блізка ад удачы; я гатовы быў укленчыць зараз перад ім…

Магчыма, у той вечар усё і вырашылася б, і я б цяпер не пісаў Вам гэтую тлумачальную, грамадзянін следчы, каб не… пранізлівы званок у дзверы! Прыехала "хуткая дапамога" — і трох гадзін не прайшло!

Проста ўз'юшаны, я схапіў з вешалкі куртку і выбег з кватэры. Што я адчуваў? Тое ж самае параўнанне, грамадзянін следчы, аб якім згадваў раней: уявіце, што амаль месяц з дня ў дзень чалавек марнаваў час, нервы, грошы, прыкідваўся, ліслівіў, падлізваўся, урэшце змог «угаварыць» жаданую непрыступную красуню, і вось яна ўжо гатова, яна перад табою ўжо… і раптам банальны, пранізлівы, ненавісны званок у дзверы і ўсё ляціць к д'ябалу!..

VIII

Тым не менш, з раніцы наступнага дня я, як штык, стаяў перад дзвярыма знаёмай кватэры і націскаў на кнопку званка. Цярпенне, калі хочаш нечага дабіцца. Не атрымалася адзін раз — пашэнціць у другі…

Адамавіч, нейкі прыгорблены, пастарэлы і, як мне падалося, спалоханы, быў дома, але збіраўся некуды. На тумбачцы ў пярэдняй, каля тэлефона, я заўважыў слюдзяны мяшэчак, у якім была зубная паста, шчотка, станок для галення і расчоска. Пры мне Адамавіч запіхнуў у другі такі ж мяшэчак свае стаптаныя пантофлі і трыко. Сам ён быў у старэнькіх, але чыстых і адпрасаваных штанах, а абуты ў тыя самыя чаравікі, што сохлі некалі пад батарэяю, калі Крывіцкі ўпершыню мяне сюды прывёў, толькі цяпер яны былі да таго начышчаныя, што смярдзелі ваксаю на ўсю кватэру. — Што здарылася?

— Прайдзі на кухню, — Адамавіч пратупаў уперадзе, прысеў на табурэтку, трымаючы ў руцэ мяшэчак з пантофлямі і трыко.

Такім я бачыў яго ўпершыню. Было ў яго твары, абліччы, у гэтых старэнькіх адпрасаваных штанах і наваксаваных чаравіках, у гэтых яго зборах — распіхванні рэчаў па мяшэчках— штосьці трагікамічнае і разам з тым вартае жалю.

— Чым скончылася ўчора? — спытаў я, маючы на ўвазе прыезд "хуткай".

— Чым? Абследавалі мяне, а потым накіраванне выпісалі… У Бараўляны, у анкалогію. Я ж не прыдурваўся ўчора.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • 67
  • 68
  • 69
  • 70
  • 71
  • 72
  • 73
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: